Адам Мальдис - Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Мальдис - Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Караткевіч апярэджваў свой час узняўся над застойным канфармізмам, над паўсядзеннасцю і бездухоўнасцю да вышыняў, з якіх добра відаць шляхі, што лучаць мінулае з будучыняй, чалавека з людзьмі і народамі. Пісьменнік незвычайнага рэнесанснага таленту, ён стаў зоркай першай велічыні на нацыянальным літаратурным небасхіле. I задача гэтай кнігі — растлумачыць, хаця б часткова той феномен, імя якому Караткевіч. У кнізе змешчаны малюнкі пісьменніка.

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У "Званах Віцебска" Уладзімір Караткевіч узнавіў не толькі вонкавую хаду падзей, але і глыбінныя, псіхалагічныя матывацыі людскіх учынкаў. Іасафат Кунцэвіч у яго — не толькі вораг, не толькі носьбіт рэлігійнага прымусу, але і духоўна багаты чалавек, мысліцель, натура значная і супярэчлівая. Ён перакананы, што, пашыраючы унію, робіць добрую справу. І тым большая асабістая трагедыя Кунцэвіча, тым большы напал пачуццяў у п'есе.

Вобраз уніяцкага арцыбіскупа ў свой час выклікаў ажыўленую палеміку. Сяму-таму здавалася, што, малюючы яго не толькі адной чорнай фарбай, аўтар паграшыў супраць гістарычнай праўды. Але вось у 1986 годзе ў пароднай Польшчы выйшла даследаванне Тадэвуша Жыхевіча "Іасафат Кунцэвіч", — і сёння мы бачым, што тая трактоўка, да якой Караткевіч ішоў яшчэ ў многім інтуітыўна, мела пад сабой трывалы фактычны грунт. Бо полацкі і віцебскі арцыбіскуп быў чалавекам таленавітым, апантаным. Аднак ідэя, што апантала яго, не знайшла разумення ў народзе. Трагедыя сумленнага служэння лжывай ідэі, — вось што хвалявала Караткевіча, калі ён пісаў п'есу, вось што выклікала жывую рэакцыю ў залах, дзе яна ставілася.

"Званы Віцебска" — вялікая ўдача як самога аўтара, так і калектыву тэатра імя Якуба Коласа — маладога тады рэжысёра В. Мазынскага, выканаўцы ролі Кунцэвіча У. Куляшова, кампазітара С. Картэса, дэкаратара А. Салаўёва. Атрымалася якраз народнае відовішча, якое было высока ацэнена і гледачамі, і крытыкай. А. Лабовіч пісаў у "Тэатральным Мінску" (1974, № 4): "П'еса У. Караткевіча і яе сцэнічнае ўвасабленне — не проста ўзнаўленне, ілюстрацыя падзей памятнага 1623 года. Тэатр Якуба Коласа гэтым спектаклем дае ўрок мужнасці, урок патрыятызму. Узнаўляючы мінулае, ён напамінае сучасніку пра святы абавязак быць верным абаронцам справядлівасці і свабоды, бескампрамісна, з поўнай аддачай духоўных і фізічных сіл змагацца за Праўду".

У тым жа віцебскім тэатры імя Якуба Коласа ў 1979 годзе адбылася прэм'ера наступнага драматургічнага твора Уладзіміра Караткевіча — трагедыі "Кастусь Каліноўскі: Смерць і неўміручасць". Паставіў яе В. Мазынскі, а галоўную ролю, кіраўніка паўстання 1863 года ў Беларусі і Літве легендарнага Кастуся, выканаў У. Куляшоў. Як і ў "Званах Віцебска", у цэнтры п'есы і спектакля — сутыкненне дзвюх варожых сіл — "сейбітаў" і "крумкачоў", змагароў за сацыяльнае і нацыянальнае разняволенне, супраць царскага самаўладства і ахоўнікаў гэтага самаўладства. На чале першых — палымяны рэвалюцыйны дэмакрат Кастусь Каліноўскі, акружаны паплечнікамі, "зліты з народам", на чале другіх — сам імператар Аляксандр II і яго памочнік граф Міхаіл Мураўёў. Як і Кунцэвіч, Мураўёў — асоба неардынарная. У маладыя гады ён сам удзельнічаў у паўстанні дзекабрыстаў. Ён разумны, валявы, праніклівы і ад гэтага яшчэ больш злавесны. Слоўны паядынак народнага заступніка, прыгаворанага да расстрэлу, і графа, які прыйшоў да сваёй ахвяры ў камеру Дамініканскага кляштара, — гэта кульмінацыя трагедыі, яе найлепшая сцэна. Адсюль Каліноўскі пойдзе ў неўміручасць. "Той, хто памёр, як вы, — не памірае" — вяшчуе яму ясны і спакойны Голас Беларусі. Мураўёў жа атрымае ад гісторыі заслужаную мянушку "вешальніка".

Да стагоддзя з дня нараджэння Янкі Купалы Уладзімір Караткевіч стварыў драму "Калыска чатырох чараўніц". У 1982 годзе яна была пастаўлена ў мінскім Тэатры юнага гледача і тады ж апублікавана ў часопісе "Маладосць". Чатыры чараўніцы, Белая, Блакітная, Залатая і Змрочная, вяшчуюць будучаму песняру яго выключны і таму нялёгкі лёс. Караткевіч паказаў Купалу ў маладыя гады, калі адбывалася яго станаўленне як асобы і творцы. Вялікае ўздзеянне на Янку Луцэвіча аказалі сустрэчы з Зыгмунтам Чаховічам, актыўным удзельнікам паўстання 1863 года, — паплечнік Каліноўскага нібы перадае паэту эстафету пакаленняў. Драма напісана ўзнёсла, рамантычна, дасведчана. Аднак яе пастаноўка ўсё ж не стала такой падзеяй, як спектаклі па караткевічаўскіх творах у Віцебску. Часткова ў гэтым вінаваты рэжысёр і выканаўцы. Часткова — сам аўтар, якому давялося пісаць драму ў спешцы. Да таго ж выбраны матэрыял аказаўся недастаткова напружаным, канфліктным.

Дзесяцігоддзямі Уладзімір Караткевіч імкнуўся ўвасобіць у драматычных формах гісторыю свайго народа ў яе кульмінацыйных момантах. "Званы Віцебска" — пра ўзброенае выступленне мяшчан супраць паланізацыі і каталіцызацыі ў стагоддзі семнаццатым. "Кастусь Каліноўскі" — пра паўстанне супраць царызму пад кіраўніцтвам перадавой шляхты ў стагоддзі дзевятнаццатым. "Калыска чатырох чараўніц" — пра ўсплеск сацыяльнай і нацыянальнай самасвядомасці на самым пачатку дваццатага стагоддзя, на хвалі рэвалюцыйных падзей 1905 года, якая тады ўзнімалася. І хаця ўзброенай барацьбы ў гэтай п'есе няма, але зноў жа тут паказана паўстанне — паўстанне духоўнае, адраджэнне народнага духу, выразнікам якога выступіў наш найпершы інтэлігент Янка Купала.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x