Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Биографии и Мемуары, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А калі б прэзідэнтам быў Яўген Гучок, ён, калі б «атрымаў жыццё па-за шлюбам сваёй маці - бакуном», «знайшоў бы свайго бацьку, прымірыў бы іх з маці і зрабіў бы іх палымянымі патрыётамі Беларусі». А калі б быў лысаваты, «ніколі не начэсваў бы валасоў на плех. Я проста хадзіў бы лысаваты, як, скажам, Сакрат ці Цэзар, і не хаваў бы сваёй прыроднай мясціны. Адным словам, і тут бы не хлусіў».

...Між іншым, пазнаёміўся Някляеў з Лукашэнкам яшчэ тады, калі не тэлебачанне ехала да яго, прэзідэнта, а сам ён шукаў магчымасці, каб толькі яго запрасілі на тое тэлебачанне:

«З Аляксандрам Лукашэнкам (старшынём саўгасу) і Зянонам Пазьняком (навукоўцам) я пазнаёміўся ў розны час, але ў адным месцы: на студыі тэлебачаньня, - прыгадваў Някляеў. - З Пазьняком - на праграме пра захаваньне старога Менску (пры будаўніцтве мэтро), з Лукашэнкам - на праграме пра вынікі Чарнобылю. [.]

У праграме з удзелам Пазьняка бралі ўдзел людзі казённыя (з гарвыканкаму, Саўміну), якія, як ні намагаўся я выправіць сытуацыю, Пазьняку амаль нічога не далі сказаць. І ён, адсунуўшы мікрафон, замаўчаў дэманстратыўна...

У праграме з удзелам Лукашэнкі таксама бралі ўдзел казённыя людзі (з Саўміну, з Акадэміі навук), якім, як ні намагаўся я выправіць сытуацыю, Лукашэнка амаль нічога ня даў сказаць. Захапіўшы мікрафон, ён гаварыў і гаварыў несупынна...

Пасьля праграмы пра вынікі Чарнобылю старшыня Дзяржтэлерадыё Генадзь Бураўкін сказаў мне: “Глядзі, каб гэтага (ненарматыўная лексыка) ані ў якай праграме болей не было, ён усё тэлебачаньне замудазвоніць.”

Неяк я напомніў пра тое Бураўкіну - ён запярэчыў: “Нешта ты блытаеш, не казаў я такога”.

Магчыма, блытаю: ня ён казаў. Але ж нехта казаў. І не магу ўспомніць: хто гэта ўжо тады быў такі прадбачлівы?»

Праз дзесяцігоддзе Някляеў паспрабаваў пераасэнсаваць тыя падзеі, удзельнікам якіх ён некалі быў, і, прыводзячы меркаванне Генадзя Бураўкіна, што ён, Някляеў, усё правільна рабіў, «спрабуючы некалі Лукашэнку на наш бок перацягнуць. Удала ці няўдала рабіў - гэта іншая справа, але правільна. Шкада, што не давёў усё да нейкага лагічнага канца», цяпер пісаў: «Думкі такія з’явіліся ў галаве Генадзя Мікалаевіча пасля таго, як Вітаўт Кіпель давёў яму, што зацятая канфрантацыя з уладай - не самае лепшае, а самае горшае з таго, што мы, літаратары, маглі зрабіць і зрабілі на шкоду Беларусі і беларушчыне. Васіль Быкаў, ён, я. Тую ж самую памылку дапусціў перад намі Зянон Пазняк, і гэта стала нібыта ўзорным стылем паводзін апазіцыі, а насамрэч - рамантычнай дуратой. Сапраўдная палітыка - гэта перш за ўсё гнуткая сістэма дамоўленасцяў і кампрамісаў».

І адказваючы неяк на пытанне: «Ці не сорамна Вам за тое, што калісьці стаялі побач з Лукашэнкам і дапамагалі яму сваім аўтарытэтам?», Някляеў парыруе: «Калі я ў нечым і дапамагаў яму, дык хіба ў тым, каб ён стаў беларусам. Не надта, праўда, здолеў дапамагчы. Але я быў на той час, бадай, адзіным літаратарам, якога насамрэч ва ўладзе слухалі, і які мог рэальна на нешта ўплываць. Прынамсі, на прыняцце рашэнняў паводле парламенцкіх слуханняў па пытаннях нацыянальнай мовы і культуры, спыненне выкладання гісторыі Беларусі па-руску, напісанне беларускай прамовы Лукашэнкі (на жаль, першай і адзінай) у дзень незалежнасці».

