Антоній
( Цэзару )
Заведзена ў іх так — на пірамідах
Ёсць знакі вышыні разліваў Ніла:
Калі вада высока — ураджай,
А нізка — засуха і недарод.
А як вада спадзе, адразу ж сеюць.
Спрыяе росту глеістая глеба,
I хутка набліжаецца жніво.
Лепід
Я чуў, у вас там, у Егіпце, дзівосныя змеі водзяцца.
Антоній.
Водзяцца, Лепід.
Лепід
Вашы егіпецкія змеі заводзяцца ў вашай егіпецкай гразі ад праменняў сонца. Скажам, напрыклад, кракадзіл.
Антоній
Правільна.
Пампей
( Лепіду )
Сядай. Віна сюды! За здароўе Лепіда!
Лепід
Я ўжо трошкі таго, але яшчэ магу, магу-у!..
Энабарб
Ён можа... Зараз на карачках папаўзе.
Лепід
Не, сапраўды, я чуў, што гэтыя пталаміды Піранея [28] Пталаміды Піранея — піраміды Пталамея. П'яны Лепід блытае словы.
— нішто сабе штучкі. I не ўздумайце са мной спрачацца, сваімі вушамі чуў.
Менас
( ціха, Пампею )
Пампей
( ціха, Менасу )
А што такое?
Ты мне шапні.
Менас
( ціха )
Давай убок адыдзем. Справа ёсць.
Пампей
( ціха )
( гучна )
Вып’ем за здароўе Лепіда!
Лепід
А што гэта за жывёліна — кракадзіл?
Антоній
З выгляду падобен сам на сябе. Таўшчыня такая, як ёсць, а даўжыня ў кожнага свая ўласная. Перасоўваецца на сваіх уласных лапах. Корміцца тым, што з'есць. А калі здохне і згніе, яго дух перасяляецца ў іншыя істоты.
Лепід
А якога ён колеру?
Антоній
Свайго ўласнага.
Лепід
Ну і змей! Вось дык стварэнне!
Антоній
Дзіва што! А як пачне плакаць, слёзы ў яго мокрыя-мокрыя...
Цэзар
А ці задаволіць яго такое апісанне?
Антоній
Задаволіць. З дабаўкай таго пітва, што ў яго ўліў Пампей. А калі гэтага мала, то ён не чалавек, а бяздонная бочка.
Пампей
( ціха, Менасу )
Не лезь! Чаго ты хочаш? Адчапіся!
Ідзі адсюль, кажу!
( гучна .)
Менас
( ціха )
Няўжо не варты я тваёй увагі?
Служу аддана. Выслухай мяне.
Пампей
( ціха )
Ты нейкі дзіўны. Што ў цябе такое?
Пампей і Менас адыходзяць убок .
Ну так, аддана служыш. Што далей?
Менас
Перад тваёй фартунай я гатовы
Укленчыць і маліцца на яе.
Пампей
( гасцям )
Чаго прыціхлі? Весялей, сябры!
Антоній
Лепід, ты што? Як у пясках зыбучых?
Глядзі, не ўгрузні. Ногі падымай.
Менас
( ціха Пампею )
Ці хочаш ты сабе ўвесь свет прысвоіць?
Пампей
Менас
Пытаюся яшчэ раз:
Ці хочаш ты забраць сабе ўвесь свет?
Пампей
Менас
Згадзіся толькі.
I хоць мяне ты лічаш бедняком,
А я ўвесь свет магу табе аддаць.
Пампей
Менас
Не, Пампей, зусім цвярозы.
У межах акіяна і нябёс
Ты мог бы стаць Юпітэрам зямным,
Каб толькі захацеў.
Пампей
Менас
Тры ўладары дзяржавы найвялікшай,
Твае сапернікі — на караблі.
Я адсяку канат, у мора выйдзем
I трыумвірам горла перарэжам...
I ўсё тваё.
Пампей
Вось і зрабіў бы так:
Употай, ціха, і мяне б не ўблытваў.
Ты ўмееш, і твая такая служба,
А мне прымаць удзел у змове — подласць.
Я не хачу свой гонар абняславіць
Дзеля карысці. Вінаваць язык!
Я мог бы вынікі адобрыць потым,
Але задуму мушу адхіліць.
Забудзь пра гэта. Пі!
Менас
( убок )
Даволі, хопіць
Ісці услед за гэтай бляклай зоркай!
Таго, хто хоча, але ўзяць баіцца,
Фартуна ўзнагароджвае няўдачай.
Пампей
Сябры, прашу! Лепід, тваё здароўе!
Антоній
( паказваючы на Лепіда )
На бераг занясіце. Хай праспіцца.
Я за яго дап'ю.
Энабарб
Менас
Читать дальше