Василий Ширко - Дзед Манюкін і ўнукі

Здесь есть возможность читать онлайн «Василий Ширко - Дзед Манюкін і ўнукі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2003, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзед Манюкін і ўнукі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзед Манюкін і ўнукі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хочаце даведацца, як дзед Манюкін змагаўся з нячысцікамі, шчасліва рыбачыў, хітра ратаваўся ад мядзведзя і ваўкоў, лётаў на далёкую планету Прывідус? Тады вам абавязкова варта прачытаць гэтую кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Васіля Шырко.

Дзед Манюкін і ўнукі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзед Манюкін і ўнукі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я спадабаўся разбойнікам. Днём за кухара быў: шашлыкі смажыў, бульбу варыў, вечарам — казкі расказваў.

Тут імёны не ў модзе былі. Лысага — Кучаравым звалі, кучаравага — Лысым, а самага маленькага — Аглобляй.

— Як мы, Мюнхгаўзен, без цябе жылі? — ляпаў па плячы атаман. — Не дзед, а скарб.

— I я — кажу, — за вамі паную: і мяса свежага ўволю, і да мяса ёсць… Вы ўжо, хлопчыкі, не праганяйце дурня старога…

Рагочуць. Весела ім. Днём выгуляюцца, а ноччу па вёсках шастаюць. На змену ходзяць: пяць ідуць, пяць застаюцца.

Як жа, думаю, ашукаць вас. Аднаму з пяццю не справіцца.

Гады не тыя. А чакаць ужо сіл няма. Ды і баба можа падняць трывогу: на тыдзень дзед збіраўся, а скора цэлых два як няма. Ды, пэўна, я пад шчаслівай зоркай нарадзіўся. Пад сто ўжо, а здаровы, як рыжык баровы. I на кані быў, і пад канём, а заўжды сухім з вады выходзіў. I цяпер пашанцавала. Пятак надумаў у суседнім раёне два магазіны абрабаваць.

— Пойдзем васьмёх. Застануцца ў лагеры Лысы, Кучаравы і Мюнхгаўзен.

У мяне аж сэрца ёкнула. З двума, думаю, спраўлюся.

— Праз суткі вярнуся, — сказаў атаман на развітанне. — Вы тут глядзіце.

Начальства з воч — падначаленыя балююць. Ясная справа. Лысы і Кучаравы аднекуль глечык з самагонам выцягнулі, самі п'юць і мяне частуюць. Я не адмаўляюся, каб не западозрылі чаго. Выберу момант і за плячо кульну шклянку, а іх заводжу.

— Ты, Лысы, — кажу, — трасцу вып'еш столькі, колькі Кучаравы. Ён не ў прыклад табе — малайчына.

Лысы лезе да мяне біцца, а Кучаравы цалавацца. Пасля на спрэчку пайшло: хто каго перап'е. Я за суддзю, вядома. Пілі яны, пілі і абодва зваліліся… Тут я скруціў кожнага вяроўкай, да дрэў прывязаў, а сам з усіх ног прыпусціў у бліжэйшую вёску. Падняў участковага, з райцэнтрам звязаліся. Акурат паспелі. Пятак з хеўрай яшчэ не вярнуліся…

Звязаных мы схавалі ў буданы. Міліцыянеры размясціліся хто дзе. А я з глечыкам пайшоў сустракаць атамана. За паўвярсты ад палаткі павіншаваў з шчаслівым вяртаннем. Кожнаму па шклянцы самагону наліў.

— Ну, дзед, цаны табе няма, — пахваліў атаман.

— Што я без вас варты, — кажу.

Ну, так размаўляючы, падыходзім мы да палатак, бандыты зброю вешаюць, распранаюцца… I тут з усіх бакоў міліцыя: «Рукі ўгору!» Утрупянелі мае разбойнічкі. Першым Пятак апомніўся:

— Ці не Манюкін ты, дзед?

— I Манюкін, — кажу, — і Ачмуровіч, і Абуйлапцінскі, а цяпер вось Мюнхгаўзен.

Дзяніса, што прадаваў ліса

Вельмі ж, дзеткі, не люблю я махляроў. Глядзіць такі на цябе, як варона, а хітры, як чорт. Хоць і мёд цячэ з языка, ліпне да сэрца, а тым часам у кішэнь паглядае. Ён ашукае цябе і грошы палічыць. Ведама, нарадзіўся, калі сумленне прадавалі.

I мяне на базары ашукаў махляр. Стары я, недабачу, вось і падсунуў за парася царскія грошы. Запомніў я яго: малы, як вош, тоўсты, як бочка, і нос кручкаваты. Думаю, пачакай, не на таго напаў, за Манюкіным не стане, абуў у лапці фашыстаў і іх памагатых, абую і цябе.

Пад той час сучка наша прывяла сем шчанюкоў. Пашкадаваў я іх тапіць. Прыгожыя, тоўсценькія такія — адно ў адно.

Пакуль раслі, мала з імі клопатаў было. Усё бліжэй ля маці церліся. Затое як падраслі, жыцця не стала. Як падымуць гвалт у сем галасоў, хоць з хаты ўцякай. I пракарміць цяжка. I баба гаруе, дакарае мяне: «Ці мы паны, дзед, з табою, каб такую гайню трымаць? З-за гэтых сабак скора з торбай па людзях пойдзем».

Але, кажуць, няма ліха без дабра. Шчаслівая думка ў мяне нарадзілася.

— Прададзім сабак, — кажу.

— Ці не з глузду ты, дзед, з'ехаў? — заламала рукі баба. — Іх і задарам ніхто не возьме…

— Не твая справа, — кажу, — шый наморднікі, на базар павязу — усіх да аднаго.

Баба і так да мяне падступае, і сяк, прынюхваецца, ці не п'яны я часам.

— Не нюхай, — кажу, — і кроплі ў роце не было. Лепш бярыся за іголку.

Я тым часам запрог каня ў драбіны, саломы падкінуў. Падумаў і стрэльбу на воз паклаў, каб усе бачылі, што паляўнічы. Сабак у мяшкі пазапіхваў.

Базар быў у самым разгары. Дралі горла зазывалы, Пішчалі парасяты, іржалі коні. I той з носам кручкаватым круціўся, вынюхваў, дзе б рукі пагрэць.

Я спыніўся ў куточку. Выпраг каня, сена падкінуў… Развязаў гэты мяшок, сабаку выцягнуў. Ён бы рад забрахаць, ды наморднік перашкаджае.

Мінуты не прайшло, як мяне акружылі з усіх бакоў. Разглядаюць майго сабаку, а ён спрэс жоўценькі, як у золаце выкупаны. Народ усё прыбывае. Ведама, свінні ды цяляты аскоміну набілі, а тут звер нейкі.

Гляджу, насаты праціснуўся да воза.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзед Манюкін і ўнукі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзед Манюкін і ўнукі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзед Манюкін і ўнукі»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзед Манюкін і ўнукі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x