Пампей
Заложнікаў я ўзяў, а вы маіх.
Пагаварыць нам трэба перад бітвай.
Цэзар
Мы гэтак жа дамовіцца жадаем.
Таму пасланы намі загадзя
Табе ў пісьмовай форме прапановы.
Ці досыць іх, каб ты адклаў свой меч,
Падняты крыўдай і нездавальненнем,
I маладых адважных сіцылійцаў,
Каб не губіць іх тут, дамоў адправіў?
Пампей
Звяртаюся да вас я, трыумвіры,
Намеснікі багоў, што на ўвесь свет
Сваю руку ўладарную паклалі,
Няўжо мой бацька мсціўцаў мець не можа,
Калі жывуць яго сябры і сын?
Пакінуў жа нябожчык Юлій Цэзар,
Чый цень з'явіўся Бруту пры Філіпах,
Сваіх заступнікаў — вы адплацілі.
Чаму адважыўся сумленны Брут
Суполона з Касіем і гуртам рымлян
Пайсці на змову у імя свабоды
I акрапіць крывёю Капітолій [26] Капітолій — узгорак у Рыме, дзе знаходзіўся будынак сената, у якім быў забіты Юлій Цэзар.
?
Бо не хацелі, каб падняўся дэспат
I сеў адзін на шыю чалавецтву.
З такой жа мэтай я сабраў свой флот
I, ўспеніўшы глыбіні вадзяныя,
Плыву, каб справядліва пакараць
Няўдзячны Рым за бацьку.
Цэзар
Антоній
Не запужаеш флотам нас, Пампей.
Мы і на моры спуску не дадзім,
Ну, а на сушы ведаеш ты сам,
Хто з нас мацнейшы.
Пампей
О, прыбраў да рук
Сабе ты шмат чаго! Прысвоіў нават
Дом майго бацькі. Што ж, трымай пакуль што.
Зязюля век свайго гнязда не мае.
Лепід
Бліжэй да справы. Гавары адразу,
Ці згодзен ты на нашы прапановы?
Цэзар
Антоній
Прасіць не будзем.
Узваж, якія выгады табе.
Цэзар
I што ты можаш страціць, захацеўшы
Мець больш таго, што мы гатовы даць.
Пампей
Вы дазваляеце мне ўзяць сабе
Сіцылію з Сардзініяй пры ўмове,
Што я ачышчу мора ад піратаў
I буду забяспечваць Рым пшаніцай,
Вось вашы прапановы. Іх прыняўшы,
Маглі б мы разысціся па-сяброўску,
Мячоў не падымаючы?
Цэзар, Антоній і Лепід
( разам )
Пампей
Дык ведайце, што я прыйшоў з намерам
На гэта згоду даць і не пярэчыць.
Але мяне абурыў Марк Антоній.
I хоць, падкрэсліўшы сваю заслугу,
Я зменшу ёй цану, але напомню,
Каб ты, Антоній, знаў. Калі твой брат
Паўстаў на Цэзара, мяне знайшла
Ў Сіцыліі твая старая маці,
I я ёй даў прытулак.
Антоній
Чуў пра гэта.
Сардэчна дзякую табе, Пампей.
Зрабіў ты добра.
Пампей
Ну, то дай руку,
Не думаў я, што тут цябе пабачу.
Антоній
На Ўсходзе, дружа, мяккія пасцелі,
I маладзец ты, што мяне прымусіў
Раней вярнуцца, чым я сам збіраўся.
Я ў выйгрышы.
Цэзар
( Пампею )
Даўно цябе не бачыў.
Даўно, даўно... Змяніўся ты, Пампей.
Пампей
Суровы лёс мне мог змаршчыніць твар,
Але не здолеў перайначыць сэрца.
Трымаюся.
Лепід
Пампей
Ну, а раз так, калі між намі згода,
Напішам дагавор і узаконім Яго пячацямі.
Лепід
Пампей
Я прапаную, перш чым развітацца,
Банкет наладзіць гучны, запрасіць
Адзін другога ў госці. Хто пачне?
Антоній
Пампей
Чакай, Антоній, друг мой.
Пацягнем жэрабя, так будзе лепш,
Ці ты пачнеш ці іншы хто — ўсё роўна:
У гэтай справе апярэдзіш ты.
Там, у Егіпце, нават Юлій Цэзар,
Я чуў, ад смачнай ежы растлусцеў.
Антоній
Пампей
Антоній
Пампей
Людзі так гавораць.
Яшчэ, я чуў, Апаладор прыносіў...
Энабарб
Пампей
А ўсё ж цікава,
Што ён прыносіў?
Энабарб
У мяшку з пасцеллю
Прыносіў Цэзару адну царыцу [27] ...прыносіў Цэзару адну царыцу.— Паводле Плутарха, Юлій Цэзар пажадаў, каб яго спатканне з Клеапатрай адбылося ўпотай. Прыдворны царыцы прынёс яе да Цэзара ў пасцельным мяшку.
.
Читать дальше