Ганец
Не, я не сказаў «свабодны».
З Актавіяй ён звязаны, царыца.
Клеапатра
Што, што? З Актавіяй? Што іх збліжае?
Ганец
Клеапатра
Ганец
Клеапатра
( Збівае ганца з ног .)
Ганец
Клеапатра
( Б'е яго .)
Прэч, подлы, нізкі раб! Валоссе вырву
I бельмы вылушчу табе з вачніц.
( З сілай трасе яго .)
Жалезнымі прутамі будзеш біты,
А потым у расол і на агонь.
Ганец
Даруй, царыца! Не карай мяне.
Не я іх сватаў. Не мая віна.
Клеапатра
Што? Правучыла? Не гняві, нягоднік!
Скажы — хлусня, скажы — няпраўда гэта,
I я табе дам скарб, цябе узвышу,
Правінцыяй ты будзеш кіраваць,
I ў сне не сніў такога.
Ганец
Клеапатра
Нікчэмны раб! Ты вельмі доўга жыў.
( Хапае кінжал .)
Ганец
( убок )
( Клеапатры .)
За што? Чым я цябе пакрыўдзіў?
( Уцякае .)
Харміяна
Царыца дарагая, супакойся:
Ні ў чым не вінаваты ён.
Клеапатра
А хіба
Маланка вінаватых толькі б'е?
Хай воды нільскія зальюць Егіпет!
Гадзюкамі хай стануць галубы!
Вярнуць сюды раба! Я не ўкушу,
Хоць і ў шаленстве. Кліч, вярні ганца!
Харміяна
Клеапатра
Xарміяна выходзіць .
Я рукі апаганіла свае,
Ударыўшы халопа, я ж сама
Ўсяму прычына.
Вяртаюцца Харміяна і ганец .
Падыдзі, не бойся.
Якім бы чыстым ні было сумленне,
З'яўляцца з дрэннай весткай рызыкоўна.
Навіны добрыя чуваць здалёк,
А ліха падпаўзае непрыкметна.
Ганец
Клеапатра
Вось як!
Ён ажаніўся? Можа, зноў пацвердзіш?
Яшчэ ўва мне не выгарала злосць.
Ганец
Клеапатра
Ганец
Клеапатра
О, каб ты мог!..
Хай паў-Егіпта стане нільскім дном,
Прытулішчам чарвей і слімакоў!
Каб ты быў нават, як Нарцыс [24] Нарцыс — міфічны вобраз прыгожага юнака, які, закахаўшыся ў сваё адлюстраванне ў рэчцы, утапіўся ў ёй і ператварыўся ў кветку, названую яго імем.
, прыгожы,
Ты для мяне не чалавек — страшыдла.
Ідзі адсюль!.. Чакай!.. Ён ажаніўся?
Ганец
Клеапатра
Ганец
Даруй, царыца! Не прымай за крыўду!
Цяпер ён муж Актавіі.
Клеапатра
Прэч, злодзей!
Махляр спрактыкаваны, вон адгэтуль!
Навёз тавару з Рыма. Не куплю!
Сам прадавай на рынку за бясцэнак.
Ганец выходзіць .
Xарміяна
Перацярпі, ласкавая царыца.
Клеапатра
О Юлій Цэзар!.. Вось ён, мой Антоній!
Я ж так яго хваліла!
Xарміяна
Клеапатра
І вось расплата. Падаю... Трымайце...
Ірада! Харміяна!.. Не, нічога...
Алексас, дзе ты? Дагані ганца
I пра Актавію ўсё распытай:
Якая тварам і які характар,
Ці маладая, колькі ёй гадоў,—
Даведайся і мне ўсё перакажаш.
Алексас выходзіць .
Навек з ім расстаюся... Не магу...
Не, не, не расстаюся!.. Харміяна,
Хоць ён Гаргона [25] Гаргона — міфічная пачвара, якая магла ператварыць у камень кожнага, хто на яе гляне.
, але ўсё ж ён Марс.
( Мардзіяну )
Скажы Алексасу, каб запытаў,
Якога воласу і рост які...—
Ах, Харміяна, прытуліся... Цяжка!
Не суцяшай мяне, маўчы...— Вядзіце...
Выходзяць .
СЦЭНА 6
Каля гары Мізенскай.
Трубы і барабанны бой. На чале сваіх войск з аднаго боку ўваходзяць Пампей і Менас, з другога — Цэзар, Антоній, Лепід, Энабарб і Мецэнат.
Читать дальше