- Вы, конечно, правы в том смысле, что Некляев не очень-то хотел рассказывать о причинах своего отъезда. Но про “Крыніцу”-то говорит...
- Но что говорит?! Будто в журнале против него был чуть ли не сговор. Должен не согласиться с этим “изгибом пространства”. Не секрет, что под крышей “Крыніцы” была образована умело скрытая структура, использовавшая имя журнала, его реквизиты и средства. Настоящая “Крыніца” оказалась ширмой и заложницей разворотливого действия. И уж если вести речь о сговоре, то возглавляемом непосредственно Владимиром Прокофьевичем. К чести сотрудников “Крыніцы”, большинство из них не приняло навязываемую им роль тусовочных друзей. Наоборот, произошла реакция отторжения.
- В результате которой...
- И произошли его “утёки” в Польшу, появилась громкая антизаметалинская статья, а на “Крыніцу” навалились и придавили к земле его штрафы.
- Вскоре и вы ушли из “Крыніцы”.
- Чтобы в экстремальной ситуации что-либо делать, нужны реальные полномочия. Один раз я уже вытаскивал “Крыніцу” - когда на полтора месяца получил полномочия исполняющего обязанности главного редактора. Во второй раз мне никто не дал даже таких полномочий, все “полномочия” Владимир Прокофьевич увёз с собой. Мы же в течение всего лета 1999 года получали от него только факсы: “Продлеваю свой отпуск на две недели. Ещё на две. На двадцать дней.” Когда ждать стало невмоготу, я предложил занять редакторское кресло другому человеку. А сам устранился. После этого и Некляев сложил с себя редакторские обязанности.»
Апынуўшыся ў замежжы, Някляеў скажа: «Зрэшты, крымінальная справа як з нічога пачалася, так нічым і скончылася, я на яе не надта зважаў. А вось на дапамогу, аказаную ўладам у гэтай “высакароднай” справе з боку сваіх, я не мог не зважаць, яна сталася для мяне, мякка кажучы, нечаканкай. Гэта цалкам супярэчыць майму разумению жыцця і чалавечых, тым больш сяброўскіх узаемаадносін.
Пра гэта Васіль Быкаў пры адной з нашых замежных сустрэч страшнавата выказаўся са свайго вопыту: «Калі ў цябе ёсць дзесяць сяброў, дык мяркуй, што дзевяць з іх цябе прададуць. А лепш думай, што ўсе дзесяць”. Я спытаў: “Дык як тады жыць, Васіль Уладзіміравіч?” І ён адказаў: “А так і жыві”».
І іншым разам: «Наогул, калі палітыкі сцвярджаюць, што ў палітыцы зусім няма сяброў, дык трэба прызнацца, што і ў літаратуры іх не намнога болей. Кожны выскоквае, як Піліп з канапель: я самы лепшы, я самы першы. Яно няхай бы і лепшы, няхай бы і першы, я асабіста нікому не даводзіў адваротнае, бо яно без толку. Але ўсё гэта найчасцей замешана на атрутнай зайздрасці, плётках, інтрыгах, - і гэтага найбольш там, дзе нават пры таленце найменш асобы, дзе пераважае драбната і местачковасць. Між іншым, спробай адмеджавацца ад гэтага хоць бы вузкім колам і было для мяне стварэнне рэдакцыі часопіса “Крыніца” - і найперш стварэнне менавіта іншай вартасці і якасці рэдакцыі, а пасля ўжо самога часопіса, які б усё адно выдаваўся - такі ці інакшы. Як аказался, мала хто ўцяміў, што я меў на ўвазе - і большасць лёгка перакупілася на звыклае. Што ж, ёсць і застанецца ў гісторыі беларускай літаратуры часопіс з крынічнаю назваю, але не спраўдзілася нешта чалавечае, тое, дзеля чаго ў маім разуменні і ствараецца літаратура. І па-сапраўднаму з усяго, чаго не стала і што распалася, мне толькі гэтага і шкада».
І яшчэ ў яго «Знаках прыпынку»:
«З ліста Ігара Шклярэўскага да Станіслава Куняева (калі яны яшчэ сябравалі):
“Прочёл рецензию Абрамыча (Барыса Слуцкага, які падтрымліваў Шклярэўскага ад самага ягонага прыезду ў Маскву). Я его люблю и уважаю, но он совершенно не понял мой мир. Природа, свобода слов и чувств, мысль во плоти, в чешуе, в росе, в порыве - для него это не мысль, ему надо рассуждение, то есть голая формула, нужны философские потуги и намёки. истинный поэт хрен ложил на все рассуждения. Я разозлился страшно и Абрамычу напишу.. он не понимает самого пронзительного - пространство и жизнь, костёр и ледяное небо.”
Прыкладна тое самае я напісаў некалі ў лісце да Разанава, але так і не адправіў ліст, парваў. Бо Куняеў, рускі нацыяналіст, хоць і балюча, перакошана, але сябраваць умее (таму і надрукаваў у “Нашем современнике” ўспаміны да юбілею Шклярэўскага “В нашей дружбе и волчьей, и нежной.”), а касмапаліт Разанаў (ніякі ён не беларускі нацыяналіст) - не. Ніяк.
А ўвогуле я пісаў і рваў лісты і да Быкава, і да Барадуліна, і да.
Напішаш, падумаеш - і парвеш.
Читать дальше