• Пожаловаться

Анеля Катковіч: Успаміны

Здесь есть возможность читать онлайн «Анеля Катковіч: Успаміны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Беласток, год выпуска: 1999, ISBN: 83-909009-9-8, издательство: Białoruskie Towarzystwo Historyczne, категория: Биографии и Мемуары / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Анеля Катковіч Успаміны

Успаміны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Успаміны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Выданне вядзе аповед пра жыццё, лёс і дзейнасць амаль невядомых сучаснай Беларусі сапраўдных беларусаў. Войны, а пасля сталінскі генацыд вельмі моцна “пачысцілі" чалавечую памяць. Але не на заўсёды і не канчаткова. Абуджэнне цікавасці да страшнага перыяду немагчыма знішчыць. Гэтак жа, як немагчыма сцерці чалавечую памяць, і памяць тых, хто гэта перажыў. Перадусім варта адзначыць, што многія зведалі цану сваіх поглядаў і меркаванняў. Тым не менш, не здрадзілі саміх сябе. Гутарка ідзе пра Анелю Катковіч і Вэраніку Катковіч-Клентак. Жывучы паміж двух агнёў: ні польскі бок, ні тым больш савецкі не прымалі беларускі нацыянальны рух, дзяўчаты вымушаны былі заўсёды быць у страху... Напрыканцы 1940-х гг. сясцер арыштавалі, як здрадніц, і рэпрэсавалі далёка ў Сібір у Іркуцую вобласць. Да гэтага часу успаміны сясцёр пра сваё жыццё, зняволенне і побыт у ссылцы не раз публікаваліся на польскай мове. Гэта былі іх ўласныя запісы, а таксама карэспандэнцыя. Зараз гэтыя матэрыялы пабачылі свет па-беларуску.

Анеля Катковіч: другие книги автора


Кто написал Успаміны? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Успаміны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Успаміны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Галена Глагоўская

Прозьвішча Анелі Катковіч стала мне вядомым ужо ў гады пачатковай школы, ад маёй старэйшай сястры Людмілы Жамойцінай — яе сяброўкі зь Віленскай Беларускай Гімназіі, з 30-тых гадоў. Гімназія гэта — адзіная ў той час кузьня беларускай інтэлігенцыі ў Заходняй Беларусі, пад польскім панаваньнем спаўняла адначасова ролю пашыральніка нацыянальнай сьвядомасьці беларускага насельніцтва. Вучні яе распаўсюджвалі беларускі друк сярод землякоў, а перш за ўсё — сярод сваіх блізкіх. Першыя мае крокі ў гэтым напрамку — гэта было распаўсюджваньне прывожаных сястрою зь Вільні беларускіх календароў і брашур, з апавяданьнямі прызначанымі вясковым дзецям. Распаўсюджваньне гэтай літаратуры было ўдзелам і іншых выхаванцаў гімназіі, пра якіх Людка ахвотна расказвала нам дома. З гэтых аповедаў мне запамяталіся такія прозьвішчы, апрача Анелі Катковіч, як Жэня Шастак, Алена Леўковіч, Шура Бязьмен, Жэня Шляхтун, па мужу цяпер Ярмалковіч. Зь ёю й яе мужам Віктарам лёс мяне сутыкнуў у драматычных абставінах зьняволеньня ворганамі КДБ у Польскай Народнай Рэспубліцы на пачатку 1950-га года, аб чым я ўжо шырэй спамянуў ва ўспамінах "З перажытага", якія апублікаваліся ў кніжцы "Лёс аднаго пакаленьня".

Слоў пару пра Аўтарку лагерных успамінаў — Анелю Катковіч. Цяга да здабыцьця адукацыі пятнаццацігадовай асірацелай дзяўчынкі, якою стала Анеля пасьля сьмерці бацькоў, пасьпяховасьць у навуцы, папоўненай актыўным удзелам у культурнай дзейнасьці, успамаганьне іншых у здабываньні ведаў, пасьля ў выхаваньні малодшых ад сябе, на прыкладзе сястры Вэранікі, сьведчыць аб яе рашучым характары й здольнасьцях. Такою ж асталася Анеля і ў цэлым жыцьці. Такія ж якасьці прывіла й Вэраніцы — вядомай зь яе ахвярнасьці да дзяцей і моладзі з часу працы ў Саюзе Беларускай Моладзі, на пасадзе намесьніцы галоўнай кіраўнічкі СБМ — доктар Надзеі Абрамавай. Жыцьцёвы шлях сясьцёр Анелі й Вэранікі Катковіч — якая па мужу завецца Клентак, сышоўся з маім ад 1943-га года, на палетку дзейнасьці ў СБМ і вёў кожнага з нас сваімі каляінамі, але супольным камяністым руслом, сама менш да 1956-га году — да вызваленьня з савецкіх "особых" лагераў. Перажываньні кожнага з нас на гэтым шляху зводзяцца безумоўна да агульнага назоўніка й выклікаюць рэфлексіі.

