Васіль Быкаў - Доўгая дарога дадому

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Доўгая дарога дадому» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: Кніга, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Доўгая дарога дадому: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Доўгая дарога дадому»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга — успаміны народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава пра асабіста перажытае амаль за 70 гадоў ягонага багатага на падзеі жыцьця. У цікавай аўтарскай манеры вядомы пісьменьнік распавядае пра найбольш яркія старонкі сваёй біяграфіі, дае ацэнку грамадзка-палітычным і культурным працэсам, што адбываліся ў Беларусі на ягоных вачах. В. Быкаў прапануе досьвед культурнага дзеяча, знакамітага пісьменьніка, выказвае думкі адносна будучага разьвіцьця краіны.

Доўгая дарога дадому — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Доўгая дарога дадому», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На жаль, у сваёй газэтна-мiтынговай рыторыцы Пазьняк не заўсёды аддаваў належнае палiтычнай лёгiцы i ня здолеў пазьбегнуць празьмернасьцi ў дэфiнiцыях — асаблiва што да Расеi i расейцаў. Заўсёды надта чулыя да ўласнага нацыянальнага гонару некаторыя зь iх скарысталi пазьнякоўскiя iнвэктывы, каб абвiнавацiць яго i БНФ. Прытым без увагi засталiся выказваньнi iншага кшталту. Так, калi ў яго на тэлеперадачы запыталi, якую палiтыку да рускiх ён будзе праводзiць, як прыйдзе да ўлады, кандыдат у прэзыдэнты Пазьняк сказаў: «Такую, каб расейцам на Беларусi жылося лепш, чым у Расеi». Што ж, рытарычна, але вычарпальна ў сэнсе аптымальнага стаўленьня да вырашэньня балючай мiжнацыянальнай праблемы. Мабыць, у першапачатковы пэрыяд няўстойлiвага сувэрэнiтэту ня трэба было закранаць складанага пытаньня люстрацыi i асаблiва — пэнсiяў. Зь цягам часу тое можна было б вырашыць цiха i без палiтычнага ажыятажу, так, як гэта было зроблена неўзабаве ў Чэхii або Польшчы. Шмат каму з Пазьняком было нялёгка. Сам будучы чалавекам апантаным, ён гэткай жа апантанасьцi чакаў i ад iншых, найперш ад сваiх паплечнiкаў. Але кожны зь iншых меў свой, адметны ад ягонага характар. Тое ўвогуле зразумела i натуральна, бо ўсе яны паводле перакананьняў былi дэмакраты, а вядома, што дэмакратам мэтафiзычна не ўласьцiва адзiнамысьленьне. Там, дзе паяўляюцца хоць бы два дэмакраты, пачынаюцца нязгоды i пярэчаньнi. Самаахвярнасьць — псыхалягiчна цяжкая справа, мабыць, неразумна патрабаваць яе ад кожнага iншага. Тут здатны толькi ўласны добраахвотны выбар, штурхаць да якога ня мае права нiхто. Нават бальшавiкi ў вайну разумелi тое i лiчылi, што сотнi Матросавых свой подзьвiг абралi па ўласнай волi (хаця тое дужа сумнiўна). Але важна, што пастулят добраахвотнасьцi i для iх быў нязрушны. Дарэчы, надта хрысьцiянскi пастулят.

Менавiта ў гэткiх абставiнах на чарговым зьезьдзе зьявiлася праблема ў лiдэра БНФ, адстаўкi якога дамагалiся некаторыя зь ягоных паплечнiкаў. Я быў змушаны выступiць з просьбай не рабiць таго, зразумець, што да пэўнага часу Пазьняк у Фронце альтэрнатывы ня мае. Мяне паслухалiся, хаця, можа быць, я i памыляўся. Бо ўсё роўна пазьней БНФ раскалоўся i фармальна, а прыкметы расколу паявiлiся ў iм на некалькi гадоў раней.

