Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Восьмы том Поўнага збору твораў Васіля Быкава склала яго мэмуарная проза — усе вядомыя і адшуканыя ў Архіве пісьменьніка тэксты: «Доўгая дарога дадому», «Парадоксы жыцьця. Запісы розных гадоў», «Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія».

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На ўступныя экзамэны ехаў цягніком, гэта быў мой першы выезд у вялікі сьвет, зь перасядкаю ў Полацку, у якім я таксама быў першы раз. Выехалі на золаку, па дарозе пераняў дождж, добра вымаклі. Сушыўся, ходзячы ранкам па Полацку. Пасьля звыклага вясковага гарадзкое навакольле ўражвала незвычайна, усё там было новае і цікавае. Вузкія, крывыя, брукаваныя вулічкі, крамы… Таксама і ў Віцебску, які ўразіў мяне шматлюдзьдзем і… трамваямі. Зь некаторым страхам ехаў на трамваі ад вакзалу ў цэнтар. На плошчы віселі вялізныя каляровыя рэклямы кінатэатраў, недалёка высіўся аграмадны сабор і вежа ратушы.

Вучылішча месьцілася ў добрым старым дамку буржуазнага выгляду, з мазаічнай падлогай у вэстыбюлі. (Здаецца, цяпер там музычная школа. Будынак захаваўся, не пабурылі ў вайну.) Галоўныя экзамэны былі, вядома ж, па мастацтву, мы малявалі акварэляй нацюрморт з гаршкамі. Пасьля іншыя прадметы, якія я здаў пасьпяхова, і, вярнуўшыся дамоў, атрымаў паведамленьне аб залічэньні ў студэнты.

У інтэрнаце мастацкага вучылішча былі толькі матрацы з ваты — камячыстыя і нязручныя, на іх і спалі. Коўдры трэба было прывезьці з дому, і я прывёз стракатую коўдрачку, вынятую маці з куфра як самую каштоўную. Тканая яна была накшталт крыжыкаў — белае з чорным, і мае злыя сябры адразу ўбачылі ў ёй штось папоўскае. Ад іхніх папрокаў мне было сорамна, і я накрываўся коўдрай толькі ў сьцюжу, зьверху яшчэ клаў тужурку. Тужурка тая дасталася мне ад першага мужа мамы, які ў рэвалюцыю прыехаў з Курляндыі, прывёз самыя каштоўныя рэчы (тужурку, залачоныя запанкі для кашулі, цэлюлёідныя каўнерыкі і манжэты), склаў у куфар. І паехаў у Пецярбург, дзе і прапаў. Мама чакала яго ці ня год пяць, а пасьля, схадзіўшы пешшу на паклон да Ефрасіньні Полацкай, выйшла замуж за суседа-ўдаўца Уладзімера.

Увосень пачалася вучоба: жывапіс і малюнак, якія выкладаў стары Лейтман, усе іншыя прадметы, як і ў школе. Жылі мы сьпярша ў інтэрнаце на Магілёўскай плошчы, цяпер яе няма — перайменавалі ў Савецкую. Ці, можа, Цэнтральную. А потым, забыўся зь якой прычыны, нас чатырох пасялілі ў прыватным доме на Смаленскім кірмашы. Здаецца, раней тая плошча называлася Краснаю. Празь нейкі час у вучылішчы арганізавалася скульптурнае аддзяленьне, і я зь невялікай групай хлопцаў перайшоў туды. Скульптурныя клясы мясьціліся ў бакавым завулку перад былой ратушай і мастацкім музэем. Вучыла нас скульптар Ганна Iванаўна Бяляева, паходжаньнем, здаецца, з Кіева. (Пасьля вайны нідзе ня чуў пра яе, мабыць, прапала.) Дырэктарам вучылішча быў Iван Восіпавіч Ахрэмчык. Там жа знаходзілася ягоная майстэрня, на першым паверсе, з вокнамі, якія выходзілі на вуліцу. Вокны вялізныя, як і належыць для мастакоўскай майстэрні. Калі пачынала цямнець, уключае сьвятло, а шторы не зашморгвае, і мы глядзім, што ён робіць. Помніцца вялікая, на ўсю сьцяну палатніна, на якой недамаляваныя абрысы Леніна і Сталіна на нейкім зьезьдзе. Тады гэтая тэма была абавязковай. Скульптура ўвогуле давалася мне лёгка, але падабалася менш, чым жывапіс. Шмат ляпілі анатомію — фрагмэнты клясыкаў, мікелянджаляўскага Давіда — насы, вушы, твар, — тое было няцяжка. Болей клопату было з кампазыцыямі — аднаі дзьвюхфігурнымі. Маёй курсавой работай стала фігура пагранічніка ў шынялі, зь вінтоўкай і біноклем каля вачэй. Выкладчыца пахваліла.

У скульптурнай клясе мастацкага вучылішча гліну для лепкі аднекуль прывозілі, а фарбы для маляваньня трэба было купіць. Пакуль што мы абыходзіліся акварэльлю, бо масьляных фарбаў, пра якія ўсе марылі, набыць маглі хіба некаторыя. У нас маслам працаваў хлопец з Азэрбайджану (пасьля і яшчэ адзін), астатнія толькі пазіралі, як ён ліха «кладзе мазкі». Мы ж ашчадна размазвалі акварэльлю на невялікіх аркушах таўставатай паперы.

А пасьля, як адмянілі стыпэндыю, ня стала за што купіць і акварэлі. Найлепшы гатунак зь яе лічыўся «мядовы», і ён быў даволі дарагі.

Горад вабіў, цікавіў, часам захапляў сельскага жыхара будынкамі і вітрынамі. Зрэдзьчас заходзіў у сабор, дзе абразоў ужо не было, а з вышыні гайдаўся знакаміты маятнік Фуко — як доказ таго, што Бога няма і зямля круціцца. Іншыя саборы пад той час ужо паўзрывалі. Заўжды галодных студэнтаў, аднак, найбольш вабілі сталоўкі, паткнуцца ў якія патрэбна была адвага. Найперш — чыстыя абрусы. Зноў жа афіцыянткі ў белых фартушках. Неяк яны дужа прыдзірліва аглядалі нас, сарамлівых падлеткаў, прымалі з усьмешкай наш сарамлівы «заказ». Заказ быў болей чым сьціплы: каша (пшонная ці пярловая) з лыжачкай масла наверсе, 200 грамаў хлеба і чай. Каша каштавала 60 кап. Наедак зь яе порцыі для нас быў ніякі. Калі са стыпэндыі мы замаўлялі па дзьве порцыі, і то было мала.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x