• Пожаловаться

Алесь Савіцкі: Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Савіцкі: Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2004, ISBN: 985-02-0677-2, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Детские стихи / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки
  • Название:
    Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    2004
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    985-02-0677-2
  • Рейтинг книги:
    3.62 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгодніцкая аповесць-казка вядомага пісьменніка пра залацістага карасіка Бубліка і котку Мурку.

Алесь Савіцкі: другие книги автора


Кто написал Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кручок звычайнай вуды спакойна плыве сабе ў вадзе або ляжыць на глеістым дне, і яго можна абмінуць, не зачапіцца. А лёску, прывязаную да гумавай ніткі, часта без патрэбы шморгаюць, кручкі на ёй падскокваюць, матляюцца ў розныя бакі, і прадугледзець іх рух немагчыма.

Карацей кажучы, прабівацца праз густую сетку рыбацкіх прычындалаў да затравелых берагоў, каля якіх карасі звычайна харчаваліся,— дужа вялікая цяпер рызыка. Калі абмінеш зманлівы кавалачак пахкага цеста, пад якім схавана смяротнае джала кручка, дык усё роўна рызыкуеш, бо не ведаеш, у які бок скочыць кручок, які тарганула гумавая нітка. Да таго ж нявопытныя рыбакі амаль без супынку і патрэбы закідвалі і вышморгвалі вуды. Плывеш, скажам, над кручком, не чапаеш яго, нават не глядзіш у той бок, а ён раптоўна ўзвіваецца са дна і джаліць цябе пад плаўнікі альбо хапае за губу. Прадугледзець жа дзеянні ўсёй вялікай рыбацкай арміі аніяк немагчыма.

Праўда, самыя спрытныя карасі часам рабілі амаль немагчымае і прабіваліся да мяккіх водарасцей, цёплай твані, сакаўнога бабоўніку. Ды хіба ж яны з апетытам елі, калі стаяла перад вачыма густая сцяна з лёсак, кручкоў, здрадніцкіх гумавых нітак? Елі похапкам, круцячыся, азіраючыся і калоцячыся. Ад гэткага харчавання карысці аніякай, заўсёды баліць жывот, чэпяцца розныя іншыя хваробы.

Вялікая журба, адным словам, апанавала Руды блінец.

Зноў два дні і дзве ночы не спаў, нічога не піў і не еў Гарбок. Але і ён, самы разумны сярод карасёў Рудога блінца, ніякага спосабу ўратавацца ад новай бяды не знайшоў. Праўда, ён даў прапанову, і яна была аднадушна прынята: да тых мясцін, дзе закінуты вуды і іншыя рыбацкія прылады, анікому і блізка не падплываць.

Аднойчы ранкам, неўзабаве пасля перамогі над Зубатым, Кропелька зноў папракнула Бубліка:

— Ты і сёння, Бублічак, нічога не прыдумаў. А мы ж абяцалі Сашы на арэлях пагайдацца. Але да іх і блізка цяпер не падплывеш з-за гэтых паганых кручкоў!

— Хіба мы на арэлях не гайдаліся? — здзівіўся Бублік.

— Адзін-адзінюсенькі вечар толькі. А Сашы сумна без арэляў. Праўда, Саша?

Саша ахвотна прызналася:

— Ведама ж, сумна. На арэлях дужа добра. Калі на іх гайдаешся, дык здаецца, што амаль да сонца ўзлятаеш. Слаўна!

— Вось бачыш, Бублік,— прамовіла Кропелька ранейшым патрабавальным тонам.— Прыдумай што-небудзь. Ты ж у нас дужа разумны. Ты мяне заўсёды ад бяды ўратоўваў. Зрабі тое і зараз. I я тры разы цябе пацалую. Не, нават зараз пацалую. Каб ты лепей думаў!

Кропелька тры разы пацалавала Бубліка ў правую шчаку. Потым разважыла і пацалавала тры разы ў левую. А затым — гэтулькі ж! — і ў носік.

Саша паглядзела на Кропельку не тое што неадабральна, а з дзіўным, нейкім загадкавым усмехам. I з гэткім жа загадкавым выглядам, крыху счакаўшы, спытала:

— Ну, што з тваімі думкамі робіцца, Бублік? Мне здаецца, што яны павінны праясніцца.

Бублікавы думкі не праясніліся. Наадварот, пасля пацалункаў Кропелькі ў ягонай галаве ўтварылася поўнае бязладдзе. Яму зрабілася неяк няёмка, і ён апусціў галаву долу, каб Саша не глядзела з асуджэннем у яго шчаслівыя вочы.

Бублік нейкі час вывучаў саржавелую пляскатую бляшанку, спрэс у дзюрачках, з пагнутай, нібы звітай у вяроўку накрыўкай. З гэтай накрыўкі звісала леташняе цяўе асакі, танюсенькае і счарнелае, падобнае на рыбацкую лёску. Напачатку ён быў і напалохаўся: сапраўды, лёска, недзе ж і кручок павінен стаіцца. Але потым прыгледзеўся і зразумеў, што памыліўся.

Менавіта ў гэты момант і нарадзілася ў Бублікавай галаве задума, якая неўзабаве ўратавала Руды блінец ад суму і тугі, перайначыла лёс Бубліка, Кропелькі і Сашы.

— А ў мяне ёсць задума,— нясмела пачаў ён, пазіраючы на счарнелую сцябліну асакі. I раптам зразумеў, што знаходзіцца на верным шляху, дадаў узрадавана і рашуча: — Так, слаўная задума! Вы бачыце гэтую бляшанку?

— Бачым,— сказала Кропелька.— Але ж не бачым задумы!

— Задума ў бляшанцы!

— Што ж ты загадкамі гаворыш,— абурылася Кропелька.— Навошта я цябе цалавала дзесяць разоў!

— Дзевяць,— весела ўдакладніў Бублік.— I ты зрабіла дужа правільна. Паколькі аднаго разу да дзесяці не хапае, дык хутчэй выпраўляй гэтую недакладнасць. I я тут жа раскрываю, як ты кажаш, загадку.

Кропелька незадаволена зморшчылася:

— У-ух, які ты праціўны,— сказала яна і гучна цмокнула Бубліка ў нос.— Хацела я не рабіць гэтага... Але хай будзе роўна дзесяць, калі табе так хочацца.

— Цяпер дакладна роўна дзесяць,— радасна зазначыў Бублік.— А думка мая такая. Скажыце, калі ласка, ці можна пачапіць гэтую бляшанку на рыбацкі кручок?

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Е. Бирман
Алесь АлесьАдамовіч: Хатынская аповесць
Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алесь Пашкевіч: Круг
Круг
Алесь Пашкевіч
Алесь Паплаўскі: Пастка для рэха
Пастка для рэха
Алесь Паплаўскі
Алесь Адамовіч: Хатынская аповесць
Хатынская аповесць
Алесь Адамовіч
Максім Лужанін: Добры хлопец Дзік
Добры хлопец Дзік
Максім Лужанін
Отзывы о книге «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка»

Обсуждение, отзывы о книге «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.