Анеля Катковіч - Успаміны

Здесь есть возможность читать онлайн «Анеля Катковіч - Успаміны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток, Год выпуска: 1999, ISBN: 1999, Издательство: Białoruskie Towarzystwo Historyczne, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Успаміны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Успаміны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Выданне вядзе аповед пра жыццё, лёс і дзейнасць амаль невядомых сучаснай Беларусі сапраўдных беларусаў. Войны, а пасля сталінскі генацыд вельмі моцна “пачысцілі" чалавечую памяць. Але не на заўсёды і не канчаткова. Абуджэнне цікавасці да страшнага перыяду немагчыма знішчыць. Гэтак жа, як немагчыма сцерці чалавечую памяць, і памяць тых, хто гэта перажыў. Перадусім варта адзначыць, што многія зведалі цану сваіх поглядаў і меркаванняў. Тым не менш, не здрадзілі саміх сябе. Гутарка ідзе пра Анелю Катковіч і Вэраніку Катковіч-Клентак. Жывучы паміж двух агнёў: ні польскі бок, ні тым больш савецкі не прымалі беларускі нацыянальны рух, дзяўчаты вымушаны былі заўсёды быць у страху... Напрыканцы 1940-х гг. сясцер арыштавалі, як здрадніц, і рэпрэсавалі далёка ў Сібір у Іркуцую вобласць. Да гэтага часу успаміны сясцёр пра сваё жыццё, зняволенне і побыт у ссылцы не раз публікаваліся на польскай мове. Гэта былі іх ўласныя запісы, а таксама карэспандэнцыя. Зараз гэтыя матэрыялы пабачылі свет па-беларуску.

Успаміны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Успаміны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

85

Францішак Кушаль — грамадзкі дзеяч, вайсковец. Нар. 16.02.1895 г. у в. Першаі, Менскага павету. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Вільні ў 1916 г. У час І сусьветнай вайны даслужыўся званьня штабс-капітана. У 1919-1921 гг. уваходзіў у Беларускую Вайсковую Камісію. З 1922 г. на службе ў польскім войску (не атрымліваў авансу). У верасьні 1939 г. удзельнічаў у баях у раёне Львова. Папаў у савецкі палон, знаходзіўся ў Старабельскім лагеры, потым у маскоўскай турме (Бутыркі). Са сьнежня 1943 г. уведзены ў склад БЦР, стаў начальнікам аддзела вайсковых справаў. Пасьля вайны на эміграцыі ў ЗША. Адзін з заснавальнікаў газэты "Бацькаўшчына", удзельнічаў у выдаваньні "Беларуса". Памёр 25.05.1968 г.

86

Натальля Арсеньнева (Кушаль) — паэтка. Нар. 20.09.1903 г. у Баку. Выпускніца Віленскай Беларускай Гімназіі. У 1940 г. НКВД арыштавала яе й саслала ў Казахстан. Дзякуючы захадам, між іншым Янкі Купалы, вярнулася на радзіму. Падчас нямецкай акупацыі брала ўдзел у арганізаваньні беларускага нацыянальнага жыцьця. Пасьля вайны актыўна ўдзельнічала ў культурнай і асьветніцкай дзейнасьці ў лагерах ДП, была выкладчыцай у Беларускай Гімназіі імя Янкі Купалы. З 1950 г. у ЗША. Памерла 25.07.1997 г.

87

Кастусь Езавітаў — нацыянальна-грамадзкі дзеяч, публіцыст, настаўнік. Нар. 17.11.1893 г. у Дзьвінску. Закончыў Віцебскі Настаўніцкі Інстытут у 1916 г. З 1917 г. актыўна ўключыўся у дзейнасьць па стварэньні беларускага войска. У лютым 1918 г. стаў камэндантам Менску й менскай акругі, членам Рады БНР. З 1921 г. жыў у Рызе. Актыўна ўдзельнічаў у жыцьці беларускай грамадзкасьці Латвіі. Між іншым у 1923-1924 гг. быў дырэктарам Люцынскай Беларускай Гімназіі. Некалькі разоў арыштаваны латвійскімі ўладамі. У час нямецкай акупацыі ўзначаліў Беларускае Нацыянальнае Аб’яднаньне ў Рызе. Уваходзіў у склад БЦР. У красавіку 1945 г. затрыманы савецкімі войскамі ў Бэрліне. Памёр у менскай турме 23.05.1946 г.

