Гарасьо Кірога - Казкі трапічнага лесу

Здесь есть возможность читать онлайн «Гарасьо Кірога - Казкі трапічнага лесу» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр, Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Казкі трапічнага лесу: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Казкі трапічнага лесу»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік Гарасьо Кірога "Казкі трапічнага лесу" складаюць наступныя казкі: "Гіганцкая чарапаха", "Панчохі для фламінгаў", "Абскубены папугай", "Вайна кайманаў", "Невідушчая лань", "Гісторыя пра дваіх дзетак кааці і дваіх дзяцей чалавека", "Бітва на Явэвіры", "Пчала-гультайка".

Казкі трапічнага лесу — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Казкі трапічнага лесу», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Прачніся! — сказаў ён. — Ідзе небяспека.

— Што такое? — занепакоена спытаўся сусед.

— Не ведаю, — адказаў кайман, які прачнуўся першы. — Я чую нейкі незразумелы шум.

Другі кайман таксама пачуў шум, і яны зараз жа пабудзілі астатніх. Усе перапалохаліся, забегалі, задраўшы хвасты.

Іх неспакой быў недарэмны, бо шум усё мацнеў і мацнеў. І неўзабаве яны ўбачылі ўдалечыні нешта падобнае да воблачка дыму. Адтуль даносіўся гук, быццам нехта вельмі далёка пляскаў па вадзе: «плясь-плясь!»

Кайманы пераглянуліся: што гэта можа быць?

Тады адзін стары і мудры кайман, — найстарэйшы і наймудрэйшы з усіх, у якога ў роце засталося толькі два цэлыя зубы і які аднойчы хадзіў у вандроўку аж да самага мора, — раптам сказаў:

— Я ведаю, што гэта! Гэта кіт! Яны вельмі вялікія і выпускаюць белую ваду праз нос. А потым вада ападае ў іх ззаду.

Пачуўшы гэта, маленькія кайманчыкі так перапалохаліся, што ўзнялі страшны лямант і пахавалі галовы ў ваду. Яны крычалі:

— Гэта кіт! Сюды плыве кіт!

Але стары кайман наставіў хвост на бліжэйшага кайманчыка і крыкнуў:

— Не бойцеся! Я ведаю кіта! Ён сам нас баіцца! Яшчэ як баіцца!

Гэтыя словы супакоілі маленькіх кайманаў. Але неўзабаве яны зноў перапалохаліся, бо шэры дым раптам змяніўся на чорны і плясканне пачулася зусім блізка. Перапалоханыя кайманы нырнулі ў раку і высунулі з вады толькі вочы і кончыкі носа. І тут яны ўбачылі, як паўз іх, гучна пляскаючы па вадзе, праплывае нейкая дзіўная, ахутаная дымам аграмадзіна. Гэта быў колавы параход, які ўпершыню з'явіўся на іхняй рацэ.

Параход праплыў і знік удалечыні. Кайманы адразу павылазілі на бераг і былі вельмі незадаволеныя старым кайманам: ён жа ім схлусіў, сказаўшы, што гэта кіт.

— Гэта не кіт! — закрычалі яны старому ў самае вуха, бо кайман быў трошкі глухі. — Але што ж гэта такое?

Тады стары кайман патлумачыў ім, што гэта быў параход, напоўнены агнём, і што ўсе кайманы загінуць, калі гэты параход пачне плаваць тут увесь час.

Але кайманы толькі пасмяяліся, падумаўшы, што стары, напэўна, здурнеў. З чаго гэта ім паміраць, калі тут пачне хадзіць параход? У старога каймана, відаць, проста клёпкі ў галаве не хапае!

Нарэшце, адчуўшы голад, кайманы пачалі лавіць рыб.

Але ніякай рыбы ў рацэ не было: яны не спаймалі ніводнай! Усе рыбы паўцякалі, спалохаўшыся шумнага парахода, і іх зусім не засталося.

— А што я казаў? — прамовіў стары кайман. — Вось жа, нам цяпер няма чаго есці. Рыбы паўцякалі. Але пачакаем да заўтрага. Можа, параход болей не вернецца, і рыбы прыплывуць, перастаўшы баяцца.

Але назаўтра яны зноў пачулі шум у вадзе, і параход, нарабіўшы грукату, зноў напускаў столькі дыму, што аж неба ўсё пацямнела.

— Вось дык так, — сказалі кайманы. — Параход прайшоў учора, прайшоў сёння і пройдзе заўтра. І не будзе цяпер ні рыб, ні жывёл, якія прыходзілі напіцца вады. Мы памром з голаду! А давайце зробім плаціну!

— Так, плаціну! Плаціну! — закрычалі ўсе і што было моцы паплылі да берага. — Давайце зробім плаціну!

І яны зараз жа ўзяліся за працу. Спачатку ўсе рушылі ў лес і павалілі там ажно дзесяць тысяч дрэваў, а можа, і болей. Пры гэтым яны выбіралі асабліва такому і кебрач, бо ў гэтых дрэваў вельмі цвёрдая драўніна. Потым распілавалі іх — нечым накшталт пілы, якая расце ў кайманаў па верху хваста, — зацягнулі бярвенне ў ваду і метр за метрам паўбівалі яго па ўсёй шырыні ракі. Цяпер ніякі параход, ні малы, ні вялікі, не змог бы праплыць. Кайманы былі ўпэўненыя, што ніхто ўжо болей не напалохае рыб. І тады, вельмі стаміўшыся, яны паляглі на пляжы і заснулі.

А на другі дзень, калі яны яшчэ спалі, здалёк зноў даляцеў шум парахода: «плясь-плясь». Кайманы ўсе, вядома, яго пачулі, але ніводзін не ўстаў і нават не расплюшчыў вачэй. Што ім да парахода? Няхай сабе шуміць колькі хоча, усё роўна яму не прайсці.

І праўда: параход быў яшчэ далёка, але раптам спыніўся. Людзі, якія плылі на ім, убачылі ў бінокль, што рака нечым перагароджаная, і паслалі наперад лодку паглядзець, што там такое перашкаджае ім плыць. Тады кайманы ўсталі і, падплыўшы да плаціны, пачалі назіраць за людзьмі праз бярвенне, пасмейваючыся ад задавальнення, што ім удалося ўчыніць параходу такі добры жарт.

Лодка падплыла, людзі разгледзелі збудаваную кайманамі моцную плаціну і вярнуліся назад да парахода. Потым лодка зноў вярнулася да плаціны, і людзі, якія былі ў ёй, крыкнулі:

— Гэй, кайманы!

— Што вам? — адказалі кайманы, высунуўшы галовы паміж бярвення ў плаціне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Казкі трапічнага лесу»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Казкі трапічнага лесу» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Казкі трапічнага лесу»

Обсуждение, отзывы о книге «Казкі трапічнага лесу» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x