«Спачатку Лукашэнка хацеў зрабіць сваім пісьменнікам лейтэнанта Быкава, пасля любімым пісьменнікам, як аднойчы сказаў лейтэнант Быкаў, спрабаваў зрабіць радавога Някляева. Займеў урэшце генерала Чаргінца.

Што ж, усё, як мае быць. Па рангу».

...Напрыканцы 2000-х гг. Някляеў распачне (дый так і не завершыць) працу над фантасмагарычнай аповесцю, адным з дзеючых персанажаў якой будзе прэзідэнт Алесь Лукашэнка. І хоць, друкуючы ў «Нашай Ніве» фрагмент з новага твора, Някляеў папярэджваў: «Заўвага: прыдуманыя аўтарам імёны пэрсанажаў аповесьці могуць выпадкова супадаць з імёнамі рэальных людзей», але прататыпічнасць была відавочная:

«Пазьняк біўся за тое, каб не было на версе ўлады чалавека, якога раздражняе ў Беларусі беларускае, на што і рабіў ён акцэнт на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах - і зрабіў памылку. Чым больш распавядаў ён пра антынацыянальнае ў заядлым лідэры нацдэмаў, даводзіў, што той ня можа быць беларускім прэзыдэнтам, тым больш гэта выклікала цікавасьці да ягонага суперніка, дадавала яму папулярнасьці. Асабліва пасьля таго, як Лукашэнка на Буйніцкім полі пад Магілёвам, у літаральным сэнсе ў чыстым полі пад чыстым небам склікаў сход нацдэмаў, і людзей на тым полі было, як травы, і Пазьняк ганаравовым госьцем на партыйны зьезд зьявіўся, бо ня мог адмовіцца ад запрашэньня, інакш Лукашэнка не прамінуў бы зьвінаваціць яго ў непавазе да партыі, якая здабыла для Беларусі волю і незалежнасьць, і яны ўдвух, два кандыдаты ў прэзыдэнты, селі ў чыстым полі за стол, засланы бел-чырвона-белым, як сьцяг, абрусам, на якім чамусьці ляжала лапата, і подлы Лукашэнка ўстаў і нечакана спытаў ва ўсіх, ці даваць Пазьняку слова, калі, па- першае, усе неаднойчы чулі, што сьпікер Сойму пра яго, старшыню нацыянал- дэмакратычнай партыі, распавядае, а, па-другое, словы - пустое, калі няма за імі дзеяньняў, учынкаў. і тут Лукашэнка ветліва папрасіў ганаровага госьця падняцца, і двое бамбізаў, падобных на далакопаў, аднесьлі стол, які, аказалася, стаяў на дошках, што накрывалі яміну, магілу. і над той магілай Лукашэнка пачаў клясьціся ў любові да крэўнай зямлі, у сьвятой вернасьці Беларусі і яе народу, а калі, маўляў, хоць слова з таго, што выдумляе пра яго Пазьняк, праўда, дык ён, Алесь Лукашэнка, гатовы есьці зямлю!.. і вось, калі ласка, лапата, бо такога злыдня, якім Пазьняк яго малюе, такога ворага Беларусі жывым пакідаць нельга, ён бы ні за што не пакінуў!.. і, ткнуўшы ў рукі Пазьняку лапату, Лукашэнка скочыў у магілу, лёг там, тэлекамэра паказвала на ўсю краіну, як ён глядзеў, нібы замучаны сьвяты, у васільковыя беларускія нябёсы, а Пазьняк стаяў над ім з лапатай, вар’яцеючы, ня ведаючы, што рабіць: ня скідваць жа яму, хрысьціяніну, магільную зямлю на жывога чалавека.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі»

Обсуждение, отзывы о книге «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x