Аляксей Талстой - Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Талстой - Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1971, Издательство: Беларусь, Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У час паказу камедыі лялькі пазнаюць Бураціна

Бураціна сеў у першым радзе і з захапленнем глядзеў на апушчаную заслону.

На заслоне былі намаляваны чалавечкі, якія танцавалі, дзяўчынкі ў чорных масках, страшныя барадатыя людзі ў каўпаках з зоркамі, сонца, падобнае на блін з носам і вачыма, і іншыя цікавыя малюнкі.

Тры разы ўдарылі ў звон, і заслона паднялася.

На маленькай сцэне справа і злева стаялі кардонныя дрэвы.

Над імі вісеў ліхтар у выглядзе месяца і адбіваўся ў кавалачку люстэрка, на якім плавалі два лебедзі, зробленыя з ваты, з залатымі насамі.

З-за кардоннага дрэва выйшаў маленькі чалавечак у доўгай белай кашулі з доўгімі рукавамі. Яго твар быў абсыпаны пудрай, белай, як зубны парашок.

Ён пакланіўся шаноўнай публіцы і сказаў сумна:

— Добры дзень, мяне завуць П'еро… Зараз мы пакажам вам камедыю пад назвай: «Дзяўчынка з блакітнымі валасамі, або Трыццаць тры разы па карку». Мяне будуць лупцаваць палкай, даваць аплявухі і біць па карку. Гэта вельмі смешная камедыя…

З-за другога кардоннага дрэва выскачыў другі чалавек, увесь у клетку, як шахматная дошка.

Ён пакланіўся шаноўнай публіцы:

— Добры дзень, я — Арлекін!

Пасля гэтага павярнуўся да П'еро і даў яму дзве аплявухі, такія звонкія, што ў таго са шчок пасыпалася пудра.

— Ты чаго хныкаеш, дурніца?

— Я сумны таму, што я хачу жаніцца, — адказаў П'еро.

— А чаму ты не ажаніўся?

— Таму што мая нявеста ад мяне збегла…

— Ха-ха-ха, — зайшоўся ад смеху Арлекін, — бачылі дурніцу!..

Ён схапіў палку і адлупцаваў П'еро.

— Як завуць тваю нявесту?

— А ты не будзеш больш біцца?

— Ну не, я яшчэ толькі пачаў.

— У такім выпадку яе завуць Мальвіна, або дзяўчынка з блакітнымі валасамі.

— Ха-ха-ха, — зноў зайшоўся Арлекін і тройчы ўдарыў П'еро па карку. — Паслухайце, шаноўная публіка… Ды хіба бываюць дзяўчынкі з блакітнымі валасамі?

Але тут ён, павярнуўшыся да публікі, раптам убачыў на пярэдняй лаўцы драўлянага хлапчука з ротам да вушэй, з доўгім носам, у каўпачку з кутасікам…

— Глядзіце, гэта Бураціна! — закрычаў Арлекін, паказваючы на яго пальцам.

— Жывы Бураціна! — залямантаваў П'еро, узмахваючы доўгімі рукавамі.

З-за кардонных дрэў выскачыла мноства лялек — дзяўчынкі ў чорных масках, страшныя барадачы ў каўпаках, калматыя сабакі з гузікамі замест вачэй, гарбуны з насамі, падобнымі на агурок…

Усе яны падбеглі да свечак, што стаялі ўздоўж рампы, і, углядаючыся, загаманілі:

— Гэта Бураціна! Гэта Бураціна! Да нас, да нас, вясёлы дураслівец Бураціна!

Тады ён з лаўкі скочыў на суфлёрскую будку, а з яе на сцэну.

Лялькі схапілі яго, пачалі абдымаць, цалаваць, шчыпаць… Потым усе лялькі заспявалі «Польку Птушку»:

Птушка польку танцавала

На палянцы ў ранні час.

Нос налева, хвост направа, —

Гэта полька Карабас.

Два жукі — на барабане,

Жаба дзьме у кантрабас.

Нос налева, хвост направа, —

Гэта полька Барабас.

Птушка польку танцавала,

Бо вясёлаю жыла.

Нос налева, хвост направа, —

Вось дык полечка была…

Гледачы былі расчулены. Адна мамка нават усхліпнула. Адзін пажарнік плакаў наўзрыд.

Толькі хлапчукі на задніх лаўках злаваліся і тупалі нагамі.

— Хопіць лізацца, не маленькія, працягвайце спектакль.

Пачуўшы ўвесь гэты шум, з-за сцэны высунуўся чалавек, такі страшэнны з выгляду, што можна было здранцвець ад жаху, калі толькі зірнуць на яго.

Густая нячэсаная барада яго валаклася па падлозе, вылупленыя вочы круціліся, велізарны рот ляскаў зубамі, нібы гэта быў не чалавек, а кракадзіл. У руцэ ён трымаў сяміхвосты бізун.

Гэта быў гаспадар тэатра лялек, доктар лялечных навук сіньёр Карабас Барабас.

— Га-га-га, гу-гу-гу! — зароў ён на Бураціна. — Дык гэта ты перашкодзіў паказу маёй цудоўнай камедыі?

Ён схапіў Бураціна, занёс у кладоўку тэатра і павесіў на цвік. Вярнуўшыся, пагразіў лялькам сяміхвостым бізуном, каб яны працягвалі спектакль.

Лялькі сяк-так закончылі камедыю, заслона закрылася, гледачы разышліся.

Доктар лялечных навук сіньёр Карабас пайшоў на кухню вячэраць.

Запхнуўшы ніжнюю частку барады ў кішэню, каб не замінала, ён сеў перад камінкам, дзе на ражне смажыўся цэлы трус і двое куранят.

Паслініўшы пальцы, ён пакратаў смажаніну, і яна здалася яму сырой.

У камінку было мала дроў. Тады ён тры разы пляснуў у далоні.

Прыбеглі Арлекін і П'еро.

— Прынясіце мне гэтага абібока Бураціна, — сказаў сіньёр Карабас Барабас. — Ён зроблены з сухога дрэва, я яго падкіну ў агонь, мой абед у момант сасмажыцца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны»

Обсуждение, отзывы о книге «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x