Назаўсёды ўдзячны я Кузьме Чорнаму, Аркадзю Куляшову і Рыгору Мурашку за іх вельмі падрабязныя і змястоўныя пісьмовыя адказы на мае вучнёўскія апавяданні і вершы.
Улетку 1938 года пасля заканчэння сярэдняй школы мяне выклікалі ў Мінск на рэспубліканскія курсы маладых аўтараў. На ўсё жыццё запомнілася вучоба на гэтых курсах, цікавыя творчыя сустрэчы з вядомымі рускімі і беларускімі пісьменнікамі, прагляд і абмеркаванне спектакляў.
Восенню я паступіў на літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага і адначасова пачаў працаваць у рэдакцыі газеты «Піянер Беларусі».
У педагагічным інстытуце тады вучыліся Іван Грамовіч, Рыгор Бярозкін, Мікола Лупсякоў, Анатоль Вялюгін, Уладзімір Рагуцкі, мае сябры-аднакурснікі Аляксей Коршак, Алесь Астапенка, Мікола Сурначоў, які пазней перавёўся да нас з Гомеля. Здаваць экзамены прыязджалі студэнтызавочнікі Пімен Панчанка, Рыгор Няхай, Алесь Бачыла.
У інстытуце выдаваўся літаратурны часопіс «Наша творчасць». На вечары да нас прыходзілі вядомыя беларускія пісьменнікі.
Адзін з такіх вечароў асабліва добра запомніўся мне.
У пачатку красавіка 1939 года ў госці да студэнтаў прыйшлі Янка Купала, Якуб Колас, Міхась Лынькоў і Эдзі Агняцвет.
У прэзідыум вечара запрасілі і нас, літгурткоўцаў з педінстытута, КІЖа і медінстытута.
Міхась Лынькоў ад імя пісьменнікаў прывітаў студэнтаў. Ён коратка расказаў аб задачах, якія паставіў XVIII з’езд партыі перад работнікамі літаратуры па камуністычнаму выхаванню.
Покуль нехта з выкладчыкаў інстытута расказваў аб творчасці літгурткоўцаў, Якуб Колас праглядаў студэнцкі літаратурны часопіс.
Заўважыўшы, што паэт прачытаў надрукаваны там мой верш «Адлёт жураўлёў» і паказаў яго Янку Купалу, я страшэнна расхваляваўся.
А тут якраз аб’явілі, што чытаць свае вершы будуць пачаткоўцы, і першаму слова далі мне.
Я канчаткова разгубіўся, нясмела выйшаў на трыбуну, па ўсіх кішэнях шукаў свае рукапісы і, як на злосць, не знаходзіў іх... У першых радах залы пачалі смяяцца. Нарэшце я сумеўся і, хвалюючыся, прачытаў на памяць «Адлёт жураўлёў» і яшчэ нейкі верш. Воплескі студэнтаў крыху згладзілі непрыемнае ўражанне...
3 чытаннем сваіх твораў выступалі многія літгурткоўцы.
Асабліва цёпла сустрэлі студэнты выступление гасцей. Янка Купала чытаў верш «А мы сабе сеем і сеем» і ўрывак з паэмы «Тарасова доля», а Якуб Колас — вершы «XVIII з’езду» і «Прывітанне Маскве». Потым Якуб Колас выказаў сваё ўражанне аб творчасці літгурткоўцаў, падрабяз^на разглядзеў мой верш «Адлёт жураўлёў» і Ў кнізе запісаў пакінуў вельмі пахвальны водгук аб ім.
Гэта і акрыліла мяне, дзевятнаццацігадовага
юнака, і прымусіла болыи цвяроза глянуць на сваю паэтычную працу. Бо я і мае сябры пісалі тады шмат, стараючыся адзін перад адным, пісалі, не заўсёды ўсведамляючы, што пішам, як пішам і дзеля чаго пішам.
Вестка аб вераломным нападзе гітлераўскай Германіі застала мяне ў інстытуцкай чытальні, дзе я рыхтаваў апошні экзамен за трэці курс.
Уначы 26 чэрвеня з Міколам Сурначовым мы пакінулі ахоплены полымем Мінск, а назаўтра ў высокай збажыне ўзбоч Бабруйскай шашы хаваліся ад фашысцкіх сцярвятнікаў, якія бамбілі і расстрэльвалі з кулямётаў грамадзянскае насельніцтва.
Тады Сурначоў і йапісаў першапачатковы варыянт верша «У стоптаным жыце», які пачынаўся радкамі: «Ляжыць ён забіты у стоитаным жыце...»
3 Асіповіч Сурначоў паехаў цягніком у Магілёў, намерваючыся адтуль завітаць да сваіх бацькоў.
На Бабруйск цягнікі ўжо не ішлі. А мне ж таксама хацелася зайсці ў родную вёску. Я пайшоў пехатою, але каля Ясеня даведаўся, што фашысты захапілі Бабруйск.
Лясамі дабраўся да Магілёва, а адтуль паехаў у Мсціслаў, дзе жыў мой сябра-аднакурснік.
3 Мсціслаўля ў радах аднаго з запасных палкоў мы пайшлі на ўсход.
На Смаленшчыне я зноў сустрэўся з М. Сурначовым. Разам з ім у вучэбным узводзе тапографаў-вылічальнікаў мы прайшлі пехатой на ўсход усю еўрапейскую тэрыторыю СССР, жылі ў лагерах ля Тамбова, з тэадалітам і сталёвай лентай вымяралі казахстанскі стэп вакол Какчэтава і Акмолінска (цяпер Цалінаград). Удвух выпускалі палкавую насценгазету, дзе змяшчалі свае вершы, разам балюча перажывалі ростань з родным краем, зямлю якога таптаў ненавісны вораг.
У пачатку 1942 года нас, студэнтаў з незакончанай вышэйшай адукацыяй, тэрмінова адклікалі ў Маскву. Там мы і разлучыліся з Сурначовым, бо трапілі ў розныя часці.
Читать дальше