Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Биографии и Мемуары, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Загад быў: выгнаць. Але галоўны рэдактар, якому за «цудоўны зрок сантэхніка Седзякова» была ўлепленая партыйная вымова, схітрыўся і ў рэдакцыі Някляева не пакінуць, і рэдакцыю не пакінуць без яго: «па ўласным жаданні» Някляеў быў звольнены, а пасля, калі ўсё трохі прыціхла, з ім была заключаная дамова як з літаратурным кансультантам.

АЛЕКСАНДРОЎСКАЯ

На пасадзе літкансультанта Някляеў стаў наколькі вольны ў часе, настолькі ж вольны ў заробку, а трэба было карміць няхай маленькую, як пісаў Маякоўскі, але сям’ю. Някляеў паспрабаваў быў уладкавацца ў рэдакцыю газеты «Літатарура і мастацтва» (у якой праз гады стане галоўным рэдактарам), але там ведалі пра «сантэхніка Седзякова», і хоць артыкулы прэтэндэнта на пасаду супрацоўніка аддзела музыкі і тэатра хвалілі, ды ў штат не бралі. Менавіта да гэтага часу і адносіцца ўспамін Някляева пра тое, як ён пісаў «о кроликах, о куропатках, о каких-то спектаклях, музыке, обо всём, только чтобы меня где угодно напечатали и заплатили гонорар». І ў гэты няпросты перыяд жыцця на дапамогу яму прыйшла Ларыса Пампееўна Александроўская - старшыня Беларускага тэатральнага аб’яднання, народная артыстка СССР. Аднойчы ў Доме мастацтваў яна пачула Някляева, які чытаў вершы, што і вырашыла лёс беспрацоўнага паэта - ён стаў рэдактарам бюлетэня «Тэатральны Мінск», які выдаваўся Беларускім тэатральным аб’яднаннем (між іншым, на сумленнае прызнанне Някляева ў тым, праз што ён застаўся без працы, народная артыстка СССР толькі параіла яму не ўсё і не ўсім расказваць).

У сталінскія часы набліжаная да ўлады, Александроўская ведала многае з таго, што складала дзяржаўныя таямніцы. Размовы з ёй падштурхнулі Някляева да ўласнага расследавання гібелі Янкі Купалы. Вось пра што ён распавядаў значна пазней падчас гутаркі з Міхасём Скоблам:

«- Як я шкадую, што не зрабіў літаратурнага запісу мэмуараў Александроўскай, як яна мяне пра тое прасіла!.. Яна столькі ведала! Аднак, чалавек сталінскіх часоў, Ларыса Пампееўна ставіла такія кансьпіратыўныя ўмовы запісу яе ўспамінаў, што на тое, каб напісаць кнігу, спатрэбілася б гадоў пяць.

- Яна не дазваляла пісаць на магнітафон?

- Ні ў якім разе. І кожны лісток адразу ж забірала дадому. Я ў той час працаваў у Беларускім тэатральным аб’яднаньні, дзе Александроўская старшынявала. Аднойчы з Уладзімерам Іскрыкам (у той час таксама супрацоўнікам БТА, а пазьней работнікам апарату Саўміну) мы ў прысутнасьці Ларысы Пампееўны завялі спрэчку пра аднаго літаратара. ну, назавем яго В. Б. Г. Гэта першыя літары нават ня прозьвішча, а мянушкі чалавека.

- Ну, мянушку хоць назваць можна?

- Добра, назаву. Вершнік без галавы.

- Рыгор Бярозкін, па сьведчаньні Валянціна Тараса, “вадзіцелем без галавы” называў Алеся Кучара.

- Ні я, ні ты ня маем на руках ніякіх дакумэнтаў, таму нічога сьцьвярджаць ня можам. Для гэтага патрэбныя неабвержныя факты. Словаў Бярозкіна ці Александроўскай недастаткова. Недастаткова для абвінавачаньняў. Але дастаткова для роздуму, для супастаўленьняў. Дык вось, Александроўская пра В. Б. Г., перапыняючы маю з Іскрыкам спрэчку, раптам сказала: “Ён Купалу й забіў”.

Агаломшаны, я вырашыў, што гэты самы В. Б. Г. браў у зьнішчэньні Купалы самы непасрэдны, фізычны ўдзел - і стаў угаворваць Ларысу Пампееўну, каб яна засьведчыла ягонае імя на паперы. Ну, калі ўжо мы сабраліся пісаць кнігу ўспамінаў. Быў пачатак 1970-х, і жанчына сталінскіх часоў паглядзела на мяне, як пазіраюць звычайна на тых, пра каго кажуць: дурны, як сабака да году. Праз паўзу, нібы шкадуючы пра тое, што слова - не верабей, дагаварыла: “Ён напісаў данос, празь які Купалы ня стала”».

Шкадаванне пра ненапісаную кнігу ўспамінаў Александроўскай выказаў Някляеў не аднойчы. «По молодости хотелось своим творчеством заниматься. Теперь понимаю, что не одной своей книжкой можно было пожертвовать ради этого».

Але на тое, каб не з’явілася такая кніга, была яшчэ адна істотная прычына, пра якую Някляеў не казаў публічна. Вось што ў 1985 годзе занатаваў з яго слоў дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Міхал Дубянецкі: «.некалі я падлабуніўся, як Лёня [Л. Дранько-Майсюк. - Аўтар.] кажа, да Ларысы Пампееўны Александроўскай. Падрадзіўся напісаць яе мемуары. Яна ўхапілася за гэтую ідэю, цікава ж пакінуць сьвету сваю кнігу. І вось аднаго разу да мяне зьявіўся “літаратуразнаўца” ў цывільным і сказаў, што “мы вам ня раім улазіць у мемуары Александроўскай. Яна старая і можа наплявузгаць ня тое, што трэба. Вінаваты будзеце вы”».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі»

Обсуждение, отзывы о книге «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x