Дык хто ж вы і адкуль, чаму харомы ўсе,
Як дзікія менады {216} 216 Як дзікія менады . — Менады — вакханкі, жрыцы Вакха.
, запаланілі ўжо,
Старую ахмістрыню ўраз абгаўкалі,
Нібы гайня сабак уночы месячык?
Вы думаеце, што я вас не ведаю?
Пабоішчаў насенне, войнаў выпладкі,
Блудніцы апантаныя, зайздросніцы,
Што абкрадаюць грамадзян і воінаў!
Вы хмара саранчы, казурак роішча —
Зляцеліся сюды на рунь зялёную.
Вы жараце плады чужой руплівасці,
Чужой заможнасці й дабра знішчальніцы,—
Палонніцы, тавар прадажны, рыначны.
Алена
Хто лае слуг, той права гаспадыніна
Прысвойвае нахабна, неабачліва,
Бо толькі ёй адной хваліць дазволена
Або караць таго, хто варты гэтага.
А службай слуг сваіх я задаволена.
Яны і ў Троі зморанай аблогаю,—
І вераю, і праўдаю служылі мне
Не меней, чым падчас вандроўкі стомнае,
Са мной нягоды і турботы дзелячы;
Я тут на вернасць слуг сваіх разлічваю;
Не хто слуга, пытае пан, а — служыць як.
Замоўкні ж і не выскаляйся з’едліва.
Калі ты дом цара майго дагледзела
Замест законнай гаспадыні, ўдзячна я.
Цяпер сыдзі ж убок, бо я вярнулася,—
Сыдзі, бо ўдзячнасць ў гнеў абернецца.
Фаркіяда
Караць слугу — ёсць права несумненнае,
Якога ты, царова жонка гордая,
За шмат гадоў замужжа заслугоўваеш.
Цяпер, калі дамоў ты зноў вярнулася,
Прыйшла царыцаю і гаспадыняю,
Прымі ж кляйноды ў рукі і сама кіруй —
Будзь чэлядзі і скарбам уладаркаю.
Яшчэ прашу, абарані старэнькую
Ад гэтых балбатух, што побач з лебедзем
Красы тваёй мне выдаюцца качкамі!
Панталіда
З красою побач недарэчы брыдкае!
Фаркіяда
А побач з розумам дурнота горш яшчэ!
Далей харэтыды выходзяць з хору і адказваюць паасобку.
Першая харэтыда
Напэўна, ты Эрэба й Ночы выпладак? {217} 217 Напэўна, ты Эрэба й Ночы выпладак? — Эрэб — самая страшная частка падземнага царства.
Фаркіяда
Скажы пра Сцылу {218} 218 Скажы пра Сцылу … — Сцыла — марская пачвара, якая брахала па-сабачы.
родную сястру сваю!
Другая харэтыда
То ж твой лядашчы род радзіў страшылішча.
Фаркіяда
Сама ты з кодла Оркава, ён родзіч твой.
Трэцяя харэтыда
Ты нават і для Оркі стараватая.
Фаркіяда
А ты якраз з Цірэзіем кахалася б! {219} 219 А ты якраз з Цірэзіем кахалася б! — Цірэзей — сляпы вашчун, персанаж з «Адысеі».
Чацвёртая харэтыда
Табе за ўнучку мамка Арыёнава {220} 220 Табе за ўнучку мамка Арыёнава . — Арыён — адзін з самых старых гігантаў.
.
Фаркіяда
Цябе ж кармілі гарпіі {221} 221 Цябе ж кармілі гарпіі .— Гарпіі — міфічныя крылатыя страшыдлы.
аб’едкамі!
Пятая харэтыда
А ты, худобіна, чым ты кармілася?
Фаркіяда
Ды толькі ж не крывёй, якую смокчаш ты.
Шостая харэтыда
Жарэш здыхляціну й сама здыхляціна.
Фаркіяда
Табе ж вампір аддаў і пашчу з ікламі.
Панталіда
Імя тваё скажу, каб ты заткнулася.
Фаркіяда
Ану, скажы, цікава! Назаві ж сябе!
Алена
Бязгнеўна я стаю, забараняючы
Заводзіць свары, звады неразумныя:
Няма на свеце злыбяды больш горкае,
Як калатня бязглуздая між чэляддзю,
Калі загады болей не вяртаюцца
Да ўладцы рэхам выканання спраўнага
І праца занядбана ў марнай лаянцы.
Яшчэ не ўсё. Зласлоўем неразумным вы
Сюды наклікалі нядобрых прывідаў.
Яны зляцеліся й аблогай шчыльнаю
Стаяць вакол мяне, нібыта я сама
Цяпер у царстве Орка апынулася.
Ці праўда гэта ўсё, ці мне прыснілася,
Ці я была, ці ёсць, ці буду жахам тым,
Знішчальніцаю гарадоў фатальнаю?
Дзяўчаты ў жудасці, аднак жа ты, старэйшая.
Стаіш спакойна — гавары разважліва!
Фаркіяда
Хто доўгіх год былое шчасце згадвае,
Таму здаецца сном і ласка божая.
Ты ж, доляю спрыяльнаю ўлагоджана,
Прымала ты ў жыцці любоў салодкую
Герояў тых, што за цябе на рызыку
Не раз ішлі, на подзвігі вялікія.
Яшчэ дзіця — Тэзея {222} 222 Тэзея ты прынадзіла . — Тэзей — афінскі цар.
ты прынадзіла,
Асілка мужнага, Гераклу роўнага.
Читать дальше