Анеля Катковіч - Успаміны

Здесь есть возможность читать онлайн «Анеля Катковіч - Успаміны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток, Год выпуска: 1999, ISBN: 1999, Издательство: Białoruskie Towarzystwo Historyczne, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Успаміны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Успаміны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Выданне вядзе аповед пра жыццё, лёс і дзейнасць амаль невядомых сучаснай Беларусі сапраўдных беларусаў. Войны, а пасля сталінскі генацыд вельмі моцна “пачысцілі" чалавечую памяць. Але не на заўсёды і не канчаткова. Абуджэнне цікавасці да страшнага перыяду немагчыма знішчыць. Гэтак жа, як немагчыма сцерці чалавечую памяць, і памяць тых, хто гэта перажыў. Перадусім варта адзначыць, што многія зведалі цану сваіх поглядаў і меркаванняў. Тым не менш, не здрадзілі саміх сябе. Гутарка ідзе пра Анелю Катковіч і Вэраніку Катковіч-Клентак. Жывучы паміж двух агнёў: ні польскі бок, ні тым больш савецкі не прымалі беларускі нацыянальны рух, дзяўчаты вымушаны былі заўсёды быць у страху... Напрыканцы 1940-х гг. сясцер арыштавалі, як здрадніц, і рэпрэсавалі далёка ў Сібір у Іркуцую вобласць. Да гэтага часу успаміны сясцёр пра сваё жыццё, зняволенне і побыт у ссылцы не раз публікаваліся на польскай мове. Гэта былі іх ўласныя запісы, а таксама карэспандэнцыя. Зараз гэтыя матэрыялы пабачылі свет па-беларуску.

Успаміны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Успаміны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На трэці дзень Вялікадня тату пахавалі, а мы асталіся адны з неапісаным болем у сэрцы. Мне вельмі хацелася тады ўбачыць хаця-б у сьне свайго тату. Вось аднаго вечара я ўкленчыла й пачала горача маліцца, каб паказаўся мне тата ў сьне. Бог выслухаў маю малітву. Гэтай ночы прыйшоў да мяне тата й сказаў: "Ты хацела мяне ўбачыць, дык я й прыйшоў да цябе..." Бачыла тады тату так выразна, і калі абудзілася, здавалася, што яшчэ яго бачу.

Асталася бязрадная мама й пяцёра малых дзяцей. Было тады маме 37 гадоў. Ня мела наша мама салодкага жыцьця ад сваіх дзіцячых гадоў. Калі мая мама мела паўтара года, памерла яе матка, наша бабуля Паўліна з дому Лаеўская. Ва ўзросьце 12 гадоў рассталася навекі са сваім бацькам Зыгмунтам Мядзёлкам. Заапекаваўся тады ёю старэйшы брат Вінцэнты, які быў жанаты й меў дачку Паўліну. З Паўлінкай жыла мая мама, як зь сястрой роднай і пазьней нам заўсёды пра яе расказвала. Паўліна Мядзёлка [8] Эдвард Будзька — грамадзкі дзеяч, паэт, публіцыст. Нар. 22.03.1882 г. у Будславе. З 1906 г. пастаянна друкаваўся ў "Нашай Ніве". У 1918 г. быў адным з арганізатараў у родным Будславе беларускай гімназіі. Падчас нямецкай акупацыі працаваў настаўнікам у Менску й Баранавічах. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім жыцьці на эміграцыі. Памёр у ЗША 14.08.1958 г. была вельмі здольная й разумная. Маміны расказы пра яе рабілі на нас уражаньне. Пачала я марыць, каб быць такой, як Паўлінка, каб так як і яна далей вучыцца... Ад брата Вінцэнтага забрала маму цётка Кулакоўская, якая жыла ў Рагачэве. Мама туды пераехала й прабывала там аж да сьмерці цёткі, а памерла яна ад рака. Мама ёю апекавалася й мусела глядзець яе цярпеньні. У 1910 г. прыехала мама ў Будслаў і тут выйшла замуж.

