Ёган Гётэ - Фаўст

Здесь есть возможность читать онлайн «Ёган Гётэ - Фаўст» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: tragedy, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Фаўст: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Фаўст»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трагедыя «Фаўст» — найбольш яркі твор выдатнага нямецкага паэта Ёгана Вольфганга Гётэ (1749–1832). У трагедыі адлюстраваны філасофскія погляды аўтара на жыццё і прызначэнне чалавека. Жыццёвы шлях Фаўста — гэта пошукі сэнсу існавання, пошукі шчасця ў высокім значэнні гэтага слова.
«Фаўст» — найвялікшае стварэнне паэтычнага духу, ён служыць прадстаўніком найноўшай паэзіі, гэтаксама як «Іліяда» служыць помнікам класічнай старажытнасці.
А. С. Пушкін

Фаўст — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Фаўст», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пратэй (да Фалеса)

Тым лепей, бо ён выбраць можа,
Што больш яго істоце гожа.

(Да Гамункула.)

Няма чаго круціць глузды —
Пачні жыццё сваё з вады.
Жыві, расці, нагульвай тлушч,
Малых, слабых глытай і плюшч.
Уведаўшы законы мора,
Удасканалішся ты скора.

Гамункул

Які прыемны пах духмяны —
Я нібы ў млосці нейкай, п’яны.

Пратэй

Ты маеш рацыю, малы,
Хадзем хутчэй на водмель, там
Марскія пенныя валы
І пах гаючы, як бальзам.
Пільней углядвайся ў бязмеж —
Марскі паявіцца картэж.
Хадзем туды.

Фалес

І я з табою!

Гамункул

Трайною духі йдуць хадою! {201} 201 Трайною духі йдуць хадою. — Маюцца на ўвазе Гамункул, Фалес і Пратэй.

Радоскія Тэльхіны {202} 202 Тэльхіны (радоскія) — марскія дэманы, што выйшлі з мора на востраў Радос; у Гётэ яны абаронцы Галатэі. з трызубцам Нептуна падплываюць на марскіх конях і драконах.

Хор

Мы гэты трызубец Нептуну скавалі,
Каб ён таймаваў ім бурлівыя хвалі.
Нептун ім адказвае Зеўсу старому —
На грозныя грукаты страшнага грому;
Ён хвалі сярдзіта ўздымае да хмар —
На кожнай маланкі пагібельнай ўдар.
А ўсё, што між імі трапеча, — загіне
У чорнай, як прорва, бяздоннай пучыне.
Таму ён сягоння аддаў нам жазло,
Каб слаўнае свята без буры прайшло.

Сірэны

Вас, жрацоў у храме Феба,
Дзетак сонечнага неба,
Мы, прыхільніцы Гекаты,
Прывітаць сардэчна рады.

Тэльхіны

Багіня начная, красуня Геката,
Зычліва і прыязна славіш ты брата,
Жадаеш, каб песціў яго акіян,
Каб Фебу радосцы спявалі пеан.
Пачаўшы ўзыход свой з начной глыбіні,
Ён шле нам пяшчоты і ласк прамяні.
Бог сонца глядзіць на палі, берагі,
І парастак кожны яму дарагі.
Калі ж наплыве на наш востраў імгла,
Імглу разганяе ён ззяннем святла
І з неба глядзіць на скульптуры Радоса:
На Феба Лагоднага, Феба-Калоса.
Мы першыя ў свеце ўвасобілі бога
Ў абліччы жывым чалавека зямнога

Пратэй

Няхай яны пяюць пеаны
Праменням Феба і Дыяны,
Будуюць ім высокі храм,
Хай ідалаў шукаюць новых,
Багоў ствараюць мармуровых —
А мёртвы хлам ёсць мёртвы хлам.
І прастаіць тут патароча,
Пакуль не здарыцца канфуз
І не стаўчэцца ў пыл і друз,
Калі ў глыбінях загрукоча.

Засушаць сэрцы, ссушаць душы
Гады жыцця на ўбогай сушы.
Найлепшы побыт у вадзе,
Там светлы дух не прападзе.
Пратэй-дэльфін я, дай памчу

(Ператвараецца ў дэльфіна.)

Цябе на воды і на волю.
Тваю там прагу задаволю
І з Акіянам спалучу.

Фалес

Параду мудрую дае Фалес:
Стварэння новага працэс
Пачні з азоў, пачні з калыскі,
Правер усе спачатку нормы,
Прайдзі шматтысячныя формы —
Да чалавека шлях не блізкі.

Гамункул сядае на Пратэя-дэльфіна.

Пратэй

Спяшайся ў мора, дух без плоці!
Жыві ў яго вадавароце,
Дазнай уласнай паўнаты,
Але не ўзлазь багам на плечы,
Захоўвай вобраз чалавечы —
Далей ісці няма куды.

Фалес

І нам з табою, бедалагам,
Пабыць людзьмі было б няблага.

Пратэй (Фалесу)

А ён твайго, бадай што, складу!
І ты свой час пакінуў ззаду —
Як здань, хоць тысячу гадоў
Па фэстах гойсаць ты гатоў.

Сірэны (на скалах)

Распасцерлі мякка крылы
Галубіцы ў чарадзе,
Лёгкім вэлюмам закрылі
Срэбны месяц на вадзе.
Аж з Пафоса прыляцелі
На вясёлы фэст начны,
Асалоды захацелі
І любоўных ласк яны.

Нерэй (падыходзячы да Фалеса)

Што над морам серабрыцца,—
Не пазнае просты госць.
А ў мяне, у празарліўца,
Думка правільная ёсць:
Гэта служкі Афрадыты,
Галубіцы з пышнай світы
Галатэі; з бегам год
Прыгажэе іх палёт.

Фалес

Слухаць я люблю старога,
Бо нясе з сабою ён
Шмат жывога і святога,
Жыццядайны песціць плён.

Псілы і марсы {203} 203 Псілы і Марсы — міфічныя заклінальнікі змеяў, лівійскі народ (псілы), марсы — італійскі народ, ведалі лекавыя расліны. Тут — абаронцы Галатэі. (плывучы на марскіх быках, цялятах і баранах)

Далёка ад мора — у норах,
На Кіпры ў падземных пячорах
Жывём мы і не баімося
Нептуна і дзеда Сейсмоса.
Шануем, як вока зяніцу,
Багіні марской калясніцу.
Калі ж мы парою начною
Пад плёскат і гоман прыбою
Маўкліва-трывожнай гурмою
Ўсплываем наверх весяліцца
З дачкой Акіяна, тады ўжо царыца
Ні льва, ні паўмесяца больш не баіцца,
Ні крыжа, ні нават арла {204} 204 Ні льва, ні паўмесяца больш не баіцца,/…ні нават арла. — Арол — гербавы знак рымскай дзяржавы, крылаты леў — герб Венецыі, крыж — эмблема рыцараў-крыжакоў, паўмесяц — эмблема мусульман, герб Атаманскай імперыі. Маецца на ўвазе паслядоўнае панаванне на Эгейскім моры Рыма, Венецыі, крыжакоў і Турцыі. ,—
Яны не шкадуюць людзей і жытла,
Знішчаюць, руйнуюць дашчэнту, датла
І сеюць варожасць усюды заўжды.
Ды толькі не могуць яны перашкодзіць
На хвалях красуням марскім карагодзіць
І везці царыцу сюды.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Отзывы о книге «Фаўст»

Обсуждение, отзывы о книге «Фаўст» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x