Ёган Гётэ - Фаўст

Здесь есть возможность читать онлайн «Ёган Гётэ - Фаўст» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: tragedy, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Фаўст: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Фаўст»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трагедыя «Фаўст» — найбольш яркі твор выдатнага нямецкага паэта Ёгана Вольфганга Гётэ (1749–1832). У трагедыі адлюстраваны філасофскія погляды аўтара на жыццё і прызначэнне чалавека. Жыццёвы шлях Фаўста — гэта пошукі сэнсу існавання, пошукі шчасця ў высокім значэнні гэтага слова.
«Фаўст» — найвялікшае стварэнне паэтычнага духу, ён служыць прадстаўніком найноўшай паэзіі, гэтаксама як «Іліяда» служыць помнікам класічнай старажытнасці.
А. С. Пушкін

Фаўст — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Фаўст», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ёган Вольфганг Гётэ

Фаўст

Трагедыя

Прысвячэнне {1} 1 Напісана ў 1797 г., калі Гётэ пасля шматгадовага перапынку зноў вярнуўся да працы над «Фаўстам». Прысвячэнне звернута да прызабытых вобразаў трагедыі, якія акружалі яго ў гады маладосці і зноў авалодалі ўвагаю паэта. (Тут і далей каментарыі Васіля Сёмухі.)

Вы зноў са мною, дарагія здані,
Зноў вабіце ў мінулае мой зрок,
Яно мне мроіцца, нібы ў тумане,—
Але ці здольны я на дзёрзкі крок?
Ці мне даступны вашыя ўладанні?
Смялей плывіце да мяне здалёк —
Сустрэча з вамі абуджае штосьці
З былых надзей, з парываў маладосці.

Юнацкіх дзён вы асвяжылі краскі,
І вось я ўгледзеў колішняе зноў,
Перада мной цяпер, нібыта з казкі,
Паўстала дружба, першая любоў,
Успомніў скруху зноў я, слодыч ласкі
І тых з маіх няўдачлівых сяброў,
Хто, шчасце ловячы, растраціў сілы
І ўжо не вернецца назад з магілы.

Майго не ўчуюць голасу ніколі
Сябры, якіх калісь мой лашчыў спеў,—
Распаўся цесны наш гурток паволі,
Які мяне так добра разумеў.
Сярод чужых я — птушачка ў няволі,
Іх воплескі страшнейшыя за гнеў —
А тых, каго я часта цешыў лірай,
Няма са мной, даўно зляцелі ў вырай.

І зноў душа мая нястрымна рвецца,
У край маўклівых вобразаў імкне,
І ціхі шэпт няяснай песняй льецца,
Уторачы эолавай струне;
Хоць душаць слёзы, страх сціскае сэрца,
Але пяшчота грэе грудзі мне.
Што маю — мроіцца нібы здалёку,
Што страціў — тое зноў навідавоку.

Пралог у тэатры {2} 2 Пралог напісаны ў 1797 г., як лічаць, пад уплывам драмы старажытнаіндускага паэта Калідасы «Сакунтала». У «Пралогу» знайшоў адлюстраванне вопыт Гётэ як тэатральнага дырэктара, а таксама яго погляды на мастацтва наогул. У той час Гётэ лічыў, што сапраўдны сцэнічны твор вынікае з узаемадзеяння трох сіл: генія (паэт) , мастацтва як здольнасці (камічны акцёр) і мастацтва як рамяства (дырэктар) .

Дырэктар. Паэт. Камічны акцёр.

Дырэктар

Абодва вы, што ў часе сумятні
Са мной дзялілі скруху і нягоду,—
Скажыце, што павінен даць народу
Тэатр нямецкі ў нашы дні?
Хачу людзей пацешыць: жывучы,
Яны і мне, і вам даюць дарогу.
Пара! Гатова сцэна, дзякуй богу,—
Збіраюцца на свята гледачы.
Садзяцца моўчкі і, падняўшы бровы,
Дзівосы нашы спажываць гатовы.
Каб дагадзіць іх густу, сродак ёсць —
І ўсё ж баюся іхніх лаўраў, кветак:
Хоць не распесціла іх прыгажосць,
Аднак начытаны — дай, божа, мне так!
Што ж нам прыдумаць, каб гучала
І кожнаму да густу каб прыпала?
Душа і сэрца цешацца не ў меру,
Калі я ўгледжу, як людскія хвалі,
Што двор аблогай шчыльнаю абклалі,
Да нас прарвацца хочуць на прэм’еру,
Або калі на золку ў самы холад
Натоўп аматараў чакае каля кас,
Як жабракі каля пякарні ў голад,
Каб толькі той білет купіць да нас.
Ствары мне цуд! Так абуджаць імпэт
Умееш толькі ты, мой друг, паэт!

Паэт

Маўчы пра тлум; калі прызнацца шчыра,
Ён мне натхненне тушыць у душы,
Ён мне здаецца небяспечным вірам —
Схавай мяне, укрый і зберажы,
Таемны свет, дзе быў бы я кумірам,
Дзе радасна паэту — пакажы,
Дзе дружба і любоў чаруюць сэрца,
Дзе шчасце прыгажосцю адгукнецца.
Што ў глыбіні сардэчнай прарастае
І што на вусны просіцца з нутра —
Усё ў будзённай марнасці растане,
Як толькі-толькі выйдзе з-пад пяра.
Хай лепш гадамі думка выспявае —
На ўсё павінна быць свая пара,
Наносны бляск нашчадак можа сцерці,
А прыгажосць не падуладна смерці.

Камічны акцёр

Мне, смертнаму, ахвоты больш няма
Перад нашчадкамі выслужвацца дарма —
Сучасніку саступім месца! —
Яму не трэба вечнасці і славы:
Няхай павесяліцца, пасмяецца,
Бо ён не ў меру ласы на забавы!
Хто смеху, жарту ведае сакрэт,
Таму не страшны чэрні перасуды,
Ён мае поспех у натоўпу і як след
Паспее дагадзіць усім і ўсюды.
Няхай жа смеласць добры прыклад дасць,
Няхай фантазія нас не пакіне,
Хай розум з адчуваннямі, і страсць,
І пал юнацкі ў сэрцы не астыне.

Дырэктар

Давайце болей дзеяння, падзей,
Бо толькі гэтым мы збяром людзей.
Калі, разявіўшы ў здзіўленні рот,
Натоўп усмак нагледзіцца, дасыта
І прывітае ўголас фаварыта,
Дык п’есу, значыцца, прызнаў народ.
Патрэбы масы задаволіце вы масай,
З яе хай кожны свой кавалак рве.
Што ж тут мудрыць разумнай галаве —
Падшпорвай толькі рэзвага Пегаса!
Крышыце п’есы! Рэжце без разліку!
Навошта цэласць тая гледачу?
Я збыць тавар, пардон, ваш твор хачу —
З разумным лёгка збіцца з панталыку.
Бо ўжо ўвайшло ў характар чалавечы
Усё вымерваць па сабе:
Глядач не разумее цэльнай рэчы —
Яе на шмоцце паскубе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Отзывы о книге «Фаўст»

Обсуждение, отзывы о книге «Фаўст» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x