Анеля Катковіч - Успаміны

Здесь есть возможность читать онлайн «Анеля Катковіч - Успаміны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток, Год выпуска: 1999, ISBN: 1999, Издательство: Białoruskie Towarzystwo Historyczne, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Успаміны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Успаміны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Выданне вядзе аповед пра жыццё, лёс і дзейнасць амаль невядомых сучаснай Беларусі сапраўдных беларусаў. Войны, а пасля сталінскі генацыд вельмі моцна “пачысцілі" чалавечую памяць. Але не на заўсёды і не канчаткова. Абуджэнне цікавасці да страшнага перыяду немагчыма знішчыць. Гэтак жа, як немагчыма сцерці чалавечую памяць, і памяць тых, хто гэта перажыў. Перадусім варта адзначыць, што многія зведалі цану сваіх поглядаў і меркаванняў. Тым не менш, не здрадзілі саміх сябе. Гутарка ідзе пра Анелю Катковіч і Вэраніку Катковіч-Клентак. Жывучы паміж двух агнёў: ні польскі бок, ні тым больш савецкі не прымалі беларускі нацыянальны рух, дзяўчаты вымушаны былі заўсёды быць у страху... Напрыканцы 1940-х гг. сясцер арыштавалі, як здрадніц, і рэпрэсавалі далёка ў Сібір у Іркуцую вобласць. Да гэтага часу успаміны сясцёр пра сваё жыццё, зняволенне і побыт у ссылцы не раз публікаваліся на польскай мове. Гэта былі іх ўласныя запісы, а таксама карэспандэнцыя. Зараз гэтыя матэрыялы пабачылі свет па-беларуску.

Успаміны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Успаміны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У гімназіі пазнала я многа мілых дзяўчат — большасьць зь іх былі праваслаўныя. Сядзела я ў адной лаўцы за ўсю гімназію з Галяй Швэдавай [16] Галя Швэд — вучаніца Віленскай Беларускай Гімназіі. і зь ёй найбольш прыязьнілася. Дружыла таксама з Галяй Міхалевіч [17] Галя Міхалевіч — вучаніца Віленскай Беларускай Гімназіі. Яе бацька быў настаўнікам у гэтай школе. , дачкой лацініста, Раяй Падабед [18] Раіса Падабед — вучаніца Віленскай Беларускай Гімназіі. , Нінай Прахаровіч [19] Ніна Прахаровіч — вучаніца Віленскай Беларускай Гімназіі. , Кірай Гаўрыловіч [20] Кіра Гаўрыловіч — вучаніца Віленскай Беларускай Гімназіі. , Ганнай Карпюк [21] Ганна Карпюк — вучаніца Віленскай Беларускай Гімназіі. і Шурай Жыткевіч [22] Шура Жыткевіч — вучань Віленскай Беларускай Гімназіі. . З хлопцаў асталіся найбольш у памяці Сьвецік Коўш [23] Сьвятаслаў Коўш — рэлігійна-грамадзкі дзеяч, пісьменьнік. Нар. 25.12.1916 г. у Разані, дзе падчас бежанства прабывала сям’я. Сын сьвятара Аляксандра Коўша. Выпускнік Віленскай Беларускай Гімназіі (1934). Вучыўся на юрыдычным факультэце Віленскага Унівэрсытэту. Член Беларускага Студэнцкага Саюзу. У час нямецкай акупацыі быў старшынёй павету ў Клецку. Пасьля вайны арганізаваў між іншымі Беларускую Гімназію й пачатковую школу ў лагеры ў Ватэнштаце (Нямеччына). З 1949 г. жыў у ЗША. 6.02.1969 г. высьвячаны ў сьвятары, быў настаяцелем многіх праваслаўных беларускіх прыходаў. У 1977 г. стаў адміністратарам праваслаўных беларускіх прыходаў ЗША й Канады, якія падлягаюць юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату. Рэдагаваў праваслаўны часопіс "Царкоўны Сьветач" (1976-1988). Памёр 5.11.1997 г. у Саўт-Рывэры. , Вася Грузд [24] Васіль Грузд — вучань Віленскай Беларускай Гімназіі. Пакінуў навуку й нелегальна перайшоў у СССР, дзе загінуў. , Кастусь Касяк [25] Кастусь Касяк — вучань Віленскай Беларускай Гімназіі. Пасьля ІІ сусьветнай вайны загінуў у Вялейцы. Паводле іншых зьвестак — па даносе Палякаў, расстраляны Немцамі ў 1943 г. , Валодзя Шавель [26] Уладзімір Шавель — вучань Віленскай Беларускай Гімназіі, пасьля быў студэнтам юрыдычнага факультэту Віленскага Унівэрсытэту. У 1943 г. стаў камэндантам паліцыі Менскай акругі. Увосені 1943 г. загінуў у нявысьветленых акалічнасьцях. Язэп Малецкі свае ўспаміны ("Пад знакам Пагоні", Таронта 1976) прысьвяціў між іншым ягонай памяці. (апошнія тры не жывуць ужо. Грузд кінуў быў гімназію й пайшоў у Савецкі Саюз, дзе прапаў бязь весткі, Кастуся Касяка, як кажуць, пасьля вайны павесілі ў Вялейцы, а Шавель у часе вайны загінуў). Касяк гэта быў найлепшы й найздальнейшы вучань у нашай клясе. Шавель — адзін з найінтэлігентнейшых хлопцаў.

