Николай Аврамчик - Успаміны

Здесь есть возможность читать онлайн «Николай Аврамчик - Успаміны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1990, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Успаміны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Успаміны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Успаміны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Успаміны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Паэзія Лермантава сваімі разнастайнымі адценнямі асвятляла самыя розныя падзеі, характарызавала з’явы, давала адказ на хвалюючыя пытанні.

Калі на Захадзе марудзілі з адкрыццём другога фронту, успамінаўся з горкай іроніяй радок:

Союзники собирались потаенно.

Калі адчувалася, як у хадзе падзей спее на зямлі помета фашызму, прыгадваліся словы:

Меж тем летят за годом годы,

Готовят мщение народы,

И пятый год уж настает...

На працягу чатырох гадоў вайны, праз усе нягоды і выпрабаванні я пранёс партрэт Лерманта­ва, які ўзяў у доме-музеі. Да яго ніколі не дакранулася на чужыне ніводная брудная рука. Ён захоўваўся ў сумцы ад савецкага процівагаза, паднятай на ланцугу пад столь шахцёрскай раздзявальні. Часам я перакладаў яго ў кішэню спяцоўкі і ў змрочным штрэку пры цьмяным святле шахцёркі разглядаў знаёмыя рысы дарагога твару.

Среди волнений жизни трудной,

Как талисман таинственный и чудный,

я захоўваў гэты партрэт. Я не веру ў прымхі, і, вя­дома, гэты «талисман таинственный и чудный» не прынёс мне ўдачы ў няволі. Але ў нейкай ступені ён сапраўды надзяляў мяне цудадзейнай сілай, напамінаючы аб далёкай Радзіме. 3 ім я адчуваў сябе ўладаром невычэрпнага багацця, якое нават у нявольніка не мог адабраць вораг і якім заўсёды можна было шчодра дзяліцца з таварышамі і аднадумцамі.

Я гляджу цяпер на гэтую карычневую гравю­ру з партрэта работы Гарбунова. Яна пажоўкла не столькі ад часу, колькі ад салёнай вільгаці рурскага падзямелля і цёплай пары шахцёрскай раздзявальні...

Мабыць, не адзін я сярод шматлікіх гарачых прыхільнікаў Лермантава з хваляваннем і замілаваннем успамінаю першае пасляваеннае выданне Поўнага збору яго твораў у кардоннай вокладцы зялёнага колеру. Пазней былі іншыя, значна прыгажэйшыя выданні. Але мне чамусьці запала ў памяць менавіта першае пасляваеннае выданне. Яго зялёная вокладка і рамка па краях яе нагадваюць мне колер сасновых бароў роднага краю і тое акно, з якога я ў маленстве ўпершыню глянуў у свет лермантаўскай паэзіі.

А на светлым карэньчыку цёмна-зялёнае акенца, падзеленае залатымі радкамі слоў на пяць шыбін, як быццам бы напамінае пра пяць доўгіх гадоў вайны, якія адарвалі мяне ад гэтага роднага краю, але не здолелі адлучыць ад Лермантава.

Пасля затхлага падзямелля няволі, трапіўшы на Каўказ, я асабліва адчуў, як вольна дыхаюць лёгкія свежым горным паветрам і як загойваюцца раны сэрца. Як скрозь прызму глядзеў я на прыроду Каўказа праз вершы Лермантава, і мне зразумелы быў прыўзняты настрой паэта:

Вдали я видел сквозь туман

В снегах, горящих, как алмаз,

Седой незыблемый Кавказ

И было сердцу моему

Легко, не знаю почему.

Кожны раз, бываючы на Каўказе, я наведваў знаёмыя да драбніц лермантаўскія мясціны. Часта сядзеў каля помніка паэту ў Пяцігорску, любуючыся далёкім горным ланцугом, над якім пануе двухгаловая аснежаная вяршыня Эльбруса. Падоўгу прастойваў у журбе перад помнікам на месцы дуэлі паэта. Узбіраўся на вяршыню Машука і слухаў легенды пра Лермантава, якія расказвала стогадовая бабуля, што збірала зёлкі і паказвала ўнізе на могільніку месца, дзе спачатку быў пахаваны паэт.

У такія дні я звычайна зноў і зноў перачытваў творы Лермантава — і кожны раз успрымаў іх тут зусім па-інакшаму, пазнаючы ўсё новыя і новыя сцяжыны, па якіх некалі хадзіў паэт і яго героі. То паміж Машуком і Бештау, сярод сівога камення і вінаграднікаў, шукаў позіркам рэшткі аула Бастунджы, то спыняўся перад галерэяй каля кісла-сернай крыніцы, дзе некалі княжна Мэры падняла і падала Грушніцкаму ўпушчаную ім шклянку.

Мабыць, нідзе на свеце не адчуеш так усю чароўнасць паэзіі Лермантава, як на Каўказе.

Не ведаю, як каму, а мне, калі я толькі ўбачу, як хмарка затрымліваецца на горнай вяршыні ці як мільгне ветразь у марской сінечы, адразу ж успамінаюцца радкі:

Ночевала тучка золотая

На груди утеса-великана...

Белеет парус одинокий

В тумане моря голубом...

Кажуць, мілей усяго, хто любіць каго.

Лермантаў — мая першая любоў. А першая любоў запамінаецца на ўсё жыццё.

1964

ЯК «МАЛЫ КАБЗАР» ПАЗНАЁМІЎ МЯНЕ 3 КАБЗАРОМ ВЯЛІКІМ

Яшчэ некалі ў школе мой сябар-аднакласнік з суседняй вёскі падараваў мне кнігу.

Пасярод белай вокладкі вялікімі вішнёвымі літарамі былі напісаны два словы: «Малий Кобзар».

Прызнацца, спачатку нават нейкай дзіўнаватай і незразумелай здалася мне гэтая назва. Толькі пасля, прачытаўшы радкі:

На розпутті кобзар сидить

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Успаміны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Успаміны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Анеля Катковіч - Успаміны
Анеля Катковіч
Николай Хомяков - Всё успеть сказать…
Николай Хомяков
Николай Почтовалов - Успею быть… Стихи
Николай Почтовалов
Отзывы о книге «Успаміны»

Обсуждение, отзывы о книге «Успаміны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x