• Пожаловаться

Анеля Катковіч: Успаміны

Здесь есть возможность читать онлайн «Анеля Катковіч: Успаміны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Беласток, год выпуска: 1999, ISBN: 83-909009-9-8, издательство: Białoruskie Towarzystwo Historyczne, категория: Биографии и Мемуары / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Анеля Катковіч Успаміны

Успаміны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Успаміны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Выданне вядзе аповед пра жыццё, лёс і дзейнасць амаль невядомых сучаснай Беларусі сапраўдных беларусаў. Войны, а пасля сталінскі генацыд вельмі моцна “пачысцілі" чалавечую памяць. Але не на заўсёды і не канчаткова. Абуджэнне цікавасці да страшнага перыяду немагчыма знішчыць. Гэтак жа, як немагчыма сцерці чалавечую памяць, і памяць тых, хто гэта перажыў. Перадусім варта адзначыць, што многія зведалі цану сваіх поглядаў і меркаванняў. Тым не менш, не здрадзілі саміх сябе. Гутарка ідзе пра Анелю Катковіч і Вэраніку Катковіч-Клентак. Жывучы паміж двух агнёў: ні польскі бок, ні тым больш савецкі не прымалі беларускі нацыянальны рух, дзяўчаты вымушаны былі заўсёды быць у страху... Напрыканцы 1940-х гг. сясцер арыштавалі, як здрадніц, і рэпрэсавалі далёка ў Сібір у Іркуцую вобласць. Да гэтага часу успаміны сясцёр пра сваё жыццё, зняволенне і побыт у ссылцы не раз публікаваліся на польскай мове. Гэта былі іх ўласныя запісы, а таксама карэспандэнцыя. Зараз гэтыя матэрыялы пабачылі свет па-беларуску.

Анеля Катковіч: другие книги автора


Кто написал Успаміны? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Успаміны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Успаміны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пасьля І сусьветнай вайны апынуўшыся з родным мястэчкам у межах ІІ Рэчы Паспалітай, былі вымушаны вучыцца ў польскай школе — беларускай ужо не было. Хаця папольску ў мястэчку гаварылі толькі ўраднікі, паліцыя, настаўнікі й ксёндз. Польская сьвядомасьць прысвойвалася праз школу й касьцёл. У Вілейскім павеце, у якім знаходзіўся й Будслаў, паводле польскага перапісу насельніцтва 1931 г., было 70554 праваслаўных і 53168 католікаў. Як родную мову беларускую падалі 64337 асоб, а польскую — 59477. Францішак Сяліцкі, выхадзец з гэтага рэгіёну й яго знаўца, сьцьвярджаў, што "ostatnia liczba jest zawyżona, że część ludności katolickiej podała język polski jako swój ojczysty "z przechwałki", bo uważano, że ten jest kulturalniejszy. Chciała też prawdopodobnie zamanifestować swoją polskość, mimo używania na co dzień języka białoruskiego, bo jednak na wsiach mówiono nadal po białorusku, choć młodzież czasem przechodziła na język polski w odpowiednim towarzystwie" [4] F. Sielicki, op. cit., с. 149; Працы гэтага аўтара грунтоўна паказваюць рэгіён у міжваенны пэрыяд і ў час ІІ сусьветнай вайны, таму могуць дапамагчы чытачу ў разуменьні складаных падзеяў; Pieśni białoruskie i rosyjskie śpiewane na Wileńszczyźnie w okresie międzywojennym, Wrocław 1992; Podania, legendy, anegdoty i przysłowia na Wilejszczyźnie w okresie międzywojennym, Wrocław 1993; Wierzenia i obyczaje na Wilejszczyźnie w okresie międzywojennym, Wrocław 1993; Losy mieszkańców Wilejszczyzny w latach 1939-1946. Okupacja sowiecka i niemiecka, wywózki, partyzantka, repatriacja, Wrocław 1994; Wspomnienia z zesłania byłych mieszkańców Wilejszczyzny, Wrocław 1995. .

Анеля й Пётр паступілі ў Віленскую Беларускую Гімназію. Пётр, не спраўляючыся з вучобай, кінуў школу й вярнуўся ў Будслаў. Анеля гімназію закончыла пасьпяхова ў 1934 г. і паступіла ў Віленскі Унівэрсытэт. Вільня ў трыццатыя гады была цэнтрам беларускага руху ў Другой Рэчы Паспалітай. ВБГ была сапраўднай кузьняй беларускай інтэлігенцыі. Працавала ў ёй выкладчыкамі тагачасная беларуская эліта. У Віленскім Унівэрсытэце таксама дзейнічаў ад 1921 г. Беларускі Студэнцкі Саюз, які гуртаваў беларускую моладзь. Анеля ўключылася ў дзейнасьць БСС, сьпявала ў хоры Рыгора Шырмы. У 1935-36 гг. рэдагавала дзіцячы часопіс "Пралескі". У 1939 г. Анеля закончыла гісторыю ва унівэрсытэце. Анелі пашчасьцілася: сьпярша дапамог ёй Эдвард Будзька, забіраючы яе ў Вільню, а пазьней Язэп Гапановіч, даючы ёй 300 злотых на унівэрсытэцкую навуку. Вэраніка закончыла паўшэхную школу ў Будславе (гадавалася ў бацькавай сястры Галены), а пасьля кравецкую школу ў Лунінцы. Забрала яе туды дачка матчынага брата — Яніна Вуйцік.

