Пралог на небе {4} 4 Пралог напісаны ў 1797–1800 гг. Ідэя сцэны запазычана непасрэдна з біблейскай кнігі Йова, дзе д’ябал спакушае чалавека з дазволу бога. Імя Мефістофеля запазычана з народнай легенды, этымалогія яго няясная. Прапаноўваліся тлумачэнні: Mephiztophel (стар.-яўр.) — знішчальнік-ілгун; me-photo-philes (стар.-гр.) — той, які не любіць святла; me-phausto-philes (стар.-гр.) — той, які не любіць Фаўста.
Гасподзь, нябеснае воінства {5} 5 Нябеснае воінства. Рафаіл, Гаўрыіл, Міхаіл — старэйшыя архангелы са світы бога.
. Пасля Мефістофель.
Наперад выходзяць тры архангелы.
Рафаіл
Гучыць грымотнай песняй сонца
У дружным хоры братніх сфер, {6} 6 Гучыць грымотнай песняй сонца/У дружным хоры братніх сфер. — Паняцце «гармоніі сфер» запазычана з вучэння піфагарэйцаў, згодна з якім зоркі і планеты маюць кожная сваё гучанне. Для параўнання: у першай сцэне другой часткі трагедыі грымоты абвяшчаюць узыход сонца.
Спрадвеку кружыцца бясконца
На свой прадпісаны манер.
Магутнасць творчага гарэння
Нам прыбаўляе свежых сіл,
І, нібы ў першы дзень тварэння,
Уражвае палёт свяціл.
Гаўрыіл
З шалёнай хуткасцю ў прасторы
Адвечна кружыць шар зямны,
І ўсё змяняецца ў пакоры:
І светлы дзень, і змрок начны.
Бушуе мора, мкне на бераг,
Б’е ў скалы пеністы прыбой.
Зямля і мора, хваляў шэраг
Праходзяць тут перада мной.
Міхаіл
На сушу рвуцца хваль чароды,
Ныраюць скалы ў бездань вод.
Ўзаемадзеяння прыроды —
Загадкавы кругаварот!
Хай пекла страшыць спусташэннем,
Зямлю бічуе грозны гром —
Паслы твае тваім натхненнем,
Тваім, гасподзь, жывуць дабром.
Усе ўтрох
Святло гасподняга гарэння
Апору, веру нам дае.
І, нібы ў першы дзень тварэння,
Магутныя дары твае.
Мефістофель
О божа, зноў падаўся ты ў візіты,
Свае ўладанні аглядаеш зноў.
І я прымазаўся да світы,
Бо ацаніў тваю любоў.
Я не анёл, не дурань блазнаваты,
Каб кампліментамі вастрыць язык.
Ты б з пафасу смяяўся, як наняты,
Калі б даўно смяяцца не адвык.
Я памаўчу пра сонца, пра сусветы —
Мне рупіць пра насельнікаў планеты:
Зямны бажок нязменны, тая ж плоць,
Якою ты стварыў яе, гасподзь.
Адна бяда — не задзіраў бы носа,
Калі б не ведаў ён святла нябёсаў.
Ён розумам святло тваё заве
І з ім усё-такі жывёлінай жыве,
Ён, як цыбаты конік той,
З дазволу кажучы, — цвіркоча
І скача ўверх з травы густой
І ў шыр нябесную падняцца хоча.
А жыў бы добра, калі б з проса,
Як той казаў, не соваў носа.
Гасподзь
І гэта ўсё? І больш нічога?
Ты ўсё з даносамі ідзеш да бога.
Чаго ты так злуешся на зямлю?
Мефістофель
Зямной гароты не люблю:
Там столькі слёз, што беднага народа
І чорту нават стала шкода.
Гасподзь
Мефістофель
Гасподзь
Мефістофель
О, гэта асаблівы служка бога —
Не любіць харчу ён падножнага, зямнога;
Ці то яго апанаваў які паморак,
Ці думкі ў нетры завялі —
Ён патрабуе з неба лепшых зорак
І асалод найлепшых на зямлі,
Ды ні зямля, ні далечы сусвету
Ніяк душу не задаволяць гэту.
Гасподзь
Хай мой слуга цяпер упоцемках блукае,—
Я з часам выбаўлю яго ад дробязных турбот:
Садоўнік загадзя, па кветках знае,
Які на дрэве выспеліцца плод.
Мефістофель
Іду ў заклад — не скажа «дзякуй богу»!
Я толькі ў вас дазволу папрашу
Павесці Фаўста на маю дарогу.
Гасподзь
Пакуль жыве ён, за яго душу
І без майго дазволу можаш ты змагацца:
Пакуль імкнецца, можа памыляцца!
Мефістофель
Я дзякую! Абрыдла мёртвымі займацца —
Здаровыя, разумныя мне любы.
Чым варушыць у пекле трупы,
Лепш пашукаць другіх выгод,
З жывым гуляць, як з мышкай кот.
Гасподзь
Калі да грэху ад святой крыніцы
За чортам кінецца стары,
Дык пашырай тады свае граніцы
І ўладу поўную над ім бяры.
Але на кару сам гатовы будзь,
Калі свайго ты не стрымаеш слова
І не патрапіш Фаўста павярнуць.
Мефістофель
Я згодзен. Не пужае ўмова.
Калі жаданая у рукі дасца мэта,
Узнагародай будзе мне за гэта
Бязмежны мой трыумф і твой давер —
І ўжо тады яго прымушу я,
Каб ён зямлю сырую жэр,
Каб поўзаў ён, як цётухна змяя. {7} 7 Каб ён зямлю сырую жэр, /Каб поўзаў ён, як цётухна змяя. — Паводле біблейскай легенды, д’ябал спакусіў Еву і Адама, прыняўшы вобраз змея, і бог асудзіў іх «поўзаць на чэраве і есці зямлю праз усё жыццё».
Читать дальше