Бэнээфаўцаў, асаблiва ветэранаў гэтага руху, часта грэблiва называюць рамантыкамi. Тое не зусiм правiльна, хаця доля праўды ў тым азначэньнi ёсьць. Нейкая мера рамантызму, мабыць, была ўласьцiва i Пазьняку. Ня надта добра, што зь цягам часу высакародная ўвогуле iдэя адраджэньня набыла ў вачох грамадзтва архаiчнае адценьне, — не заўсёды зразумелае, а таму i не прымальнае для сучаснага, празьмерна прагматычнага беларуса. Беларускi народ у сваёй масе напрыканцы XX стагодзьдзя меў клопат ня так з праблемай адраджэньня, як з праблемай выжываньня. Хоць як-небудзь, хоць з бальшавiцкiм рылам, але каб не ператварыцца ў мерцьвяка, што ўвогуле было рэальна. Па сутнасьцi iшоў працэс памiраньня (ва ўсiх сэнсах), i важна было клапацiцца, як затрымацца на краi пагiбелi, а ня дбаць пра колiшнюю велiч часоў ВКЛ. Народ тое адчуваў iнстынктыўна, i таму на першых прэзыдэнцкiх выбарах у масе сваёй не пайшоў за Пазьняком i БНФ зь iх вiртуальным нацыянал-дэмакратызмам, архаiзацыяй i без таго ня надта палагоджанай мовы, чым сталася, на думку некаторых, вяртаньне да граматыкi Тарашкевiча. З часоў Тарашкевiча шмат што зьмянiлася ў сьвеце, у тым лiку i ў беларускай мове, з чым прагматычнаму палiтыку немагчыма было не лiчыцца. Народ пайшоў за жорсткiм, нахабным, прагматычным дырэктарам саўгасу, iдэi якога былi простыя, як мычэньне каровы i зразумелыя дарэшты. Без увагi да нацыянальных прынцыпаў, Лукашэнка кiнуўся да Расеi, найперш каб выбiць адтуль асабiстую падтрымку, а таксама хлеб, бэнзiн, газ, безь якiх немагчыма было ня толькi «адраджацца», але i перажыць зiму да вясны. Вядома ж, разумнейшыя адчувалi, што ён адбiраў у Беларусi сувэрэнiтэт, будучыню i пазбаўляў дэмакратыi. Але што карысьцi з дэмакратыi, калi плакалi галодныя дзецi? Несумненна, будучы дэмакратамi, лiдэры БНФ не зразумелi, што дэмакратыя — гэта не справядлiвасьць, а матэматыка, што нацыянальную будучыню цяпер вырашаюць лiчбы, а не iдэi, якiя б разумныя яны нi былi.

Пра высокiя нацыянальныя iдэi мусiла дбаць нацыянальная элiта, нацыя ж дбала пра элемэнтарную мэту — выжыць. Дужа сумнiўна, што тае мэты мог дасягнуць нацыяналiст Пазьняк, затое дамагчыся яе абяцаў прагматык Лукашэнка. Toe, што ягоныя мэтады па сутнасьцi дэмагагiчныя, тады мала хто ведаў.

Я гутарыў зь некаторымi пiсьменьнiкамi, у бальшынi маiмi сябрамi, наконт iх прыцягненьня ў БНФ. Але тое давала невялiкi плён — пiсьменьнiкi былi iншае думкi пра Пазьняка. I наогул мелi намер трымацца ад палiтыкi далей. Толькi Рыгор Барадулiн ды Артур Вольскi згодна i рэгулярна працавалi ў сойме. Гiлевiч адасобiўся ў створанае iм ТБМ, Бураўкiна неўзабаве зьнялi з тэлебачаньня (калi ён дапусьцiў да прамога эфiру Пазьняка) i адправiлi амбасадарам у Амэрыку. Для мяне гэта было адчувальнай стратай на доўгiя тры гады. Я любiў Генадзя за яго таварыскую чуласьць, нераўнадушнае стаўленьне да балючых грамадзкiх праблемаў. Ён таксама па-добраму адносiўся да мяне, зрэдчас тэлефанаваў з Нью-Ёрку, прысылаў лекi, запрашаў прыехаць для сустрэчы з дыяспарай. Але я не наважыўся — стала пагаршацца здароўе, аднойчы «хуткая дапамога» завезла мяне ў рэанiмацыю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Доўгая дарога дадому»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Доўгая дарога дадому» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Быкаў - Сцюжа
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Круглянскі мост
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «Доўгая дарога дадому»

Обсуждение, отзывы о книге «Доўгая дарога дадому» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x