Парванае не застаецца».
.Праз дзесяцігоддзе, калі кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў апынецца ў следчым ізалятары КДБ і калі доўгі час пра стан яго здароўя нічога не будзе вядома, беларуская інтэлігенцыя ўзарвецца абурэннем - паўтысячы чалавек пазначаць свае прозвішчы пад лістом у яго абарону. Зробіць гэта ў тым ліку і Алесь Разанаў. А на з’ездзе Беларускага ПЭН-цэнтру, які пройдзе ў той самы час, калі ўлада адправіць Някляева пад хатні арышт, Разанаў будзе сярод тых, хто прагаласуе за тое, каб вылучыць Някляева на Нобелеўскую прэмію.
«Я стрымана адношуся да Алеся Сцяпанавіча Разанава - ён стрымана адносіцца да мяне. Прычына - у тым, што сталася ў рэдакцыі “Крыніцы” ў 1999 годзе. Магчыма, тое, што сталася, мы абодва перабольшылі: яно не павінна было стаць прычынаю ўзніклай паміж намі стрыманасці. Магчыма. Цяпер позна разбірацца. І без патрэбы, бо ўсё гэта - пыл над дарогай, які няхай праз стрыманую, але ўсё ж павагу адзін да аднаго, найперш да таго, што кожным зроблена, мы стараліся асабліва не ўздымаць. Так, мы, аддаляючыся, разышліся, але разышліся ў адным накірунку. І, калі будуць лічыць па вялікім рахунку, нам залічыцца дарога, а не пыл над ёй».
РАЗВОДКА ПА-ЗАМЯТАЛІНСКУ
На думку Някляева, усё ж не Лукашэнка быў ініцыятарам “крымінальнай гісторыі” з “Крыніцай”, ціску на Саюз пісьменнікаў. «Была класічная разводка. Прычым развялі не адно прэзідэнта і старшыню Саюза пісьменнікаў, Някляева
з Лукашэнкам: развялі з усёй беларускай уладай усю нацыянальную культуру. І тое, што маем мы сёння, прынамсі, графаманы ды ашавуркі на месцы сапраўдных літаратараў - вынік той разводкі».
У гэтай сувязі Някляеў ужо неаднойчы прыгадваў фразу Лукашэнкі, якая была сказана ім падчас сустрэчы з Радай СП: «Калі вы не будзеце ўплываць на свайго прэзідэнта, на яго будуць уплываць іншыя». Някляеў дасюль упэўнены, што Лукашэнка прамаўляў гэта толькі для двух чалавек - Някляева і Замяталіна. «Ён уцягваў нас у барацьбу, у спаборніцтва за ўплыў - і якія тут могуць быць да яго прэтэнзіі? Ніякіх, бо гэта палітыка: падзяляй - і кіруй. А ўжо зможаш ты ці не здолееш нешта выгадаць з той палітыкі - твае праблемы. Ён сваё сказаў».
Але ўплыў з боку Някляева на Лукашэнку, відаць, усё-ткі быў, таму Замяталін і пачаў яго «цэментаваць». «Прычым падаючы ўсё так, нібы цэмент замешваецца не ім і не кім-небудзь яшчэ, а Лукашэнкам, - аналізаваў праз дзесяцігоддзе сітуацыю Някляеў. - Раптам я даведваюся, што ў КДБ - запыт на мяне з Савета бяспекі.
І той, хто мне пра гэта пад вялізным сакрэтам у патайным месцы паведамляе, яшчэ й пытаецца: “А хто ў нас, як ты думаеш, Савету бяспекі распараджэнні можа даваць?..” Потым я ў старшыні Дзяржкамдруку пытаюся, чаму ў мяне праверка за праверкай, адкуль вецер? - і ён у неба паказвае... А хто ў нас на небе?..
Мне не хапіла інфармацыі. Калі б я ведаў, што “на небе” не Лукашэнка, а Замяталін, я б дзейнічаў інакш. Як да свайго ад’езду за мяжу, так і пасля яго».
Між тым Някляеў упэўнены: у дачыненні і да беларускай літаратуры, і асабіста да яго Замяталін паводзіў сябе менавіта так, а не інакш абсалютна не выпадкова: «Как-то в одной из наших “приятельских” бесед, в которой Владимир Петрович Заметалин, как и во всём остальном, никогда не сознается, я спросил у него:
- Неужели вы действительно считаете существование Беларуси исключительно исторической ошибкой большевиков, а свою историческую миссию видите в том, чтобы эту ошибку исправить?
И Владимир Петрович Заметалин, поскольку президентом мы ещё не были названы антиподами, а оба были в безопасности и наедине, без паузы мне ответил:
- Да».
ДЫСІДЭНТ
Карлас Шэрман, у той час 1-ы віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра, прыгадваў: «Улетку 1999 году да мяне ў ПЭН- цэнтар завітаў рэдкі госьць - Уладзімер Някляеў (калі бачу яго, прыгадваю крыху ўсьмешлівую мянушку, якую надала яму незабыўная Жэня Янішчыц, - Вальдэмар). [...]
Апошнім часам я бачыў Някляева выключна па тэлевізіі, - ён удзельнічаў у адрозных фэстывалях і базарах эстраднае песьні, якія фінансаваліся дзяржавай ды падаваліся як найвышэйшыя ды адзіна вартыя праявы культуры [...].
Адразу я ўважыў, што Някляева нібыта падмянілі, бо таленавіты паэт і аматар вясёлых прыгодаў быў засмучаны, быццам бы на душы лёг непамерны цяжар. Ён спытаў, ці можа пагаманіць са мною канфідэнцыйна [...]. Упершыню ў жыцьці ён прыйшоў параіцца, і гэта было крыху дзіўна, бо даверлівыя адносіны ён падтрымліваў пераважна ў сваім, тагачасным коле.Аднак я ўважліва слухаў яго і пачуў першую вэрсію (бо потым нечакана ўзьніклі іншыя) пра тое, што пад тыя дні здарылася зь ім. На яго, маўляў, наўмысна наслалі правяральшчыкаў, і яны мелі за мэту найменш пасадзіць, а пэўныя асобы маглі нават “заказаць” яго [...].
Читать дальше