Уільям Шэкспір - Антоній і Клеапатра

Здесь есть возможность читать онлайн «Уільям Шэкспір - Антоній і Клеапатра» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: tragedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Антоній і Клеапатра: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Антоній і Клеапатра»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Антоній і Клеапатра» — адна з апошніх вялікіх трагедый В Шэкспіра. напісаных геніяльным драматургам у самым росквіце яго творчай дзейнасці. Трагедыя абышла сцэнічныя падмосткі тэатраў усіх кантынентаў зямнога шара, была неаднаразова экранізавана ў розных краінах Еўропы і Амерыкі. Пераклад трагедыі на беларускую мову рыхтаваўся Ю. Гаўруком для пастаноўкі ў Беларускім драматычным тэатры імя Я. Коласа.

Антоній і Клеапатра — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Антоній і Клеапатра», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

( Скару )

Дай мне руку.

Уваходзіць Клеапатра са світай .

Вялікай чараўніцы
Я пра тваю адвагу раскажу,
Яе падзяка дарагога варта.—
Істота незямная! Абдымі
Маю жалезам сціснутую шыю,
Ва ўборах царскіх пад браню пранікні,
Да сэрца прытуліся і паслухай,
Як радуецца за цябе яно.

Клеапатра

О волат мой! Храбрэйшы з храбрацоў,
Увасабленне годнасцей высокіх,
З усмешкаю адолеў ты падкопы
Каварных злоснікаў.

Антоній

Мой салавей!
На ложак смерці мы паклалі многіх,
Каханая, хоць галава мая
Кранута сівізной, але мой розум
Яшчэ не здаўся: сілай і здагадкай
Спаборнічаць магу я з юнаком.

( Паказваючы на Скара )

Вось ён. Зірні на гэтага героя
І паднясі ў знак найвялікшай ласкі
Сваю руку к яго губам.— Цалуй! —
Крышыў ён ворагаў з такім запалам,
Нібы ў яго ўсяліўся бог вайны.

Клеапатра

Я дам табе даспехі залатыя,
Што некалі належалі царам.

Антоній

Ды каб яны былі і ў дыяментах,
Блішчалі так, як калясніца Феба,—
Ён варты ўзнагароды. Дай руку.
Мы пройдзем маршам праз Александрыю,
Падняўшы з гордасцю свае шчыты,
Пасечаныя ў бітве. Каб палац наш
Быў больш прасторны і ўмясціць мог войска,
Мы б селі разам за шырокі стол
I выпілі за сённяшні наш поспех
I за ўдачу заўтрашняга дня.
Гэй, трубачы, хай зычны голас медзі
I грукат барабанаў баявых
Аглушыць горад. Неба і зямля
Хай радуюцца перамозе нашай.

Выходзяць .

СЦЭНА 9

Лагер Цэзара.

Салдаты стаяць на варце .

Першы салдат

Калі праз паўгадзіны нас не зменяць,
Наказ такі — вярнуцца, не чакаць.
Ноч месячная. Кажуць, бой пачнецца
У дзве гадзіны раніцы.

Другі салдат

Учора
Далі нам дыхту, браце,— о-ё-ёй!

Уваходзіць Энабарб .

Энабарб

О ноч, будзь сведкаю!..

Трэці салдат

Хто гэта там?

Другі салдат

Маўчы, паслухаем...

Энабарб

О месяц ясны,
Вартуеш ты і неба і зямлю,
Калі мяне з пагардаю растопчуць,
Успомні, што няшчасны Энабарб
Пакаяўся перад табой.

Першы салдат

Ты чуеш?
Ды гэта ж Энабарб.

Трэці салдат

Маўчы і слухай.

Энабарб

О месяц, цар людской тугі і смутку!
Збяры усю атруту з нетраў ночы
І ўлі ў мяне, каб вузел сіл жыццёвых,
Што з воляю ў разладзе, ўраз распаўся.
Раструшчы сэрца кволае аб камень
Майго злачынства, пакладзі канец
Маім пакутам жудасным. Антоній!
Твая велікадушнасць, як гара
Над нізасцю маёй. Даруй, Антоній!
Даруй мне ты, а іншыя няхай
Мяне клянуць як здрадніка і гада.
Антоній! О Антоній!..

( Памірае .)

Другі салдат

Я аклікну?

Першы салдат

Маўчы. А раптам скажа ён такое,
Што Цэзару карысна будзе ведаць.

Трэці салдат

Так, так. Паслухаем. Але ж ён спіць.

Першы салдат

На сон малітвы брыдкай не чытаюць.
Тут іншае. Ён, мабыць, непрытомны.

Другі салдат

Давай падыдзем.

Трэці салдат

Гэй, прачніся! Чуеш?

Другі салдат

Ану, ўставай! Ачухайся!

Першы салдат

Ён мёртвы.

Далёкі барабанны бой .

Ну вось. I ў барабаны б'юць. Пабудка.
Даставіць трэба ў каравульню труп.
Відаць, не з простых. Важная асоба.

Трэці салдат

Хадзем. А можа, ён яшчэ прачнецца?

Выходзяць, выносячы труп .

СЦЭНА 10

Паміж двума лагерамі.

Уваходзяць Антоній і Скар з іх войскам .

Антоній

Яны рыхтуюцца даць бой на моры.
На сушы страшнавата ім цяпер.

Скар

На моры і на сушы, уладар.

Антоній

А хоць бы і ў паветры ці ў агні!
Мы не адступім ні на крок. Да справы!
Пяхоту пад камандаваннем нашым
На ўзгорках каля горада пакінем,
А флоту загадаў я выйсці ў мора.
З узгоркаў можна будзе прасачыць
За рухам караблёў.

Выходзяць .

СЦЭНА 11

Там жа, але ў іншым месцы.

Уваходзіць Цэзар з войскам .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Антоній і Клеапатра»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Антоній і Клеапатра» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уільям Моэм - Апавяданні
Уільям Моэм
Уільям Шэкспір - Тры камедыі
Уільям Шэкспір
Вільям Фолкнер - Світло в серпні
Вільям Фолкнер
Вільям Лігостов - Подорож до Ельдорадо
Вільям Лігостов
libcat.ru: книга без обложки
Вільям Лігостов
Вільям Шекспір - Сонети
Вільям Шекспір
libcat.ru: книга без обложки
Вільям Гібсон
libcat.ru: книга без обложки
Уільям Шэкспір
Вільям Вордсворт - Вибрані твори
Вільям Вордсворт
Вільям Шекспір - Макбет
Вільям Шекспір
Отзывы о книге «Антоній і Клеапатра»

Обсуждение, отзывы о книге «Антоній і Клеапатра» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x