• Пожаловаться

Анеля Катковіч: Успаміны

Здесь есть возможность читать онлайн «Анеля Катковіч: Успаміны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Беласток, год выпуска: 1999, ISBN: 83-909009-9-8, издательство: Białoruskie Towarzystwo Historyczne, категория: Биографии и Мемуары / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Анеля Катковіч Успаміны

Успаміны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Успаміны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Выданне вядзе аповед пра жыццё, лёс і дзейнасць амаль невядомых сучаснай Беларусі сапраўдных беларусаў. Войны, а пасля сталінскі генацыд вельмі моцна “пачысцілі" чалавечую памяць. Але не на заўсёды і не канчаткова. Абуджэнне цікавасці да страшнага перыяду немагчыма знішчыць. Гэтак жа, як немагчыма сцерці чалавечую памяць, і памяць тых, хто гэта перажыў. Перадусім варта адзначыць, што многія зведалі цану сваіх поглядаў і меркаванняў. Тым не менш, не здрадзілі саміх сябе. Гутарка ідзе пра Анелю Катковіч і Вэраніку Катковіч-Клентак. Жывучы паміж двух агнёў: ні польскі бок, ні тым больш савецкі не прымалі беларускі нацыянальны рух, дзяўчаты вымушаны былі заўсёды быць у страху... Напрыканцы 1940-х гг. сясцер арыштавалі, як здрадніц, і рэпрэсавалі далёка ў Сібір у Іркуцую вобласць. Да гэтага часу успаміны сясцёр пра сваё жыццё, зняволенне і побыт у ссылцы не раз публікаваліся на польскай мове. Гэта былі іх ўласныя запісы, а таксама карэспандэнцыя. Зараз гэтыя матэрыялы пабачылі свет па-беларуску.

Анеля Катковіч: другие книги автора


Кто написал Успаміны? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Успаміны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Успаміны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

58

Беларускі Студэнцкі Саюз — арганізацыя студэнтаў-Беларусаў Віленскага Унівэрсытэту. Існаваў з 1.12.1920 г. па 1939 г. Першым старшынёй быў А. Абрамовіч, апошнім У. Кароль. Дэвізам БСС было "Айчына й Навука". Друкаванымі ворганамі зьяўляліся часопісы "Новы Шлях", "Студэнцкая Думка". Вёў ня толькі асьветна-культурніцкую дзейнасьць, але таксама, у меру фінансавых магчымасьцяў, даваў бяднейшым сваім членам пазыкі ды стыпэндыі.

59

Валя і Раіса Жукоўскія — грамадзкія дзеячкі.

60

Валянціна Жукоўская (па мужу Пашкевіч). Нар. 5.02.1916 г. у Казельску, Калужскай вобласьці. У 1919 г. з бацькамі вярнулася ў Пружану, закончыла там гімназію ім. А. Міцкевіча. У 1935 г. паступіла на клясычную філялёгію Віленскага Унівэрсытэту. Была членам Беларускага Студэнцкага Саюзу, скарбнікам. У 1937 г. перайшла на фізыка-матэматычны факультэт. У 1939 г. прыехала ў Пружану, дзе працавала настаўніцай беларускай мовы ў дзеяцігодцы. У 1942 г. вывезена на работы ў Нямеччыну. З 1946 г. у беларускім лагеры ў Вашэнштаце, дзе выкладала фізыку ў беларускай гімназіі. З 1949 г. жыве у Канадзе, дзеячка Згуртаваньня Беларусаў Канады. 15 год вяла беларускую суботнюю школу ў Таронта. Склала "Першую чытанку пасьля лемантара для беларускіх дапаўняльных школаў", напісала падручнік "Беларуская мова", таксама "Ангельска-беларускі слоўнік".

