Адам Мальдис - Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Мальдис - Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Караткевіч апярэджваў свой час узняўся над застойным канфармізмам, над паўсядзеннасцю і бездухоўнасцю да вышыняў, з якіх добра відаць шляхі, што лучаць мінулае з будучыняй, чалавека з людзьмі і народамі. Пісьменнік незвычайнага рэнесанснага таленту, ён стаў зоркай першай велічыні на нацыянальным літаратурным небасхіле. I задача гэтай кнігі — растлумачыць, хаця б часткова той феномен, імя якому Караткевіч. У кнізе змешчаны малюнкі пісьменніка.

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А Кастусь Каліноўскі? Стратэг і практык паўстання, больш разважлівы і дальнабачны, чым усе іншыя члены беларуска-літоўскага "ронда". Палымяны публіцыст, які ў "Мужыцкай праўдзе" выявіў глыбокае веданне эканомікі, права, гісторыі, філасофіі. Як відаць з верша "Марыська, чарнаброва галубка мая", таленавіты паэт. Жыццё Кастуся Каліноўскага абарвалася ў дваццаць шэсць год, а колькі ён паспеў здзейсніць і колькі здзейсніў бы пры даўжэйшым жыцці і іншых умовах?!

Тое ж стасуецца і да Уладзіміра Караткевіча. Пра самаахвярны тытанізм яго дзейнасці, пра незвычайную шматграннасць яго творчай індывідуальнасці ўжо сказана вышэй. Проста здзіўляешся, колькі паспеў ён зрабіць, — асабліва калі згадаць, колькі часу гублялася, — таму што былі неспрыяльныя абставіны, таму што часта апускаліся рукі.

І яшчэ адна супольная рыса — шырокі, гуманны погляд на жыццё і свет. Імкненне знаходзіць тое, што аб'ядноўвае людзей і народы. Францішак Скарына жыў у часы, калі паміж Руссю Літоўскай і Руссю Маскоўскай адбываліся частыя войны, калі ўзмацнялася варожасць паміж праваслаўем і каталіцтвам. Яму лёгка было паддацца эмоцыям, далучыцца да аднаго з варагуючых бакоў. А ён імкнуўся ўзняцца над дзяржаўнымі і канфесіянальнымі сваркамі, заклікаў да яднання. Такая ж цярпімасць і талерантнасць уласцівыя і для Кастуся Каліноўскага. Узнімаючы беларусаў, літоўцаў, палякаў на паўстанне супраць рускага самаўладства, ён ніколі не атаясамліваў яго з рускімі ўвогуле, марыў пра будучую федэрацыю вольных народаў. Што ж датычыцца Уладзіміра Караткевіча, то павага да іншых людзей і народаў былі ў яго, як кажуць, у крыві. У яго творчасці, у яго натуры арганічна спалучалася тое, што мы, часам неразумна падзяляючы, называем патрыятычным і інтэрнацыянальным.

Дарэчы, Уладзімір Караткевіч свядома арыентаваўся і на Скарыну, і на Каліноўскага, адчуваў падабенства сваёй і іх місій. Таму і шукаў сляды Скарыны ў Вільнюсе і Полацку, Празе і Кракаве, таму і прысвяціў яму два цудоўныя эсэ. Што ж датычыцца легендарнага Кастуся, то гэта быў любімы герой Караткевіча, яго другое "я". Скарыну і Каліноўскага ён успрымаў як папярэднікаў, ад якіх пераняў гістарычную эстафету.

Сённяшнія паэты ахвотна параўноўваюць Уладзіміра Караткевіча з нябеснымі з'явамі, знаходзяць яму месца побач з Леанідамі. Адным ён уяўляецца вогненным метэарытам, яркай знічкай, што прамільгнула на цёмным небасхіле. Іншым — сонечным пратуберанцам, што вырываецца наперад, здзіўляючы і шакіруючы наваколле. Вунь і гераіні паэмы Міколы Купрэева "З сястрой і Уладзімірам Караткевічам на Рагачоўшчыне" здаецца, што пісьменнік гаворыць з ёю не са старонак кніг, "а аднекуль з вышыняў"… Мне ж найбольш адпаведным здаецца параўнанне, зробленае Алесем Асіпенкам, — з "блізкай зоркай". Метэарыт ці пратуберанец згарае, знікае. А зорка — застаецца. Уладзімір Караткевіч узнёсся на небасхіл айчыннага пісьменства і гарыць там зоркай першай велічыні. Як Ютрань, зорка Пярэдадня.

Ракаў, 1987 — Палушы, 1988

Ілюстрацыі

На чытацкай канферэнцыі па рамане " Каласы пад сярпом тваім " у Інстытуце літаратуры АН БССР

Сядзяць ( злева направа ): Марына Барсток, Паўліна Мядзёлка.
Стаяць: Уладзімір Караткевіч, Мікола Капыловіч, Вячаслаў Зайцаў, Аляксандр Коршунаў, Кузьма Хромчанка, Юльян Пшыркоў.
Каля магілы Максіма Багдановіча ў Ялце У Рагачове На адвароце надпіс 31 - фото 1

Каля магілы Максіма Багдановіча ў Ялце

У Рагачове На адвароце надпіс 31 студзеня 66 г Дзядзьку Адаму ад князя - фото 2

У Рагачове

На адвароце надпіс: " 31 студзеня 66 г. Дзядзьку Адаму ад князя Уладзіміра Касога ".
Каля Палаца культуры прафсаюзаў у Мінску Стаяць злева направа Іван - фото 3

Каля Палаца культуры прафсаюзаў у Мінску

Стаяць ( злева направа ): Іван Чыргін, Антаніна Лысенка, Данута Бічэль-Загнетава, Уладзімір Караткевіч, Мікола Прашковіч, Адам Мальдзіс.
Здымак 1968 г На адвароце надпіс Лепшаму драўгасу понасу Адомасу і поні - фото 4

Здымак 1968 г.

На адвароце надпіс: " Лепшаму драўгасу, понасу Адомасу і поні Марыі Мальдзісам. Трымаю амёлу. Паразіт з паразітам. Уладзімір ".
Кадр з кінафільма Жыццё і ўзнясенне Юрася Братчыка На здымках фільма На - фото 5

Кадр з кінафільма " Жыццё і ўзнясенне Юрася Братчыка "

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x