Адам Мальдис - Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Мальдис - Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Караткевіч апярэджваў свой час узняўся над застойным канфармізмам, над паўсядзеннасцю і бездухоўнасцю да вышыняў, з якіх добра відаць шляхі, што лучаць мінулае з будучыняй, чалавека з людзьмі і народамі. Пісьменнік незвычайнага рэнесанснага таленту, ён стаў зоркай першай велічыні на нацыянальным літаратурным небасхіле. I задача гэтай кнігі — растлумачыць, хаця б часткова той феномен, імя якому Караткевіч. У кнізе змешчаны малюнкі пісьменніка.

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І вось першая кніга рамана "Каласы пад сярпом тваім" убачыла свет (Полымя. № 2 — 6). Яна не можа даць поўнага адказу на пастаўленыя вышэй пытанні, бо аўтар яшчэ не давёў апавяданне да 1863 года. У першай кнізе гаворка пераважна ідзе пра падрыхтоўку паўстання, пра тую рэвалюцыйную сітуацыю, якая ўзнікла ў беларускай вёсцы напярэдадні і пасля адмены прыгоннага права. Думкамі аб паўстанні, прадчуваннем яго жыве і галоўны герой рамана Алесь Загорскі, і яго верныя сябры, якім "немагчыма бачыць рабоў і паноў, немагчыма напрактыкоўвацца ў цярпенні, бачыць, як другія надасканальваюцца ў ліслівасці". Алесь адчувае: "Бунт ідзе… Ідзе паўстанне… Ідзе рэвалюцыя, выбух шалёнага гневу і ярасці. Няўмолны пажар ад Гродні да Дняпра. Яго не можа не быць, такое зрабілі з людзьмі… Ідзе воля да майго народа і ўсіх народаў…" Першая кніга рамана — гэта апавяданне аб тым, як кроплі народнага гора паступова зліваліся, каб потым стаць магутнай ракой народнага гневу і помсты.

"Каласы пад сярпом тваім" пачанаюцца паэтычным апісаннем грушы, якая апошні год буяна цвіла на крутым беразе Дняпра — наступная повень павінна была кінуць яе галавой у хвалі. І гэтая груша ўспрымаецца як алегорыя, як сімвол усяго таго лепшага, што павінна было загінуць у хвалях паўстання. Узнімаючыся на барацьбу, паўстанцы не мелі амаль ніякіх шанцаў на перамогу — занадта няроўныя былі сілы. З аднаго боку— жменька такіх, як Алесь Загорскі, "блудных сыноў" свайго класа, якія шчыра хацелі заняволенаму селяніну дабра, але не змаглі, за рэдкімі выключэннямі, узняць сялян на барацьбу, жменька шляхецкіх рэвалюцыянераў, якія ў пераважнай большасці, як і дзекабрысты, былі ўсё ж далёкія ад народа. З другога боку — магутная махіна царскага самаўладства. Сіле царскіх штыкоў і гармат патрыёты маглі супрацьпаставіць толькі косы і паляўнічыя стрэльбы.

Разрозненае, дрэнна арганізаванае і заўчаснае паўстанне закончылася той змрочнай мураўёўскай ноччу, якая запанавала ў Беларусі з 1864 года. Гэтая ноч была такой беспрасветнай, а ахвяры такімі значнымі і беззваротнымі, што скептыкі пачалі лічыць паўстанне непатрэбным, рамантычным шаленствам. Скептычныя галасы раздаваліся і напярэдадні 1863 года. "Мы згубім усё прыдбанае з такой цяжкасцю", — перасцерагае Алеся Мсціслаў. І ўсё ж слушнасць была на баку Загорскага, які адказвае свайму сябру: "А зброю браць усё адно давядзецца… Зразумей, трэба… У рабстве гіне дух".

Так, паўстанне было неабходнасцю. Дзякуючы паўстанню ў Беларусі, Літве, Польшчы сяляне атрымалі зямлю куды на лягчэйшых умовах, чым у Расіі. Дзякуючы паўстанню тут была вымецена не адна куча феадальнага смецця, якое стрымлівала развіццё краю па капіталістычнаму шляху. Думка аб гістарычнай неабходнасці паўстання выказана, як мне здаецца, ужо ў самім загалоўку рамана, вельмі ёмістым і метафарычным. Падзеі 1863 года — гэта велічнае і трагічнае жніво, дзе серп гісторыі жне дзеля таго, каб наступныя пакаленні маглі правесці новы пасеў.

Хаця першая кніга "Каласоў пад сярпом тваім" завяршаецца толькі падзеямі 1861 года — сялянскай рэформай, расстрэлам маніфестантаў у Варшаве, — аўтар дакладна, у адпаведнасці з гістарычнай праўдай, вызначыў і прычыны, якія абумовілі паўстанне 1863 года і яго рухаючыя сілы. А гэта — нялёгкая справа. Варта прыгадаць, што аб характары паўстання 1863 года вядуцца даўнія спрэчкі. Раней царскія гістарыёграфы сцвярджалі, што ў 1863 годзе "бунтавалі" толькі польскія паны, беларускае ж сялянства заставалася верным "добраму цару-бацюшку". Уласна кужучы, такіх жа пазіцый прытрымліваліся і польскія буржуазныя даследчыкі. Яны характарызавалі рух 1863 года ў Беларусі выключна як нацыянальна-вызваленчы, шляхецкі рух. Потым, у гады культу асобы, некаторыя вульгарныя сацыёлагі кінуліся ў другую крайнасць. Яны абвясцілі паўстанне 1863 года выключна сацыяльным паўстаннем беларускіх сялян. З гістарычных даследаванняў такі пункт гледжання перавандраваў у некаторыя літаратуразнаўчыя працы і мастацкія творы.

Аднак, як гэта часта бывае ў спрэчках, ісціна была недзе пасярэдзіне. Факты сведчаць, што ў 1863 годзе беларускае сялянства так і не змагло ўзняцца на рашучае выступленне супраць самаўладства і прыгонніцтва. Больш таго, уведзеныя у зман дэмагагічнай прапагандай сяляне часам самі выдавалі паўстанцаў у рукі ўлад. Адзінае, на што была здольная непісьменная і неарганізаваная беларуская вёска з яе верай у "добрага царка", — гэта стыхійнае выступленне. Гэтая абмежаванасць сялянскага руху добра паказана ў рамане "Каласы пад сярпом тваім". Адзін з герояў рамана, стыхійны бунтар Корчак, сам разумее, што яму "не ўзняць грамаду" на вялікую справу, і тым не менш ён вядзе людзей у Гарыпяцічы, каб здабыць схаваную нібы ў царкве "сапраўдную царскую волю". З іроніяй і нават з нянавісцю пагляядае Корчак на князя Алеся Загорскага, не разумеючы, што той шчыра жадае дабра грамадзе і збіраецца павесці яе ў бой.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x