Пятро Рунец - Ніколі не забудзем

Здесь есть возможность читать онлайн «Пятро Рунец - Ніколі не забудзем» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Юнацтва, Жанр: Биографии и Мемуары, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ніколі не забудзем: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ніколі не забудзем»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэту кнігу, якая неаднаразова выдавалася, напісалі самі дзеці. Юныя аўтары расказваюць пра суровы час Вялікай Айчыннай вайны, пра гітлераўскую акупацыю, зверствы фашыстаў, гераізм савецкіх людзей.

Ніколі не забудзем — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ніколі не забудзем», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ото ж нечысць!

На другі дзень я прыйшоў на свой двор і пачаў уважліва прыглядацца да таго месца, дзе капаліся немцы.

Асцярожна пачаў разгортваць зямлю ў два бакі і раптам бачу — ляжыць невялікая скрыначка і нешта чорнае тырчыць. Я ўзяў і адкруціў чорную палачку, а там белы капсуль. Яшчэ дзве міны зняў на нашым двары.

Немцы паўцякалі, а праз некаторы час прыехалі да нас на маторках матросы. Людзі збегліся з усяго сяла. Усе былі вельмі рады, цалавалі, абдымалі матросаў.

Дапамагалі і мы байцам. Каля нас недалёка была вёска Снядзін. Перад адыходам немцы ўсю яе замініравалі. Я, Пеця Марозка, Слава Чарняўскі, Васіль Бойдаш хадзілі здымаць міны і ў гэтую вёску. Ездзілі туды на суткі, а то і на двое. Мы размініравалі поле, шлях, вуліцы і агароды. Усяго мы ўчацвярых знялі каля васьмі тысяч мін. Каб здымаць міны, не патрэбна ўжо такая вялікая навука, але толькі патрэбна вялікая асцярожнасць.

Аднойчы я і Пеця Марозка здымалі міну. Ён неяк наступіў на яе і падарваўся. Яго забіла, а мяне цяжка раніла. Доўга я праляжаў у Петрыкаўскай бальніцы. Мяне вылечылі, і зараз я жыву ў г. Петрыкаве, у дзіцячым доме.

Вось як я жыў, калі немцы былі ў нашым сяле.

ФЕДЗЯ ПАШУК (1932 г.)

г.Петрыкаў.

ВА УСХОДНЯЙ ПРУСІІ

Нашы часці няспынна прасоўваліся па тэрыторыі Усходняй Прусіі.

Я знаходзіўся тады ў радыёроце асобнага батальёна сувязі і працаваў радыстам на станцыі. У наш абавязак уваходзіла перадаваць загады паветраным часцям, якія знаходзіліся ў адным з гарадоў Літвы.

Аднойчы пасля паветранай і артылерыйскай падрыхтоўкі мы пачалі наступленне на вялікую чыгуначную станцыю.

Станцыя мела важнае значэнне, і немцы ўпарта абаранялі яе. Потым яны перайшлі ў контратаку. Мы вымушаны былі заняць абарону. Нямецкія танкі і пяхота шалёна рваліся наперад. Справа і злева ад нас ім удалося крыху ўклініцца ў размяшчэнне нашых часцей. Генерал, які знаходзіўся на нашым назіральным пункце, загадаў трымацца да апошняга патрона.

Наша радыёстанцыя знаходзілася каля доміка на ўзгорку. Калі нямецкія гарматы пачалі абстрэльваць узвышша, мы пераехалі ў роў, які быў наперадзе ад нас, і там працавалі далей. У час работы мы ўважліва сачылі за тым, каб да нас не падпаўзлі нямецкія салдаты. Раптам адзін з радыстаў ціха сказаў:

— Глядзіце, вунь нямецкія сувязісты цягнуць лінію. Знішчым яе разам з сувязістамі.

Зрабіць гэта было не так цяжка, немцаў было толькі двое.

— Не, не трэба,— сказаў сяржант Іван Аляксандравіч.

— Вунь яшчэ ідуць...

Услед ішлі чатыры нямецкія радысты. Было вырашана сувязістаў не чапаць, а захапіць радыёстанцыю.

Сувязісты пайшлі далей. Схаваўшыся ў кустах, мы пачалі наглядаць за радыстамі. Немцы ішлі прама на нас. Я з цікавасцю і трывогай сачыў за іх набліжэннем.

Падышоўшы да нас метраў на пяцьдзесят, яны спыніліся, агледзеліся па баках і, не заўважыўшы нікога, пачалі ўстанаўліваць радыёстанцыю. Размясціліся яны ў яме, сярод маленькіх кусцікаў. Калі яны сталі звязвацца са сваімі часцямі, старшы радыст старшына Андруша скамандаваў:

— Падрыхтавацца!

Нас было чацвёра. Разбіўшыся на дзве групы і трымаючы напагатове аўтаматы, мы папаўзлі да іх. Я поўз побач з сяржантам Іванам Аляксандравічам. Ён увесь час паглядваў на мяне і лагодна, па-бацькоўску, прыгаварваў:

— Ты ж не падымайся...

Я яшчэ шчыльней прыціскаўся да зямлі. Напружанне ўзрастала. Мацней білася сэрца, але я стараўся не звяртаць на гэта ўвагі. Калі мы падпаўзлі бліжэй, то ўбачылі, што два немцы акопваюцца, а два ўжо штосьці перадаюць. Па сігналу старшага радыста мы адкрываем агонь. Першыя двое страляюць па тых, што былі каля радыёстанцыі, а я і Іван Аляксандравіч — па тых, што акопваліся. Тыя, што акопваліся, былі забіты адразу. Два другія пачалі адстрэльвацца. Хутка той, што з навушнікамі, быў смяртэльна ранены. Застаўся толькі адзін. Тады мы ўзняліся і кінуліся на яго. Ён быў застрэлен ва ўпор. Усё гэта адбылося знянацку і вельмі хутка.

Старшына ўзяў дакументы і зброю забітых. Я забраў прыёмнік-перадатчык, а ўпакоўку — старшы сяржант, і мы пачалі адпаўзаць назад.

Вярнуўшыся да сваіх, старшы радыст далажыў начальніку радыёстанцыі Андрэю аб захопе нямецкай рацыі.

— Добра,— сказаў ён,— давайце яе ў машыну.

Мы пагрузілі трафейную рацыю ў аўтамашыну, якая стаяла тут жа, у кустах.

Затым камандзір роты ўсім нам аб'явіў падзяку.

Раніцою прыйшло падмацаванне пяхотай і танкамі, і мы зноў перайшлі ў наступленне. Нямецкая чыгуначная станцыя была ўзята, і нашы часці пайшлі далей, у глыб Прусіі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ніколі не забудзем»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ніколі не забудзем» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ніколі не забудзем»

Обсуждение, отзывы о книге «Ніколі не забудзем» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Аноним 8 марта 2021 в 12:03
Книга топ всем советую чтоб прочитали и кто беларус
лациум швец 4 апреля 2021 в 20:03
книга прикольная но я не черта не понимаю
Ольга 20 марта 2022 в 14:28
Очень хорошая книга. В пользу.
Аноним 9 марта 2023 в 18:54
Крутая книга
Беата 4 апреля 2023 в 11:07
Очень интересная книга)
карина 16 мая 2023 в 19:23
ужасная книга нечерта не понятно
Руслан 1 февраля 2025 в 10:23
Я эту книгу ещё в 1982 перечитывал много раз.. Советую почитать, кто из Беларуси, и не только .
x