88

Віктар Чабатарэвіч — палітычны, вайсковы дзеяч. Нар. у 1906 г. у Новым Сьвержані, Менскага павету. Скончыў настаўніцкую сэмінарыю ў Нясьвіжы. Да 1939 г. працаваў настаўнікам, за нацыянальную дзейнасьць сярод вучняў-Беларусаў быў перанесены на працу ў цэнтральную Польшчу. Падчас нямецкай акупацыі актыўна працаваў на нацыянальнай ніве, у 1944 г. стаў выкладчыкам ахвіцэрскай школы Беларускай Краёвай Абароны ў Менску (дзейнічала 2 тыдні, з 15.06.1944 г.). Пасьля вайны жыў у ЗША. Быў, між іншым, намесьнікам старшыні Беларускага Кангрэсавага Камітэту Амэрыкі. Памёр 6.10.1963 г.

89

Іван Касяк — грамадзкі дзеяч. Нар. у 1909 г. у в. Горы, Вілейскага павету. Вучыўся ў Віленскім Унівэрсытэце, скончыў Палітэхнічны Інстытут у Львове. Адзін зь ініцыятараў правядзеньня Царкоўнага Сабору ў Менску ў 1942 г. У 1942 г. стаў акруговым намесьнікам Беларускай Цэнтральнай Рады ў Глыбокім. З канца саракавых гадоў жыў у ЗША. У 1957-1989 гг. быў старшынёй Беларускага Кангрэсавага Камітэту Амэрыкі. Памёр 13.03.1989 г.

90

Міхась Ганько — грамадзкі дзеяч. Нар. у 1918 г. у в. Каледзіна, Маладзечанскага павету. Вупускнік гімназіі ў Маладзечне. Быў студэнтам мэдычнага факультэту Віленскага Унівэрсытэту. Да чэрвеня 1941 г. працаваў дырэктарам Лужоўскай пачатковай школы (на Маладзечаншчыне). У чэрвені 1941 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Прымаў удзел у баях на нямецка-савецкім фронце. У канцы 1941 г. пад Псковам папаў у нямецкі палон. Звольнены з лагера для савецкіх ваеннапалонных, накіраваны быў у прапагандысцкую школу пад Бэрлінам. Пасьля яе пачаў працу ў аддзеле прапаганды Генэральнага Камісарыяту Беларусі ў Менску. У чэрвені 1943 г. узначаліў Саюз Беларускай Моладзі, стаў рэдактарам прэсавага воргану СБМ "Жыве Беларусь". У чэрвені 1944 г. удзельнічаў у ІІ Усебеларускім Кангрэсе. З ліпеня 1944 г. дзейнічаў у Нямеччыне, восеньню 1944 г. стаў членам Беларускай Цэнтральнай Рады, загадчыкам аддзелу моладзі. Далейшы ягоны лёс невядомы.

91

Антон Адамовіч — літаратуразнавец, пісьменьнік. Нар. 26.06.1909 г. у Менску. Скончыў у 1928 г. Белпэдтэхнікум у Менску, пачаў вучыцца ў Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце. У 1930 г. арыштаваны, сасланы ў Расію. У 1938 г. вярнуўся ў Менск. Падчас нямецкай акупацыі быў, між іншым, членам Галоўнай Рады Беларускай Народнай Самапомачы. Пасьля вайны да 1960 г. жыў у Нямеччыне. Рэдагаваў "Бацькаўшчыну", Быў кіраўніком беларускай рэдакцыі радыёстанцыі "Свабода". З 1960 г. жыў у ЗША. Аўтар шматлікіх прац па гісторыі, эканоміцы, культуры Беларусі. Памёр 12.06.1998 г.

92

Аўген Калубовіч — гісторык, палітычны дзеяч. Нар. 05.03.1910 г. у Ціхінічах, Рагачоўскага павету. У 1930 г. арыштаваны й прыгавораны на 3 гады лагера асобага прызначэньня. У 1939 г. вярнуўся ў БССР, у 1941 г. трапіў у баях пад Масквой у нямецкі палон. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім палітычным і культурным руху падчас нямецкай акупацыі, між іншым зьвязаны быў зь Беларускай Цэнтральнай Радай. З 1950 г. жыў у ЗША, вёў асабліва актыўную дзейнасьць у галіне дасьледаваньня гісторыі Беларусі ў XX ст. Памёр 25.05.1987 г.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Успаміны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Успаміны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Успаміны»

Обсуждение, отзывы о книге «Успаміны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x