Пятро Рунец - Ніколі не забудзем

Здесь есть возможность читать онлайн «Пятро Рунец - Ніколі не забудзем» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Юнацтва, Жанр: Биографии и Мемуары, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ніколі не забудзем: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ніколі не забудзем»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэту кнігу, якая неаднаразова выдавалася, напісалі самі дзеці. Юныя аўтары расказваюць пра суровы час Вялікай Айчыннай вайны, пра гітлераўскую акупацыю, зверствы фашыстаў, гераізм савецкіх людзей.

Ніколі не забудзем — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ніколі не забудзем», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пад вечар, калі ўсё супакоілася, мы выйшлі з склепа. Будынкі, у якіх палілі людзей, дагаралі. З пажарышча валіў чорны смуродны дым. Кучы трупаў валяліся на плошчы. Многія, відаць, спрабавалі ўцякаць. Трупы іх былі акрываўленыя і ляжалі там, дзе насцігла іх куля. У двух калодзежах былі патоплены дзеці, а зверху прывалены хламам. Жывых з усёй вёскі засталося каля дзесяці чалавек.

— Цяпер нам, сынок, жыць тут немагчыма,— сказала маці,— пойдзем да партызан.

Мы хацелі пайсці да партызан са зброяй. Мама сказала мне, што ў вёсцы Ракасец (за два кіламетры) у хаце дзядзькі Змітрака немцы зрабілі склад зброі.

— Ты ведаеш яго хату,— казала яна.— Гэтая хата выходзіць вокнамі на агарод, у садок. Вартавы стаіць каля плота, ля ганка або часам на ганку. Ты падпаўзі да акна, улезь усярэдзіну і вазьмі зброю.

Назаўтра раніцай я сустрэўся з сваім сябрам Васем, які застаўся жывы таму, што схаваўся ў калгаснай кузні за горнавым мехам. Я расказаў яму аб сваім намеры, і ён падахвоціўся ісці са мной.

У гарнізон мы пайшлі апоўдні. Прайшлі жыта і па бульбоўніку папаўзлі да хаты. Узнялі галовы з бульбоўніку, паслухалі, паглядзелі — навокал нікога не было. Мы падпаўзлі да хаты. Шыбы ў акне былі не закітаваны, а прыбіты ганталёвымі цвікамі. Я выдраў іх, выняў шыбу, адшчапіў кручкі і адчыніў акно. Хутка і ціха мы ўскочылі ў пакой. Ля сцяны стаяла многа вінтовак. Пасярод хаты ў двух вялікіх штабялях былі складзены адна на адну скрынкі. У кожнай з іх ляжала па чатыры міны, у другіх былі снарады. У адной скрынцы, без верху, было насыпана да паловы патронаў. Мы выкінулі па дзве вінтоўкі, а потым набілі пазухі патронамі і выскачылі. Я ўставіў шыбу і ўваткнуў цвічкі на месца.

На двары было ціха. Сонца пякло да стомы. Навокал па-ранейшаму нікога не было. Я пашкадаваў, што мы паспяшаліся і мала выкінулі вінтовак, але падумаў, што можна будзе прыйсці другі раз. Паўзком праз бульбоўнік выцягнулі вінтоўкі, а жытам, прыгнуўшыся, выбеглі на сцежку, якая вяла праз сенажаць да нашай вёскі.

З Васем мы не былі суседзі. Я жыў з гэтага канца, куды мы ішлі, а ён — пасярод вёскі. Калі мы дайшлі да нашай хаты, я спытаўся ў яго:

— Ты што будзеш рабіць з сваімі вінтоўкамі?

— А ты што будзеш рабіць? — запытаўся ён.

— Мне яны патрэбны. Я не для сябе... Я іх перадам партызанам. Але гэта мала. Можа, другі раз сходзім?..

— Добра,— згадзіўся Вася.

— Пойдзем да нас,— запрасіў я яго.

Мама падала нам палуднаваць. Калі елі, мы расказалі ёй, як даставалі зброю. Мы скончылі свой расказ, яна ўздыхнула і сказала:

— Малайцы, дзеткі, нікому пра гэта не гаварыце.

