• Пожаловаться

Алесь Савіцкі: Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Савіцкі: Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2004, ISBN: 985-02-0677-2, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Детские стихи / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки
  • Название:
    Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    2004
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    985-02-0677-2
  • Рейтинг книги:
    3.62 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгодніцкая аповесць-казка вядомага пісьменніка пра залацістага карасіка Бубліка і котку Мурку.

Алесь Савіцкі: другие книги автора


Кто написал Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Але ён дужа гладзенькі,— запярэчыла Кропелька.— Няма як кручок зачапіць... Э, каля абцасіка падэшва адстала. Сюды якраз кручок і ўторкнецца...

Сябры асцярожна пасунулі туфлік, і неўзабаве кручок ёмка ўліпнуў у шчыліну паміж падэшвай і абцасам. Рыбак шмаргануў вуду, і туфлік паплыў угору.

Было цікава глядзець, як туфлік, быццам вялізная рыбіна, то апускаўся да самага дна, то пёр у бок да альховага карча, ствараючы ўражанне, што тут, на кручку, сядзіць вялізная рыбіна.

Гэты дзіўны рух туфліка пад вадой падмануў рыбака, і ён зароў ад радасці:

— Шчупак! Цягну-у! Хлопцы, на дапамогу. Падсак дайце! Э-эх, каб жа не правароніць!..

Моцным рыўком рыбак вышмаргнуў сваю здабычу на бераг. Запанавала на нейкі час цішыня, а потым над Рудым блінцом разлёгся дружны пералівісты рогат.

— Ды бліснула ж пуза шчупакова,— апраўдваўся рыбак.— Бачыў жа, бокам ідзе. Бокам!

Нехта пажартаваў:

— Шчупак — бокам, а шчупачыха — скокам. У апошш міг, праўда, перадумала: не палезу на бераг, лепей туфлік яму на памяць пашлю!

Зноў дружна і весела рагаталі рыбакі. Але не меней весела і задаволена смяяліся Бублік, Саша і Кропелька Смяяліся і цяпер цвёрда верылі ў тое, што здзейсняць да канца геніяльную Бублікаву задуму. I тады ў Рудым блінцы пачнецца сапраўды радаснае і шчаслівае жыццё.

НОВАЯ СУСТРЭЧА З ВАДЗЯНІКАМ МАЛІНАВАЯ ПАЦЕРКА

Бубліку план толькі напачатку здаваўся просты, цікавы і вясёлы. Тая лёгкасць, з якою ўдалося адправіць на бера: бляшанку, панчоху і падраны жаночы туфлік, вельмі хутка мінула. Пачалася марудная, цяжкая і не вельмі прыемна: праца, ад якой ужо на другі дзень, па абедзе, настрой у сяброў пачаў псавацца. Трэці дзень дык і ўвогуле працавал: без ахвоты.

— Яшчэ адна,— незадаволена выгукнула Кропелька калі ўбачыла вузкую і доўгую, як стаўбунок, бляшанку.— Іх нібыта са ўсяго свету сюды, у Руды блінец, звозілі. Мн ўчора колькі знішчылі?

— Чатырнаццаць,— сказала Саша.— I сёння дзевятнаццаць. Гэта будзе дваццатая, калі пачэпім. Але ж тут здаецца, няма за што кручку зачапіцца...

Бублік нечакана засумняваўся:

— А мне здаецца, што ўчора таксама было дзевятнаццаць.

Саша вяла ўлік зробленага і таму рашуча перапыніла Бубліка:

— У мяне ўлік дакладны. Учора мы адправілі на берн чатырнаццаць бляшанак, жаночы туфлік, мужчынек панчоху, дзіцячую сандалетку і два разадраныя гумавыя мячыкі. Адзін зялёны, другі сіні, з белай палоскай пасярэдзіне... I дзевяць ануч. Ой, ледзь не забылася. Яшчэ лялька была і сем старых дзіцячых кадготак. Усе чамусьці шэрага колеру.

Кропелька здзівілася:

— У цябе не галава, а вылічальная машына. У мяне дык ужо ўсё пераблыталася: туфлікі, галёшы, чаравікі, мячыкі, панчохі. Нават у сне іх бачыла.

Бублік усміхнуўся:

— А мне ты, Кропелька, саснілася. I Саша. Ты плавала гэтак прыгожа, фасоніста. А Саша на беразе стаяла. У белых туфліках. Туфлікі з вострымі мыскамі, на высокіх абцасах. Блішчастыя-блішчастыя. Сонца, здавалася, толькі на іх і свеціць. I дарога шырокая, да самай вады. Прачнуўся, убачыў сонца і доўга разважаў: а чаму мне гэта ўсё саснілася? Сон, як мне падалося, добры. Паганага, здаецца, у ім няма.

— Дарога і туфлікі — гэта на змены нейкія,— сказала Саша.— Мая мама, помніцца, так казала. Яна які хочаш сон разгадвае. I аніколі не памыляецца.

— Мне не па душы твой сон,— сказала Кропелька.— Дарога да самай вады, новыя туфлікі... Усё гаворыць пра тое, што Саша нас неўзабаве пакіне.

— Я не эбіраюся вас пакідаць,— запярэчыла Саша.— Мне з вамі вельмі добра і цікава.

— Ды на вецер мой сон,— прамовіў Бублік з усмехам.— Шкадую ўжо, што вам яго расказаў.

Кропелька ўздыхнула, у вачах яе мільганула туга:

— А мне, ведаеш, і без твайго сну прадчуванне было. А цяпер, як пра сон пачула, дык настрой увогуле сапсаваўся...

Саша нечакана засмяялася:

— А я ведаю, чаму вы той сон абмяркоўваць узяліся! Працаваць вам не хочацца.

Кропелька шчыра прызналася:

— Калі папраўдзе, дык надакучыла з гэтымі бляшанкамі і анучамі важдацца без аддухі.

— З кожным днём усё больш і больш робім,— абурыўся і Бублік.— Сёння я стаміўся больш, чым учора.

— Учора было намнога лягчэй,— пажалілася і Кропелька.— Я разумею, сёння кожную бляшанку здаля даводзіцца цягнуць...

— Затое мы першыя справу зробім,— сказала Саша.— I раней за ўсіх наша Хлебная затока будзе чыстая...

Праца, якую распачалі сябры, кіпела цяпер скрозь па ўсім Рудым блінцы. На сходзе, які правёў пазаўчора Гарбок, берагі сажалкі былі падзелены на ўчасткі паміж карасямі. Сашы, Бубліку і Кропельцы дасталася Хлебная затока, адкуль, прынамсі, усё і пачалося. Але якраз тут і была самая цяжкая праца. Рыбакі парабіліся нейкія нервовыя. Ледзьве варухнецца лёска, дык рыбак адразу хапаецца за вуду, шморгае з такой сілаю, што кручок, калі на яго нічога яшчэ не пачэплена, са свістам, быццам куля, вылятае з вады.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Е. Бирман
Алесь АлесьАдамовіч: Хатынская аповесць
Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алесь Пашкевіч: Круг
Круг
Алесь Пашкевіч
Алесь Паплаўскі: Пастка для рэха
Пастка для рэха
Алесь Паплаўскі
Алесь Адамовіч: Хатынская аповесць
Хатынская аповесць
Алесь Адамовіч
Максім Лужанін: Добры хлопец Дзік
Добры хлопец Дзік
Максім Лужанін
Отзывы о книге «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка»

Обсуждение, отзывы о книге «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.