Тры месяцы пасьля сьмерці таты захварэла наша мама. Было гэта цёплым летам. Аднэй ночы будзіць мяне мама й просіць, каб яе прыкрыць цяплей, бо вельмі ж ёй холадна. Трэслася ўся страшэнна, прыкрыла я яе, а мама далей трасецца й жаліцца, што вельмі нага баліць. Гляджу я на маму, а яна як агонь гарачая. Як толькі разьвіднелася, пабегла я да цёткі Гэлькі й расказала пра ўсё. Прыйшла цёця, прыбегла суседка Бэрчыха, у якой памёр сын ад запаленьня крыві, пазвалі доктара й рашылі завезьці маму ў шпіталь у Вялейку — аддаленую 70 км. ад нашага мястэчка.

Павезьлі нашу каханую мамачку й мы асталіся зусім адныя. Як старэйшая пачала я гаспадарыць — есьці варыла, карову даіла, карміла жывёлу й малышоў абмывала.

Тымчасам прыходзілі зь Вялейкі сумныя весткі. Зрабілі маме апэрацыю, вынялі косьць з калена, ды нічога не памагала. Пастанавілі ампутаваць нагу, на што мама згадзілася, бо вельмі жыць хацела, каб выхаваць сваіх дзетак. Нагі не ампутавалі, бо мама была на гэта заслабая. Адведала я маму ў Вялейцы толькі адзін раз. Ляжала яна на ложку да сябе непадобная. Валасы былі астрыжаныя, нагу трымала паміж двума мяшкамі зь пяском, каб яна не рухалася. На сьпіне мела раны-адлежыны, бо мусела ляжаць увесь час на сьпіне самай найвялікшай гарачынёй лета. Як цяжка было глядзець на цярпеньні мамы, і зь якім болем на сэрцы вярнулася я дахаты! Пасьля маму адведала Вэра. Часам езьдзіла да яе цёця Юзя.

Аднаго дня, калі я сабіралася варыць вячэру, прыйшоў да нас з пастарунку паліцыянт і сказаў, што быў тэлефон з Вялейкі, што з мамай нядобра. Прасілі, каб хто-небудзь прыехаў. Пачуўшы гэта, сарвалася я й заліваючыся сьлязамі пабегла на Зялёную вуліцу да дзядзькі Томы. Прыбегшы да іх не магла сказаць аднаго слова, неяк ледзь выгаварыла "паліцыянт". Дзядзька дагадаўся й пабег хутка на пастарунак даведацца ў чым справа. У гэты вечар паехаў у Вялейку Пётрусь і цётка Гэлька, а я ўсю ноч ня спала, прадчувала нешта злое. Выбегла раніцай на вуліцу, калі прыходзіў аўтобус са станцыі, каб спаткаць Пётруся й цётку. Яны высеўшы на рынку махнулі да мяне рукой і пайшлі ў Даўгінаўскую вуліцу да цёткі. Здалося мне, што Пётрусь вясёлы, і я падумала: маме лепш стала. Вярнулася дахаты й пачала гатаваць снеданьне. І тут на парозе паказалася цёця Гэлька. Спыталася яна мяне, ці не бачыла я Пётруся. Так, бачыла — адказала я — маме нашай лепей ? "Не — адказала цёця — матка ваша памерла..."

Выбегла я з хаты ў агарод, пачуўшы гэтую страшную вестку й павалілася ў баразну ў бульбе, у якой цэлы дзень праляжала, заліваючыся сьлязамі.

А тымчасам дзядзькі Стась і Адольф заказалі труну й паехалі ў Вялейку, каб прывезьці маму дамоў. Прыехалі з мамай у панядзелак, на трэці дзень пасьля яе сьмерці. На пахаваньне прыехалі дзядзя Вінцусь з Шаркаўшчыны, цёця Анеля з Глыбокага й іншыя крэўныя. Выйшлі мы на спатканьне нябожчкі мамы. У канцы Даўгінаўскай вуліцы воз затрымаўся. Як расказваюць, я скочыла на труну й пакацілася прыгаварваючы: "А мая мамачка, а мая мамачка!" Павезьлі маму адразу ў касьцёл. На похаранах было людзей вельмі многа. Калі маміну труну спускалі ў яму, усе плакалі. Вэра крычала так голасна, што аж ахрыпла й тыдзень пасьля гаварыць не магла. А я стаяла над магілай, як чужая. Глядзела перад сябе не здаючы сабе справы што кругом робіцца. Ня плакала, бо сьлёз ужо не хапала, выліла іх у бульбе й за ўсё дні мамінай хваробы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Успаміны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Успаміны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Успаміны»

Обсуждение, отзывы о книге «Успаміны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x