61

Раіса Жукоўская (па мужу Жук-Грышкевіч). Нар. 22.10.1919 г. у Пружане. Закончыла гімназію ім. А. Міцкевіча ў Пружане. У 1938 г. паступіла на юрыдычны факультэт Віленскага Унівэрсытэту. Была членам Беларускага Студэнцкага Саюзу. У 1939 г. вярнулася ў Пружану. Працавала ў беларускай школе сьпярша ў Пружане, пасьля ў вёсцы Смалянічы. У 1941 г. вывезена ў Нямеччыну. З 1946 г. у лагеры ДП у Вашэнштаце, дзеячка скаўтынгу, студыявала стаматалёгію ў Марбургу. З 1949 г. жыве ў Канадзе. У 1954 г. закончыла стаматалёгію ва Унівэрсытэце ў Таронта й атрымала дыплём доктара дэнтыстычных навук. У 1953 г. выйшла замуж за Вінцэнта Жук-Грышкевіча. З 1965 г. актыўная дзеячка Згуртаваньня Беларусаў Канады ды іншых беларускіх арганізацыяў. З 1989 г. старшыня Каардынацыйнага Камітэту Беларусаў Канады. З 1973 г. сябра Канадзкай Кансультацыйнай Рады для Спраў Шматкультуралізму, а з 1978 г. сябра Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Аўтарка кнігі "Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча". Выдае Камунікаты ККБК. Супрацоўнічае зь "Беларусам".

62

Таня Трафімучанка — студэнтка Віленскага Унівэрсытэту. Была членам Беларускага Студэнцкага Саюзу, яго Управы. Праўдападобна паходзіла зь Беласточчыны. Далейшы яе лёс невядомы. Паводле ўспамінаў Раісы Жук-Грышкевіч Таня Трафімучанка была інтэлігентнай, дробненькай, ціхай ды надта сьціплай дзяўчынай.

63

Ганна Сухая — студэнтка Віленскага Унівэрсытэту. Была членам Беларускага Студэнцкага Саюзу. Жыла ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі, выйшла замуж. Далейшы яе лёс невядомы.

64

Лена Аніська — настаўніца, пэдагог. Нар. 4.11.1908 г. у Пецярбурзе. У 1919 г. пераехала ў Шальціны на Віленшчыне. Закончыла гімназію айцоў марыянаў у Друі. У 1936 г. паступіла на юрыдычны факультэт Віленскага Унівэрсытэту. Была членам Беларускага Студэнцкага Саюзу. У 1939-1941 гг. працавала настаўніцай у Заходняй Беларусі. У 1940 г. выйшла замуж за Уладыслава Казлоўскага (Казлоўшчыка). З 1941 г. жыла ў Лідзе. Выхоўвала дачку. У 1945 г. прыехала ў Польшчу, у Лодзь. Жыла ў Шчэціне, Слаўне, Шчэцінку. Працавала ў галіне асьветы. Сьпярша як кіраўнік дзіячых дамоў, а пасьля іх інспэктар. З 1968 г. на пэнсіі. З 1996 г. жыве ў Слупску з дачкой.

65

Вітаўт Тумаш — грамадзкі дзеяч, лекар, выдатны скарынавед. Нар. 20.12.1910 г., вучыўся ў Віленскай Беларускай Гімназіі. Пасьля на мэдычным факультэце Віленскага Унівэрсытэту. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім студэнцкім жыцьці. У гадах 1940-1941 быў старшынёй Лодзінскага аддзелу Беларускага Камітэту Самапомачы, членам Нацыянальнага Цэнтра створанага ў Бэрліне 19.04.1941 г. Зь ліпеня па лістапад 1941 г. бурмістр Менску. Рэдактар "Раніцы". Пасьля вайны жыў у ЗША. Быў вельмі актыўным на грамадзкай і навуковай ніве, між іншым шматгадовым старшынёй Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Памёр 27.04.1998 г.

66

Бэрнард Стэповіч — аграном, паходзіў зь сям’і заслужанай для беларускай культуры. Нар. 30.08.1907 г. у вёсцы Барані на Віленшчыне. Вучыўся ў Віленскай Беларускай Гімназіі. У 1939 г. закончыў агранамічны факультэт Віленскага Унівэрсытэту. У 1945 г. прыехаў у Сопат, да 1952 г. працаваў у Аддзеле Сельскай Гаспадаркі Ваяводзкай Управы ў Гданьску, пасьля ў Міністэрстве Сельскай Гаспадаркі ў Варшаве. Да часу адыходу на пэнсію ў 1972 г. пісаў артыкулы па аграноміі ў часопіс "Gromada Rolnik Polski". Памёр 9.08.1982 г.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Успаміны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Успаміны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Успаміны»

Обсуждение, отзывы о книге «Успаміны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.