Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Биографии и Мемуары, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Не мог! Нават зоркі ў сузор’ях, калі б яны ўмелі пісаць даносы, рассыпаліся б!.. А ў рэдакцыі былі як зоркі-паэты, так і зоркі-сексоты, зоркі-правакатары. Як адзін вядомы, так скажам, крытык, які займаўся і займаецца гэтым яшчэ з савецкіх часоў. Тады ў рэдакцыях, цяпер - у грамадскіх аб’яднаннях ды партыях. Яму б рукі не падаваць, а з ім усе абдымаюцца. [...] Як жа не падаць, калі хоць і сексот, і правакатар, але свой. Свядомы. І з такой мараллю, з такім нутром мы хочам стварыць нейкую новую Беларусь?..

Выбачай, мяне ад гэтага на вілы падымае. Увесь мой век: даносы, даносы, даносы... Яшчэ з маленства, калі на бацьку пісалі, і ён праз гэта на самым краі стаяў. І тым не менш даводзіў і даводзіў мне - і гэта была ці не ўся ягоная навука - адно і тое: “Мацуйся сябрамі! Табе не са мной жыццё жыць, а з імі”.

Перад смерцю, праўда, ён сказаў, што беларусы хоць і называюцца сябрамі, але не ўмеюць сябраваць.

- Пра даносы з “Крьтіцы”розныя чуткі ходзяць... А што там хоць за даносы былі? І куды?..

- Звычайныя. У Камітэт дзяржаўнага кантролю, у Камітэт дзяржаўнай бяспекі - ва ўсе карныя інстанцыі і ўстановы. Напрыклад, у АБЭЗ (аддзел барацьбы з эканамічнай злачыннасцю) напісалі, што я канапу ў рэдакцыі скраў. Абэзаўцы прыпёрліся: “Дзе канапа?!.” Я пытаюся: “Хлопцы, а вы пару-тройку сапраўдных эканамічных злачынцаў злавіць не хацелі б? Вы на каго вучыліся?..”

Начынка для даносаў бралася з акта рэвізіі, праведзенай Камітэтам па друку і інфармацыі па загадзе (зразумела, не пісьмовым) тагачаснага віцэ-прэм’ера беларускага ўрада Уладзіміра Замяталіна. Акт рэвізіі - дакумент ведамасны, закрыты, але яго адкрылі. І адкрылі не мне, галоўнаму рэдактару, які стараннямі таго ж Замяталіна быў адхілены ад абавязкаў, а пакінулі акт (нібы выпадкова) у рэдакцыі, каб ім скарыстаўся той жа вядомы “крытык”. Замяталін - някепскі сцэнарыст, і я не разумею, чаму ён ніяк да гэтай пары наша беларускае кіно падняць не можа.

- А мэта?.. Навошта было вас звальняць? Нават знішчаць. У імя чаго з вамі змагаліся?..

- Навошта? - яно навідавоку: жарсці чалавечыя... А ў імя чаго?.. Не так даўно я спытаўся ў аднаго з былых супрацоўнікаў, з ім па Польшчы ездзячы, менавіта пра гэта: у імя чаго?.. Ён не здолеў адказаць.

Кожны меў, ці меркаваў, што мае свае мэты. Частка рэдакцыі палічыла імі амбіцыі майго намесніка - аднаго з найлепшых беларускіх паэтаў... А як адзін з найлепшых можа трываць некага над сабой?.. Двух найлепшых не бывае - гэта я, паўтараю, ад пачатку разумеў. Але ж я прапанаваў яму, на нейкі час вярнуўшыся ў галоўныя рэдактары, выгнаць з рэдакцыі “крытыка” (якога яшчэ раней я звольніў, а намеснік мой зноў прывёў яго ў “Крыніцу”) і рабіць нашу агульную справу далей. Пры ўсіх прапанаваў, а ён не згадзіўся, бо ўжо быў разам з “крытыкам” і ўсімі, хто “падпісаўся”. Не рэальна ён падпісаўся, да такога апусціцца ён не мог, а падпісаўся, так скажам, метафарычна, метафізічна - як і вершы пісаў. Толькі для мяне ягоны метафізічны подпіс абярнуўся зусім не метафізікай... Захліснула мяне пад горла - і вось тут і вырашылася ўсё, што сталася далей... Выходзіла, што людзі, якіх я лічыў сябрамі і нават больш, чым сябрамі, бо рэдакцыя для мяне была сям’ёй, усе разам, за выключэннем Дранько-Майсюка, які дэманстратыўна з такой “сям’і” сышоў, мяне прадалі. За трыццаць міфічных срэбранікаў, якія былі паабяцаныя ім за міфічную “Крыніцу” без Някляева.

Я трымаў удары з фронту, спераду, а мне ўдарылі ў спіну... Не зразумеўшы, не захацеўшы зразумець, што праблема не ў Някляеве, які засеў некаму косткай у горле і трэба яго ці праглынуць, ці выкашляць. Не ўцяміўшы, не захацеўшы ўцяміць, што вэрхал вакол “Крыніцы” - пачатак наступу на ўсе нацыянальныя выданні.

Срэбранікаў ім не далі, часопіс яны не ўтрымалі. Праз нейкі час “Крыніцы” не стала».

Трохі раней Някляеў прыгадваў: «Проверяющие не предъявляли для своих действий никаких обоснований, одни предписания. Только представитель ОБЭПа, опечатавший один из кабинетов редакции и изъявший из него документы, обмолвился, что его ведомство так оперативно отреагировало на информацию в прессе. Оперативность невероятная: 13 мая выходит газета - 13 мая опечатывается кабинет.»

Былы галоўны рэдактар меў на ўвазе інтэрв’ю літаратурнага крытыка Анатоля Сідарэвіча штотыднёвіку «Имя».

КРЫНІЦА”

«На недавнем съезде “Таварыства беларускай мовы”председатель Госкомпечати Михаил Подгайный был буквально прижат к стене вопросом о том, почему не выходит в свет журнал “Крыніца”. Ответ “финансирование журнала не прекращено” нисколько не проясняет ситуацию. Вот почему корреспондент “И” попыталась провести собственное расследование. Причина, о которой почему-то молчат на официальном уровне и в то же время на все лады обсуждают в среде творческой интеллигенции, нашлась.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі»

Обсуждение, отзывы о книге «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x