Адам Мальдис - Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Мальдис - Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Караткевіч апярэджваў свой час узняўся над застойным канфармізмам, над паўсядзеннасцю і бездухоўнасцю да вышыняў, з якіх добра відаць шляхі, што лучаць мінулае з будучыняй, чалавека з людзьмі і народамі. Пісьменнік незвычайнага рэнесанснага таленту, ён стаў зоркай першай велічыні на нацыянальным літаратурным небасхіле. I задача гэтай кнігі — растлумачыць, хаця б часткова той феномен, імя якому Караткевіч. У кнізе змешчаны малюнкі пісьменніка.

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А. Пагасяна і С. Панізніка, М. Рудкоўскага і Я. Сіпакова, М. Танка і В. Яраца. Да вобраза Уладзіміра Караткевіча, яго твораў звярталіся і звяртаюцца мастакі, скульптары, кампазітары, кінематаграфісты (дакументальны фільм Ю. Цвяткова).

Аднак, зразумела, самым трывалым помнікам Уладзіміру Караткевічу з'яўляюцца яго творы. Яны сталі сёння настольнымі для многіх і многіх чытачоў як у Беларусі, так і за яе межамі. Яны з'яўляюцца падручнікам, па якому наша моладзь вучыцца патрыятызму, маральнай чысціні. Вялікім (для Беларусі) тыражом пачаў выдавацца васьмітомны Збор твораў Уладзіміра Караткевіча, куды, дарэчы, увойдзе далёка не ўсё з напісанага ім. Спатрэбяцца дадатковыя тамы для публіцыстыкі і эсэістыкі, для кінасцэнарыяў, для дзённікаў і шматлікіх пісем.

Сённяшні чытач адкрывае для сябе новага, невядомага раней Караткевіча па тых яго творах, што не паспелі або не маглі выйсці пры яго жыцці. Вялікай падзеяй, найперш, стаў выхад пасмяротнага паэтычнага зборніка з сімвалічнай назвай "Быў. Ёсць. Буду" (1986) — гэтыя прарочыя словы выведзены па вокладцы буйна і ўпэўнена почыркам аўтара. Многа факсімільных старонак і ў самой кнізе. Тужлівы настрой ёй прыдаюць прадмова-развітанне Рыгора Барадуліна, шчымлівыя здымкі Валянціна Ждановіча і Пятра Драчова, дзе Караткевіч паказаны ў час падарожжаў па Беларусі (у тым ліку — і апошняга, развітальнага).

У назве зборніка яшчэ раз сцверджана непарыўная сувязь часоў, пакаленняў. Паэт мае права сказаць, што ён будзе, што ён адыдзе "Бясконцым Трактам неўміручасці", бо сам ён свята шанаваў, зберагаў і памнажаў усё тое, што створана народам, завешчана Бекешам, Каліноўскім, Буйніцкім, Купалам і іншымі папярэднікамі. Паэт пакутаваў ад таго, што на свеце ўсё яшчэ ёсць жорсткасць і несправядлівасць, раз'яднанасць, дысгарманічнасць. І часта, вельмі часта ў яго з'яўляецца прадчуванне Невядомасці і Непазбежнасці. Але ў гэтым прадчуванні няма адчаю. Паэт верыць, што свет яго "паўторыць", што прыйдуць лепшыя, больш гарманічныя людзі, што будзе жыць народ, а з ім дабро і прыгажосць. Журботна і разам з тым аптымістычна гучаць радкі верша-запавета:

Быў. Ёсць. Буду.
Таму, што заўжды, як пракляты,
Жыву бяздоннай трывогай,
Таму, што сэрца маё распята
За ўсе мільярды двухногіх.
За ўсіх, хто ўздымае цяжкія разоры,
Хто ў гарачым пекле метала,
За ўсіх, хто змагаецца з небам і морам,
За жывых, і за тых, што сканалі.

Як пісаў у "Нёмане" (1987, № 7) Яўген Гарадніцкі, "апошняя кніга Уладзіміра Караткевіча — гэта ўжо такая ступень духоўнай унутранай засяроджанасці, адказнасці перад часам і народам, перад словам, якая сапраўды можа многаму навучыць. Але ў ёй няма паблажлівага павучальніцтва. Яна напісана жывым чалавекам, які можа быць узвышаным, не баючыся паказацца смешным, можа быць павучальным, не асцерагаючыся дыдактыкі, можа часам здавацца і грубым, але ніколі — цынічным. Ды гэта ж і ёсць прыкмета сапраўднага майстэрства — уменне захаваць пачуццё меры".

Зборнік "Быў. Ёсць. Буду" можа выклікаць і выклікае спрэчкі, часам нават непрыняцце. Але, мужны і страсны, ён нікога не пакідае раўнадушным. Таму што гэта — споведзь. Таму што гэта — завяшчанне.

Пасля смерці, спачатку ў "Маладосці" (1985, № 12), а пасля ў зборніку "Старыя беларускія хронікі" (1988), была таксама надрукавана трагедыя Уладзіміра Караткевіча "Маці ўрагану". — ці не самы лепшы сярод яго драматычных твораў. Яна дазволіла па-новаму асэнсаваць і ўсё тое, што было раней апублікавана аўтарам у гэтым жанры.

Калі я чытаў "Маці ўрагану", яшчэ раз пераконваўся, што сутнасцю Уладзіміра Караткевіча — яго творчасці і яго натуры — былі дзеянне, рух.

Увесь час актыўна, нястомна дзейнічаюць героі раманаў, аповесцей і апавяданняў Уладзіміра Караткевіча — асабліва рамана "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" і аповесці "Дзікае паляванне караля Стаха". Там усе і ўсё — у няўрымслівым руху, у нечаканых і незвычайных нягодах і прыгодах. І ўчынкі караткевічаўскіх герояў маюць глыбокі, глыбінны сэнс: у дзеяннях Алеся Загорскага, Юрася Братчыка ці Антона Косміча ўвасоблена хада самой гісторыі!

Сюжэтныя, дынамічныя вершы Уладзіміра Караткевіча — дастаткова прыгадаць "Землятрус" ці "Рагнарадзі". У іх няма спакойнага сузірання, апісальнасці. Тут усё — людзі, пачуцці, думкі — у зменлівым і бесперапынным руху. Нездарма, адчуўшы гэтую асаблівасць караткевічаўскай паэзіі, студэнты Беларускага тэхналагічнага інстытута паказалі яе ў жывых вобразах, на сцэне — у яркім прадстаўленні "Па шчасце, па волю". Дарэчы, лёгка паддаюцца інсцэнізацыі і празаічныя творы пісьменніка — (тэлеспектаклі "Лісце каштанаў" і "Сіняя-сіняя…", радыёспектаклі "Каласы пад сярпом тваім" і "Паром на бурнай рацэ").

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x