Другі салдат
Бог Геркулес, Антонія любімец,
Апеку зняўшы, маршыруе прэч [42] Бог Геркулес, Антонія любімец, апеку зняўшы, маршыруе прэч.— Паводле Плутарха, Антоній лічыў сваім заступнікам Геркулеса ў час вайны, а ў мірны час — Дыяніса (Бахуса), бога віна і радасці.
.
Першы салдат
Хадзем, спытаем, як у іх.
Падыходзяць да другога паста .
Другі салдат
Усе
( наперабой )
Ну так. I вы. I мы. Іграюць недзе.
Першы салдат
Ага, іграюць. Вам гэта не дзіўна?
Трэці салдат
Першы салдат
Праверыць трэба
У межах нашай варты. Што такое?
Адкуль бярэцца гэты шум?
Усе
Выходзяць .
СЦЭНА 4
Там жа. Пакой у палацы.
Уваходзяць Антоній, Клеапатра, Харміяна і іншыя прыбліжаныя .
Антоній
Клеапатра
Антоній
Пара, мая любоў. Эрос, даспехі!
Уваходзіць Эрос з даспехамі.
Адзень мяне ў жалеза, дружа мой.—
Калі Фартуна ў бітве не паможа,
Сабе паможам самі.— Надзявай!
Клеапатра
Дай мне. Я памагу. За што тут брацца?
Антоній
Не, не, о збраяносец майго сэрца,
Не ўмееш ты. Не так, не так, не так.
Клеапатра
Ага! Ну вось... Твой панцыр на табе.
Антоній
Так, так. Цяпер мы ім пакажам, злыдням.
( Эросу )
Вучыся, дружа. Бачыш. Сам збірайся.
Эрос
Клеапатра
Вось. Ну, як я зашпіліла?
Антоній
Цудоўна. Вельмі добра. Паляціць,
Задраўшы пяты ўгору, той нягоднік,
Які адважыцца мяне крануць.—
Марудны ты, Эрос. Глядзі, як спрытна
Ўвіхаецца мой новы збраяносец —
Царыца наша. Што ж ты так?.. Хутчэй! —
Каб ты, мая любоў, магла зірнуць
На сённяшні наш бой вачамі знаўцы,
Маё майстэрства ацаніла б ты.
Уваходзіць узброены салдат .
Здароў, салдат. Храбрэц, адразу бачу.
Калі нам справа даспадобы, мы,
Да сонца ўстаўшы, за яе бяромся.
Салдат
Дакладваю, ўладар: хоць час і ранні,
Узброеныя тысячы ўжо ў зборы.
На беразе цябе чакае войска.
Крыкі. Гукі труб.
Уваходзяць военачальнікі і салдаты .
Военачальнік
Дзень надышоў. Жыві, наш правадыр!
Усе
Антоній
Я рад, сябры.
О ранне светлае! У гучных крыках
Адчуў я подых вашай маладосці.—
Падай мне гэта. I яшчэ... Ну, ўсё.
Шчаслівай будзь, царыца, што б са мной
Ні здарылася. Я загартаваны.
Браня перашкаджае быць пяшчотным,
І доўга гаварыць няма калі.
Цалую моцна, як салдат. Бывай! —
За мною, воіны мае! Наперад!
Антоній, Эрос, военачальнікі і салдаты выходзяць .
Харміяна
Я правяду цябе ў твае пакоі.
Клеапатра
Вядзі. Пайшоў ён. Бой гарачы будзе.
Антоній Цэзара ў адзінаборстве
Напэўна перамог бы. А цяпер...
Не ведаю, чым кончыцца. Хадзем.
Выходзяць .
СЦЭНА 5
Лагер Антонія каля Александрыі.
Трубы. Уваходзяць Антоній і Эрос, насустрач ім стары салдат .
Салдат
Няхай багі пашлюць табе удачу!
Антоній
О, каб тады твае рубцы і шрамы
Мяне натхнілі бітву даць на сушы!
Салдат
Каб так было, цароў рахманых зграя
Не адвярнулася б і ўранні сёння
Не збег бы ад цябе саратнік твой.
Антоній
Уранні сёння? Хто ж гэта?
Салдат
Хто быў за ўсіх бліжэйшы. Энабарб.
Пакліч яго, цябе ён не пачуе.
Хіба што рэха данясе адтуль,
Ад Цэзара: «Табе больш не служу».
Антоній
Што ты гаворыш? Быць не можа?
Салдат
Праўда.
У Цэзара ён зараз.
Эрос
Уладар,
Яго ўсе скарбы тут, не ўзяў нічога.
Антоній
Няўжо і гэты здрадзіў мне?
Салдат
Читать дальше