Мае рэдкія кантакты з Катковічанкамі з часу дзейнасьці ў СБМ на бацькаўшчыне сталі бліжэйшымі ў даволі драматычных умовах лагеру чужаземных работнікаў — пры фабрыцы Юнкерса ў Дэсаў дзе апынулася вялікая група беларускіх дзяцей і падлёткаў, з агульнай колькасьці каля паўтары тысячы дзяўчынак і хлопцаў, забраных ад сем’яў і вывезеных у лагеры пры розных прадпрыемствах у Саксоніі. Сустрэліся мы ў тым лагеры ў лютым 1945 году, дзе маткавала беларускім дзеткам сястра Анелі — Вэраніка. Безупынныя налёты альянцкіх самалётаў на горад, праца ў майстэрнях фабрыкі, заняткі ў школе, пэрманэнтнае недаяданьне — хлопцы пераносілі лягчэй, сярод тысяч жахароў лагера. Больш складаная сытуацыя была зь дзяўчынкамі, якія, перанятыя страхам і настальгіяй, перажывалі сваю драму з плачам, на мяжы істэрыкі. Тут лічылася толькі безупынная сардэчная турбота апякунак, якія ўкладвалі ў сваю працу ўсе сілы й сэрца. Напрамак і тон гэтай працы зь дзяўчынкамі надавалі сёстры Катковічанкі. Жандарамі выгнаныя з лагера і з горада ў красавіку 1945 г. перад набліжаючымся ваенным фронтам, у напрамку горада Цэрбст, пакінутыя аховай у лесе бязь цёплай вопраткі й прадуктаў харчаваньня, астрэльваныя пэрыядычна савецкай артылерыяй і самалётамі, апынуліся мы зь дзяцьмі ў даволі складанай сытуацыі. Некалькі першых адносна цёплых дзён, вольных ад працы й лагернага рэжыму спрыялі добраму, бадзёраму настрою выгнанцаў. Хлопцы дружна зь дзяўчаткамі капалі закопы дзеля бяспекі й сховішча ад начных халадоў. Бегалі шукаць бульбы ў адкрытых пасьля зімы капцах за лесам, "пад’ядалі" франтавікоў з суседніх кустоў. Ідылія аднак хутка кончылася. З кожным днём сталі дапякаць холад і голад. У абліччы зьнемажэньня й хваробы дзяцей, апекуны хлопцаў вырашылі выслаць прадстаўніка ў горад і дамагацца згоды на вяртаньне дзяцей у лагер. У выніку жарабёўкі заданьне мусіў выканаць я. Адолеўшы пасьпяхова перашкоды міжфрантавога падарожжа, удалося мне перайсьці мост праз раку Эльбу, які тут-жа быў зьнішчаны амэрыканскай артылерыяй. Маё вяртаньне да групы стала немагчымым.

Шляхі нашы зь сёстрамі Катковіч сышліся зноў у 1949 годзе, у падвалах польскага міністэрства бясьпекі, з некалькітыднёвым разыходжаньнем у часе. Пасьля — у 1950 годзе драматычная сустрэча на паседжаньні ваеннага трыбуналу ў маёй справе і ў канцы шчасьлівае спатканьне ў Варшаве ў 1958 годзе й пазьнейшыя сустрэчы. Вэраніка ачуняла ад перажытай гібелі свайго сыночка ў савецкім лагеры, я пагадзіўся зь сірочым лёсам майго сына пасьля гібелі яго маці. Анеля з аслабленымі слыхам і зрокам у наступстве нялечанай ў лагеры гіпэртаніі, не напамінала той вясёлай, растанцаванай і расьсьпяванай дзяўчыны, але асталася зычлівай, сяброўскай, кампанейскай, чульлівай да чужых турбот і крыўды, апякунчай. Хутка стала актыўнай і папулярнай у беларускім асяродзьдзі ў Варшаве, памочнай асабліва студэнтам у апрацаваньні й пісаньні іх працаў. Цесна падружыла са сваёю гімназічнаю сяброўкай — маёй сястрою Людмілай Жамойцінай — па мужу Янкоўскай. Абедзьве яны, верныя да канца жыцьця прывітым ім у віленскай гімназіі ідэям, часта сустракаліся зь іншымі сябрамі й аднадумцамі ў Варшаве.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Успаміны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Успаміны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Успаміны»

Обсуждение, отзывы о книге «Успаміны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.