— Не! — адказалі мы разам.

Зброю і патроны яна ўклала ў вялізны мяшок і ўкруціла яго аборкамі.

Пад вечар яна панесла зброю ў атрад і вярнулася толькі ноччу, калі я спаў. Назаўтра я спытаў маму, што сказаў камандзір.

— Казаў, каб мы збіралі зброю,— адказала яна.

— А ці хутка мы пойдзем да партызан?

— Да зімы будзем жыць тут. Я атрымала заданне весці разведку. А стане больш небяспечна, пяройдзем да іх. Я расказала камандзіру, што гэту зброю ты раздабыў. Ён цябе пахваліў і прасіў, каб яшчэ дастаў.

Мне было вельмі прыемна, і я сказаў:

— Мамачка, калі прасіў сам камандзір, то не раз схаджу...

— Добра, добра, толькі будзь заўсёды асцярожны.

Мы яшчэ схадзілі два разы і прынеслі восем вінтовак і каля тысячы патронаў. Таксама ціхенька падпаўзалі, выдзіралі шыбу і зноў яе ўстаўлялі на месца. Толькі рабілі гэта не днём, а вечарам.

Чацвёрты раз мы рашылі зноў пайсці ўдзень. Сонца моцна пякло, і было млосна ад такой гарачыні. Мы думалі, што немцы дзе-небудзь спяць у цяньку. Яно так і было.

I гэты раз, як і раней, мы падпаўзлі да акна, адчынілі паціху яго і ўскочылі. Усё на тым месцы, як і было. Глядзім у вокны — на двары ні душы. Рашылі пашныпарыць, абысці кругом. Нічога асаблівага: да сцяны прыпёртыя, стаяць ранейшыя вінтоўкі, тая ж самая колькасць патронаў і два штабялі снарадаў-мін пасярод хаты. Але вось што гэта?.. У кутку двухпавярховая койка, накрытая коўдрай. А каля яе на невялічкай вешалцы два фрэнчы. На кожным з іх вісіць па кабуры. «Напэўна, наганы»,— падумаў я. Адшпіліў іх, сунуў адзін наган за пазуху, а другі даў Васю ў рукі. У пазухі дабіраем патроны, бяром па дзве вінтоўкі і выскокваем.

I — ах!.. Вароты з двара на агарод рыпнулі... З-за іх выйшаў тоўсты, з заспанымі вачыма немец. Ён ішоў да ўборнай на агародзе. Ішоў і глядзеў сабе пад ногі. Мы стаялі скамянелыя і са страхам сачылі за ім. Нават дыханне стаілі. Сэрца білася моцна і часта, думалася, што немец пачуе яго стук і гляне на нас. Хацелася, каб ён хутчэй пайшоў, а ён, як знарок, ішоў зусім паціху. Раптам ён нахіліўся і падняў са сцежкі камень і стаў, нібы паварочваецца да нас. Мы ўжо думалі, што ён падымае камень на нас. Але ён марудна, нібы гэты камень важыў пяць пудоў, падняў яго і адкінуў у наш бок. Нам палягчэла... Але ён раптам утаропіўся ў нас... Потым выхапіў з халявы пісталет і шпарка пайшоў да нас. Уваччу ў мяне пацямнела, рукі і ногі трэсліся, і я ледзьве стрымліваўся на нагах, а Вася закрычаў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ніколі не забудзем»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ніколі не забудзем» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ніколі не забудзем»

Обсуждение, отзывы о книге «Ніколі не забудзем» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Аноним 8 марта 2021 в 12:03
Книга топ всем советую чтоб прочитали и кто беларус
лациум швец 4 апреля 2021 в 20:03
книга прикольная но я не черта не понимаю
Ольга 20 марта 2022 в 14:28
Очень хорошая книга. В пользу.
Аноним 9 марта 2023 в 18:54
Крутая книга
Беата 4 апреля 2023 в 11:07
Очень интересная книга)
карина 16 мая 2023 в 19:23
ужасная книга нечерта не понятно
Руслан 1 февраля 2025 в 10:23
Я эту книгу ещё в 1982 перечитывал много раз.. Советую почитать, кто из Беларуси, и не только .
x