Алесь Савіцкі - Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Савіцкі - Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Детские стихи, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгодніцкая аповесць-казка вядомага пісьменніка пра залацістага карасіка Бубліка і котку Мурку.

Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Можна,— сказала Саша.— I нават намнога прасцей, чым за тыя жалезныя абручы ў Зубатага... Бублічак! Я пачынаю здагадвацца. Геніяльная твая задума.

Кропелька выгукнула нецярпліва:

— А далей што? Пачапілі бляшанку, скажам. А далей што?..

Саша перапыніла яе:

— Пачакай, Кропелька! Бублік не проста залацісты карасік. Ён яшчэ і геніяльны! Праўду кажуць, усё геніяльнае простае. I задума Бубліка таксама простая. Мы пачэпім на кручок бляшанку, потым на другі — другую... Адным словам, пачынаем чапляць на рыбацкія кручкі старыя чаравікі, дзіравыя галёшы, струхлелыя панчохі, паламаныя дзіцячыя цацкі... Гэтак жа ты задумаў, Бублічак?

— Гэтак, Сашачка, гэтак! Хай рыбакі цягаюць замест шчупакоў і карасікаў тое, што яны панакідалі нам у Руды блінец. Надакучыць ім гэта, і яны адвяжуцца ад нашай сажалкі. Галоўнае, каб усё нам удалося...

Кропелька засумнявалася:

— Дужа небяспечная задума, я лічу... Можам жа і самі трапіць на кручок... Хіба мала было за апошні час няшчасных выпадкаў? Шчыра кажу, баюся. Я вельмі баюся, Бублічак. Рызыкоўна гэта, самі разважце...

Саша шчыра прызналася:

— Рызыка, вядома,ёсць. I рызыка, трэба прызнаць, не такая і малая, як напачатку здаецца. Рызыкоўны план.

— Але ж іншага выйсця няма,— выгукнуў Бублік.— Няма! Сам Гарбок нічога не можа прыдумаць.

— Можа, варта з ім параіцца? — асцярожна прапанавала Кропелька.— Ён можа нам нешта карыснае падказаць...

Бублік рашуча запярэчыў:

— Добрую справу, як кажа мой татка, трэба рабіць неадкладна. Каб потым позна не было...

— I мая мама тое самае гаворыць,— сказала Саша.— I ўвогуле, спачатку нам трэба паспрабаваць, ці выйдзе ў нас што-небудзь. Таму я прапаную: коцім гэтую бляшанку да першага ж кручка, які нас стрэне.

— Не нас, а бляшанку,— пажартавала Кропелька. Задума Бубліка цяпер вабіла і яе.

Яны дружна ўзяліся за работу і вельмі хутка вызвалілі бляшанку з глею і твані. Яна, як выявілася, была зусім няцяжкая і кацілася дужа легка. Прынамсі, і каціць яе доўга не давялося: амаль адразу ж за трыснягом ім трапіўся рыбацкі кручок, прывязаны да тонкай блакітнай дёскі. Нядаўна тут лютаваў Зубаты, дно ўсцілала пасечанае ім зяленіва, і кручок ляжаў на краёчку дужа вялікім, нібы сагнутым напалам, жаўтлявым лісцем бабоўніку. Кручок быў нейкі адмысловы, выгнуты каля вечка, цеста на ім размякла, і вялікае вострае джала пагрозліва паблісквала.

— Ты захіні нас з Сашай лісцікам,— папрасіў Бублік Кропельку.— Калі раптам рыбак вуду пацягне, дык кручок па лісціку слізгане і нас не зачэпіць...

Саша гэту прапанову адразу ўхваліла:

— Ты добра прыдумаў. Мы і надалей гэтак будзем рабіць. Я, памятаю, аднойчы сабе пальчык кручком падрапала, дык ён доўга балеў, ледзь загаіўся. Таму нам трэба сябе вельмі асцярожна паводзіць.

— Мой татка таксама ў бяду быў трапіў,— сказаў Бублік.— Яму кручком жывот падрапала. Ён доўга хварэў, а два тыдні нават плаваць не мог... Так што пра небяспеку нам трэба штохвіліны памятаць! Ты, Саша, па правы бок ад мяне станавіся... Ну, пачынаем?.. Го-оп-ля-ля...

Яны паставілі бляшанку побач з лістком, потым нахілілі яе, і кручок упаў на звітую ў вяроўчыну накрыўку. Але ён слізгануў па ёй і лёг на ранейшае месца. Другі раз таксама напаткала няўдача. I толькі за трэцім разам кручок засеў у бляшанай вяроўчыне надзейна.

— Здаецца, цяпер пашчасціла,— сказаў Бублік.— Вопыту пакуль што малавата. Але ўдалося, як быццам. Цяпер пачакаем.

Чакаць давялося доўга. Кручок ляжаў нерухома, блакітная лёска не напіналася.

— Трэба ўзняцца на паверхню і паглядзець,— прапанавала Кропелька.— Напэўна, спіць рыбачок.

Саша спыніла яе:

— Лепей пасунем асцярожна лісток... Каб рыбак падумаў, што рыбка тут...

Яны пасунулі лісток, лёска адразу напялася. Бляшанка спачатку гайданулася, а потым панеслася ўверх і з вуркатаннем выскачыла з вады.

— Ур-ра! — закрычала Кропелька.— Слаўна ў нас выйшла!.. Цяпер бачыце? Вунь старая дзіравая панчоха ляжыць. I кручок непадалёк. I зусім без цеста, чысценькі... Бяромся?..

Другая спроба была больш паспяховая. Варта было пакласці на кручок драную мужчынскую панчоху з сінімі палосамі і чырвоным квадрацікам каля пяткі, як лёска тут жа напялася, і панчоха, звіваючыся вужакаю, паплыла на паверхню.

— Ур-ра! — зноў закрычала Кропелька.— Адпачніце, сябры. А я пагляджу, што можна яшчэ пачапіць.

— А чаго глядзець? — здзівіўся Бублік.— Чапляем усё, што на вока трапляе. Будзем чысціць сажалку. Бачыш вунь белы туфлік? Вось яго зараз і адправім на бераг.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка»

Обсуждение, отзывы о книге «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x