• Пожаловаться

Аляксей Талстой: Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Талстой: Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1971, категория: Сказка / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки
  • Название:
    Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны
  • Автор:
  • Издательство:
    Беларусь
  • Жанр:
  • Год:
    1971
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • Рейтинг книги:
    4 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аляксей Талстой: другие книги автора


Кто написал Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Арлекін і П'еро ўпалі на калені, упрошвалі злітавацца над няшчасным Бураціна.

— А дзе мой бізун? — зароў Карабас Барабас.

Тады яны, плачучы, пайшлі ў кладоўку, знялі з цвіка Бураціна і прывалаклі на кухню.

Сіньёр Карабас Барабас, замест таго каб спаліць Бураціна, дае яму пяць залатых манет і адпускае дадому

Калі лялькі прывалаклі Бураціна і кінулі на падлогу каля камінка, сіньёр Карабас Барабас, страшэнна сапучы носам, мяшаў качаргой вуголле.

Раптам вочы яго наліліся крывёю, нос, потым увесь твар сабраўся ў папярочныя маршчыны. Мабыць, яму ў ноздры трапіў кавалачак вугалю.

— Аап… аап… аап… — завыў Карабас Барабас, закочваючы вочы, — аап — чхі!..

І ён чхнуў так, што попел узняўся слупам у камінку.

Калі доктар лялечных навук пачынаў чхаць, дык ужо не мог спыніцца і чхаў пяцьдзесят, а часам і сто разоў запар.

Ад такога незвычайнага чхання ён бяссілеў і рабіўся дабрэйшым.

П'еро цішком шапнуў Бураціна:

— Паспрабуй з ім загаварыць паміж чханнем…

— Аап-чхі! Аап-чхі! — Карабас Барабас набіраў разяўленым ротам паветра і з трэскам чхаў, трасучы галавой і тупаючы нагамі.

На кухні ўсё калацілася, брынчалі шыбы, гойдаліся скавароды і каструлі на цвіках.

Паміж гэтымі чханнямі Бураціна пачаў енчыць жаласным тоненькім галаском:

— Бедны я, няшчасны, нікому мяне не шкада.

— Кінь раўці! — крыкнуў Карабас Барабас. — Ты мне перашкаджаеш… Аап-чхі!

— На здароўе, сіньёр, — усхліпнуў Бураціна.

— Дзякуй… А што — бацькі ў цябе жывыя? Аап-чхі!

— У мяне ніколі, ніколі не было мамы, сіньёр. Ах, я няшчасны! — І Бураціна закрычаў так пранізліва, што ў вушах у Карабаса Барабаса пачало калоць, як іголкай.

Ён затупаў падэшвамі:

— Кінь вішчаць, кажу табе! Аап-чхі! А што — бацька ў цябе жывы?

— Мой бедны бацька яшчэ жывы, сіньёр.

— Уяўляю, як прыемна будзе твайму бацьку, калі ён даведаецца, што я на табе засмажыў труса і двух куранят. Аап-чхі!

— Мой бедны бацька ўсё роўна хутка памрэ з голаду і холаду. Я яго адзіная падтрымка на старасці. Пашкадуйце, адпусціце мяне, сіньёр.

— Дзесяць тысяч чарцей! — зароў Карабас Барабас. — Ні пра якую літасць не можа быць і размовы. Трус і кураняты павінны быць засмажаны. Лезь у камінак.

— Сіньёр, я не магу гэтага зрабіць.

— Чаму? — спытаў Карабас Барабас толькі для таго, каб Бураціна вёў далей размову, а не вішчаў у вушы.

— Сіньёр, я ўжо спрабаваў аднойчы сунуць нос у камінак і толькі праткнуў дзірку.

— Што за глупства! — здзівіўся Карабас Барабас. — Як ты мог носам праткнуць у камінку дзірку?

— Таму, сіньёр, што камінак і кацялок над агнём былі намаляваны на кавалку старога палатна.

— Аап-чхі! — чхнуў Карабас Барабас з такім шумам, што П'еро адляцеў налева, Арлекін — направа, а Бураціна закруціўся круцёлкай.

— Дзе ты бачыў камінак, і агонь, і кацялок намаляванымі на кавалку палатна?

— У каморцы майго таты Карла.

— Твой бацька — Карла! — Карабас Барабас усхапіўся з крэсла, узмахнуў рукамі, барада яго разляцелася. — Дык, значыцца, гэта ў каморцы старога Карла знаходзіцца патайная…

Але тут Карабас Барабас, відаць, не жадаючы прагаварыцца пра нейкую таямніцу, абодвума кулакамі заткнуў сабе рот. І так сядзеў нейкі час і глядзеў, вылупіўшы вочы, на пагасаючы агонь.

— Добра, — сказаў ён нарэшце, — я павячэраю недасмажаным трусам і сырымі куранятамі. Я табе дарую жыццё, Бураціна. Мала таго…

Ён залез пад бараду ў кішэню камізэлькі, дастаў пяць залатых манет і падаў іх Бураціна.

— Мала таго… Вазьмі гэтыя грошы і занясі іх Карла. Пакланіся і скажы, што я прашу яго ні ў якім разе не паміраць з голаду і холаду і самае галоўнае — не выязджаць з яго каморкі, дзе знаходзіцца камінак, намаляваны на кавалку старога палатна. Ідзі выспіся і ранічкай бяжы дадому.

Бураціна паклаў пяць залатых манет у кішэню і адказаў з ветлівым паклонам:

— Дзякую вам, сіньёр. Вы не маглі даверыць грошы ў больш надзейныя рукі…

Арлекін і П'еро завялі Бураціна ў лялечную спальню, дзе лялькі зноў пачалі абдымаць, цалаваць, штурхаць, шчыпаць і зноў абдымаць Бураціна, які так незразумела пазбег страшнай пагібелі ў камінку.

Ён шэптам гаварыў лялькам:

— Тут нейкая таямніца.

Па дарозе дадому Бураціна сустракае двух жабракоў — ката Базіліо і лісіцу Алісу

Раніцай Бураціна пералічыў грошы, — залатых манет было столькі, колькі пальцаў на руцэ, — пяць.

Сціснуўшы манеты ў кулаку, ён, падскакваючы, бег дадому і напяваў:

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
Віктар Лупасін: Прыгоды ёгаў
Прыгоды ёгаў
Віктар Лупасін
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Отзывы о книге «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны»

Обсуждение, отзывы о книге «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.