Брат мой толькі адзін год вучыўся. Яму не вязло ў вучобе, астаўся на другі год у гэтай самай клясе. Таму гімназію пакінуў. Таксама толькі адзін год у ёй вучыліся мае стрыечныя браты [27] Чэсь і Герэк Мядзёлкі — стрыечныя браты Анелі Катковіч. Адзін год вучыліся ў Віленскай Беларускай Гімназіі. Чэсь Мядзёлка [28] Чэсь Мядзёлка — нар. у 1911 г. Перад вайной працаваў бухгальтарам у Лунінцы. Пасьля вайны жыў у Польшчы. Памёр у 1995 г. у Длугалэнцы каля Ўроцлава. й Герэк [29] Герэк Мядзёлка — нар. у 1917 г. Закончыў чыгуначную школу ў Лунінцы. Пасьля вайны жыў у Польшчы, працаваў у "Pafawag" (фабрыка чыгуначных вагонаў) ва Ўроцлаве. Памёр ва Ўроцлаве ў 1968 г. , а таксама Чэсь Васілевіч з нашага Будслава. (Чэсь Васілевіч [30] Часлаў Васілевіч — вучань Віленскай Беларускай Гімназіі, з Будслава. У 1939 г. пасьля прыходу савецкай улады быў арыштаваны, загінуў. таксама не жыве ўжо. У 1939 годзе, як толькі прыйшлі ў Будслаў савецкія жаўнеры, яго забралі й сьлед па ім загінуў. Ніхто аб ім больш не пачуў. А быў ён вялікім начальнікам пры панскай Польшчы, бо начальнікам пажарнай стражы).

Утрыманьне мела я ў інтэрнаце, а вопратку давалі мне Будзькі па сваіх дочках [31] Люня і Ірка Будзькі — грамадзкія дзеячкі, настаўніцы. Люні [32] Людвіка Будзька (па мужу Бяленіс) — дачка Эдварда Будзькі. Выпускніца Віленскай Беларускай Гімназіі, Віленскага Унівэрсытэту. У 1939-1941 гг. працавала настаўніцай у Будславе. Пасьля ІІ сусьветнай вайны ў эміграцыі. У 50-тыя гады выйшла замуж за беларускага грамадзкага дзеяча Антона Бяленіса. Жыве ў ЗША. Супрацоўнічала з газэтай "Беларус". і Ірцы [33] Ірэна Будзька (па мужу Пануцэвіч) — дачка Эдварда Будзькі. Выпускніца Віленскай Беларускай Гімназіі, Віленскага Унівэрсытэту. Перад ІІ сусьветнай вайной выйшла замуж за Вацлава Папуцэвіча (актыўнага грамадзкага дзеяча, настаўніка. У 1944 г. памяняў ён прозьвішча на Пануцэвіч). У 1939-1941 гг. разам з мужам працавала настаўніцай у Будславе. Пасьля ІІ сусьветнай вайны ў эміграцыі. Была настаўніцай прыродаведы ў Беларускай Гімназіі ім. Максіма Багдановіча ў Нямеччыне. Жыве ў ЗША. , якія таксама вучыліся ў нашай гімназіі, толькі ў старэйшых клясах. Я іх вельмі любіла й люблю да сёньняшняга дня. У іх быў брат Чэсік [34] Часлаў Будзька — грамадзкі дзеяч, настаўнік. Нар. 29.06.1913 г. у Вільні. Сын Эдварда Будзькі. Закончыў Віленскую Беларускую Гімназію, гістарычны факультэт Віленскага Унівэрсытэту. Дзейнічаў у Беларускім Студэнцкім Саюзе. Ня маючы магчымасьці дастаць працу на бацькаўшчыне, з прычыны сваёй нацыянальнай прыналежнасьці й дзейнасьці выехаў у Варшаву, потым у Кельцы. Працаваў у каапэратыве "Społem". У 1939-1941 гг. жыў у Вільні, працаваў у выдавецтве. У першых пасьляваенных гадах быў настаўнікам гісторыі й беларускай мовы ў Беларускай Гімназіі ім. М. Багдановіча ў Нямеччыне. Займаўся таксама выдавецкай дзейнасьцю. З 1951 г. жыў у ЗША, у Чыкага. Памёр 15.08.1985 г. , таксама вучань нашай гімназіі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Успаміны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Успаміны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Успаміны»

Обсуждение, отзывы о книге «Успаміны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x