(Разглядвае знак.)
Нішто адвольна цэласці не рве,
Усё ўзаемнай еднасцю жыве!
Нябеснай сілай свецяцца паўсюды
Быцця крыштальныя сасуды.
І сіле той няма запруды —
На крылах у гармоніі чароўнай
Усе часцінкі і сасуды роўны.
Які спектакль! У шклянцы бура!
Дзе ж я схаплю цябе, бясконцая натура?
Дзе ж я знайду цябе, жыцця крыніца,
Што моц дае і небу, і зямлі?
Калі ж таму, хто п’е з цябе, прыпаўшы ніцма,
Астудзіш вусны смяглыя, калі?
(Нецярпліва перагортвае старонкі, бачыць знак Духа Зямлі.)
Другая ў знаку моц відна!
О Дух Зямлі! Ты мне бліжэйшы!
Здаецца — сам я стаў дужэйшы,
Палаю, нібы ад віна,
І мужнасць маю ў свет ісці,
Дзяліць і сум, і радасці,
Цяпер мне стала ўсё адно —
Перамагчы
Ці з караблём — на дно!
Гусцеюць хмары…
Закрылі месяца святло…
Мігае лямпа… чад…
Праменні скачуць
Над галавой… і дзьме
Са столі жудасць на мяне,
Агортвае, хапае!
Я чую — Дух жаданы тут!
Адкрыйся мне!
А сэрца рвецца, рвецца з пут!
Да адчуванняў новых
Душой і сэрцам я гатовы!
Я прагну адкрыцця! —
З’явіся, Дух! З’явіся, Дух!
Мне не шкада ні сэрца, ні жыцця!
(Бярэ кнігу і вымаўляе таямнічае заклінанне Духа.)
Успыхвае барвовае полымя.
У полымі з’яўляецца Дух Зямлі.
Дух Зямлі
Фаўст (адварочваецца)
Дух Зямлі
Маіх ты прагнуў сфер, з маіх піў чар!
Нашто ж благаў, нашто прасіў,
Калі цяпер…
Фаўст
Дух Зямлі
Здзівіўся я: хто так упарта кліча?
Хто хоча глянуць мне ў аблічча?
Дай, думаю, прыму яго капрыз.
І вось я тут, а Фаўст — раскіс!
Цябе, звышчалавек, скруціў мізэрны страх.
Дзе кліч душы? Няўжо зачах
Той свет, які за доўгія гады
У сэрцы выпеставаў ты,
Каб потым цешыцца заўзята,
Што з духамі ты стаў запанібрата!
Дзе Фаўст наш горды, чый язык
Данёс душы збалелай крык?
Як разумець, што раптам ты
Майго агню спалохаўся і твару
І ўжо не хочаш стаць са мною ў пару,
А толькі, знішчаны, трасешся ад жуды,
Нібы чарвяк! О гэты вечны страх!
Фаўст
Не страшна мне! Агонь мой не патух!
Я — Фаўст! З табою роўны, Дух!
Дух Зямлі
У бурах падзей, у жыццёвых вірах
То — упаду, то — узлячу,
То — назад, то — наперад імчу!
Імкнуся я ўдаль!
І жыццё, і смерць,
І мора, і цвердзь —
Як зменлівасць хваль!
Так тчэцца на кроснах прыродных кругоў
Жывое адзенне багоў.
Фаўст
Ты маеш свет і тчэш адзенне бога,
Які ж, Дух дзейны, блізкі я табе!
Дух Зямлі
Ты блізкі Духу, свет якога
Уразумеў! Не мне!..
(Знікае.)
Фаўст (узрушана, з адчаем)
Табе не блізкі я?..
Каму ж тады?..
Богападобны вобраз я! {12} 12 Богападобны вобраз я. — Дух Зямлі стаіць ніжэй за бога. А чалавек — «вобраз і падабенства бога» (Кн. І Майсея), таму, на думку Фаўста, чалавек вышэйшы за Духа Зямлі.
—
Табе не блізкі, не?..
Стук у дзверы.
О ліха!.. Лабарант мой — фамулюс {13} 13 О ліха!.. Лабарант мой — фамулюс. — Фамулюс : тут — сакратар, звычайна з ліку студэнтаў.
,
Прыйшоў, каб галаву мне затлуміць
І ў жылы зноў атруты ўліць —
Сухі праныра і падступны хлус!
Уваходзіць Вагнеру начным каўпаку і ў шлафроку з лямпай у руцэ. Фаўст з прыкрасцю паварочваецца да яго.
Вагнер
Прабачце, вы дэкламавалі нешта
З трагедый грэчаскіх, відаць!
І я не супраць у мастацтве, зрэшты,
Каронаю трыумфу заўладаць.
Камедыянт, хай грае вельмі ўдала,
Не пераплюне кардынала. {14} 14 Камедыянт, хай грае вельмі ўдала,/Не пераплюне кардынала. — Магчыма, намёк на вучонага тэолага Карла Фрыдрыха Барта, які ў 1773 г. выступіў з прапановай, каб будучыя свяшчэннікі бралі ўрокі ў акцёраў.
Фаўст
Калі, канечне, поп ваш не са сцэны —
Такія ў нас здараюцца падмены.
Вагнер
Ах, ці не лепш утульны кабінет!
З яго ў акенца мы глядзім у свет.
Нібы ў падзорную трубу на неба.
Дык як жа нам вучыць людзей як трэба?
Фаўст
Мастацтва без душы — не адмыслова.
Калі ў яго я ўкладваю душу,
То шчырым і сардэчным словам
Людзям я сэрцы ўзварушу.
А вы! Сядзіце, выбірайце з місак
Чужыя недаедкі на булён
І дзьмухайце ў даўно астылы прысак —
А мо жарынкай выблісне вам ён.
Не дзіва, што не адрыгнецца
Такая страва смачная, ані —
І вы не злучыце ніколі з сэрцам сэрца
Сваёй няшчырасцю і поліўкай з хлусні.
Читать дальше