У 1939 г., калі саветы занялі Заходнюю Беларусь, Анеля пачала працаваць настаўніцай беларускай мовы ў школе ў Будславе. Пэўны час была яе дырэктаркай. Савецкі рэжым нібыта падтрымліваў беларускі рух. Аднак Анелю хацелі арыштаваць у чэрвені 1941 г. У пэрыяд 1939-41 гг. многія беларускія дзеячы былі арыштаваны. У той час Вэраніка працавала — пасьля курсаў для тэлеграфістак у Вілейцы — на тэлеграфе ў Крывічах. Там пазнала свайго будучага мужа Станіслава Клентака.

22 чэрвеня 1941 г. пачалася вайна зь Немцамі. Усе Катковічы вярнуліся ў Будслаў да Анелі. Аднак не было там бясьпечна. Праца "за саветамі" ў школе й сельсавеце стала прычынай даносаў з боку тутэйшых Палякаў на Анелю як камуністку. У той час бурмістрам Менска быў сябра Анелі з БСС Вітаўт Тумаш. Паехала тады Анеля ў Менск шукаць працу. Працавала перакладчыцай у гарадзкой управе. На яе просьбу ў Менск прыехалі таксама Вэраніка й Францішак. Жылі яны ў памяшканьні Беларускай Народнай Самапомачы. Доктар Іван Ермачэнка дапамог Вэраніцы паступіць у мэдычную школу. Там ад доктар Надзеі Абрамавай атрымала яна прапанову працы ў Саюзе Беларускай Моладзі. Стала яе намесьніцай. 22 чэрвеня 1943 г. падчас сьвяткаваньня ў тэатры Вільгельм Кубэ, генэральны камісар Беларусі, абвясьціў паўстаньне СБМ. Штабам СБМ кіравалі Міхась Ганько (хлопцамі) і доктар Надзея Абрамава (дзяўчатамі). Ім падлягалі акруговыя кіраўнікі, ім-жа — павятовыя. СБМ гуртаваў моладзь ва ўзросьце 10 — 20 гадоў. Беларуская моладзь натоўпам хлынула ў гэту арганізацыю. Беларускі моладзевы рух перажываў свой уздым, якога ні раней, ні пазьней не было. Заснаваньне СБМ лічылася найбольшым дасягненьнем нямецкіх уладаў на Беларусі [5] Jerzy Turonek, Białoruś pod okupacją niemiecką, Warszawa 1993, c. 164; Янка Жамойцін, Саюз Беларускай Моладзі, "Czasopis", 1993, н-ры 7-8, с. 2-3; нр. 9, с. 17-18; нр. 10, с. 10; нр. 11, с. 7; Я. Жамойцін, Саюз Беларускай Моладзі — міфы й факты (рукапіс); А. Літвін, А калі пастараемся зразумець?, "Голас Радзімы", нр. 26, 1.07.1993 г.; С. Чыгрын, Саюз Беларускай Моладзі, "Ніва", 9.07.1995 г., с. 4; К. Харашэвіч, На дзейнасьць СБМ настаў час паглядзець без бальшавіцкай заторанасьці, "Беларускі Дайджэст", 1994, нр. 3 (5), с. 4; К. Рамановіч, Што такое СБМ?, "Пінскі вестнік", 4.05.1994 г. . Умовы працы пры Немцах не былі лёгкімі. Трэба было ўмець існаваць між нямецкай уладай і савецкай партызанкай. Аднак хутка пазіцыя Нямеччыны пачала хістацца, аж да ўцёкаў Немцаў зь беларускіх земляў у канцы чэрвеня 1944 г. Што было рабіць беларускай інтэлігенцыі, якая працавала ў беларускіх установах, м.інш. культурна-асьветных, у пэрыядзе 1941-44 гадоў? Можна было аставацца ў савецкай рэчаіснасьці або ўцякаць зь Немцамі. Больш бясьпечным здаваўся быць другі выхад. Пра Беларусь пад саветамі можна было толькі марыць. Анеля, Вэраніка й Франак кінуліся ўцякаць разам зь Немцамі. Апынуўшыся на Захадзе, трэба было знайсьці сабе ў меру магчымасьці бясьпечнае месца. Дзяўчыны атрымалі працу ў Польскай Вайсковай Місіі ў Бэрліне: Анеля была перакладчыцай, Вэраніка касіркай. Пазьмянялі даты сваіх народзінаў (адмалодзіліся) і месца нараджэньня з Будслава на Вільню. Усё гэта каб скрыць сваё нядаўняе прошлае. Аднак у 1948 г. сьпярша з працы была звольнена Вэраніка й паслана яе ў Польшчу, дзе ва Ўроцлаве ў жніўні 1949 г. была арыштавана. У той час Анеля службова была выклікана ў Варшаву, дзе яе таксама арыштавалі. Палічылі іх грамадзянкамі СССР, якія па тадышніх законах падлягалі дэпартацыі ў Савецкі Саюз. Папраўдзе мэтай дэпартацыі было выяўленьне іх дзейнасьці ў беларускім руху ў час ІІ сусьветнай вайны. Абедзьве атрымалі па 10 гадоў "исключительных" лагераў.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Успаміны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Успаміны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Успаміны»

Обсуждение, отзывы о книге «Успаміны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.