Ёган Гётэ - Фаўст

Здесь есть возможность читать онлайн «Ёган Гётэ - Фаўст» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: tragedy, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Фаўст: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Фаўст»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трагедыя «Фаўст» — найбольш яркі твор выдатнага нямецкага паэта Ёгана Вольфганга Гётэ (1749–1832). У трагедыі адлюстраваны філасофскія погляды аўтара на жыццё і прызначэнне чалавека. Жыццёвы шлях Фаўста — гэта пошукі сэнсу існавання, пошукі шчасця ў высокім значэнні гэтага слова.
«Фаўст» — найвялікшае стварэнне паэтычнага духу, ён служыць прадстаўніком найноўшай паэзіі, гэтаксама як «Іліяда» служыць помнікам класічнай старажытнасці.
А. С. Пушкін

Фаўст — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Фаўст», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сірэны

Добра знаем, пад вадою
Ходзяць рыбкі чарадою —
То наверх ідуць, то ўглыб.
То гуляюць зноў на хвалі.
Пэўна, ў світу вы папалі,
Бо значнейшыя ад рыб.

Нерэіды і трытоны

Выплываючы з пучыны,
Зразумелі мы прычыны,
Што дурніцамі былі б,
Каб нырцамі, плывам спорым
Не даказвалі, што ў моры
Мы значнейшыя за рыб.

(Адплываюць.)

Сірэны

Імгненна ўцяклі?
Гуртом паплылі
Яны ў Самафракію
Далей ад вампіраў
Да добрых кабіраў {195} 195 Гуртом паплылі/Яны ў Самафракію…/Да добрых кабіраў .— Самафракія — востраў у Эгейскім моры, кабіры ( яўр . «кабірым» — магутныя) — таямнічыя боствы, культ якіх быў на востраве Самафракія.
На гожасць усякую,
На дальнія рыфы.
Ёсць даўнія міфы,
Што плодзяцца боствы
Там самі з сябе,
Не могучы проста
Стрымацца ў пладзьбе.

Не гасні, свяціла,
Да ранішняй золі,
Дай нашай сваволі
Нацешыцца міла.

Фалес (на беразе, Гамункулу)

Я б мог цябе правесці да дзвярэй,
Пячоры той, дзе песціцца Нерэй {196} 196 Нерэй — бог Эгейскага мора; нерэіды — яго дочкі, марскія німфы. .
Але ён стаў такі дзікун,
Такі прыдзірлівы буркун,
Нібы цячэ ў ягоных жылах жоўць —
Яго цяпер і не заводзь.
Жыве самотна, як анахарэт,
Відаць, яму нямілы белы свет.
А зрэшты, што ні гавары,
А шмат каму памог стары.

Гамункул

Пастукаем. Я не баюся,
Што, можа, стукну й разаб’юся.

Нерэй

О, галасы людскія на дварэ.
Мяне адразу ўжо і злосць бярэ,—
З багамі чэрнь надумала раўняцца,
Не могучы і над сабой падняцца.
Мне, богу, адпачыць даўно пара,
Ды не магу я не рабіць дабра.
Ці не таму мне так несамавіта,
Што ўсё дабро маё людзьмі забыта.

Фалес

І ўсё ж адказам нас не абыходзь;
Вось гэты дух, увязнены ў сасудзе,
Агеньчык-чалавек, удзячны будзе,
Калі параіш, як ужыцца ў плоць.

Нерэй

Народ сваім стаў розумам багаты,—
Не будзе ён маім указкам рады.
Ці ж то не я асцерагаў Парыса:
Пакінь, казаў, нашто табе здаліся
Жанкі чужыя? Слухаў ён парады? —
Вайну траянцаў, элінскі паход,
Аблогу доўгую на дзесяць год,
Трэск бэлек, грукат, шал агню,
Знішчэнне, страшную разню,
Герояў мужных марны скон
І судны дзень, калі загінуў Іліён,—
Прынц гэта на алтар усклаў
Сваіх сумніцельных любоўных спраў.
І гэта непазбыўная хімера,
На страх патомкам ліраю Гамера
Апетая, — прадказана ж была.
Не слухаўся Парыс, не ўнікнуў зла.
І колькі слаўных дочак і сыноў
Здабычай сталі піндавых арлоў!
Ці не дарма чакала Пенелопа?
А я ж казаў герою Адысею
Пра хітрую, падступную Цырцэю,
Пра аднавокага казаў Цыклопа,
Пра неабачлівасць яго сяброў.
Што ж ён? Паслухаўся разумных слоў?
Ды не! — ён рынуўся ў віры трывог
І толькі выпадкам жыццё збярог.

Фалес

Забудзь хутчэй гарачнасць маладых —
Ці мала ўдзячных знойдзецца між іх;
Удзячнасць пераважвае заўжды
Няўдзячнасці і чэрствасці плады.
Парай, вялікі старац і мудрэц,
Як можа волю атрымаць хлапец?

Нерэй

Не псуйце мне мой радасны настрой —
На ўсё свой час, ва ўсім парадак свой.
На фэст чакаю дочак-нерэід,
Марскіх кудзесніц — грацый і дарыд.
Такіх стварэнняў дзіўных, як у нас,
Алімп не бачыў і Парнас —
Гарэзуюць у ярасці буруна,
І чуецца крыштальных кропель звон,—
Калі імчацца скакуны Нептуна,
Калі імчыцца вадзяны дракон.
Усё ў вадавароце — бог і світа —
З марской стыхіяй непарыўна зліта.
Ужо ляціць па хвалях калясніца,
Венерына квадрыга-бліскавіца!
Там першая красуня Галатэя {197} 197 Там першая красуня Галатэя . — Галатэя — дачка Нерэя, саперніца Афрадзіты. Кіпрыда — Афрадзіта (Венера), Пафос — горад на Кіпры, дзе быў храм Афрадзіты.
На ярка-чыстай роўнядзі Эгея
Картэжам правіць. Ёй пасля Кіпрыды
Прыпала ездзіць на святочным возе.
Дарыды служаць ёй і нерэіды
Яна цяпер багіняй у Пафосе;
Ідзіце да Пратэя — мудры дзед
Параду дасць, раскажа ўсё як след.

(Ідзе да мора.)

Фалес

Казаў жа я, што цвёрды мае лоб
Стары Нерэй, пустэльнік-мізантроп.
Ідзём лепш, хлопча, да Пратэя {198} 198 Ідзём лепш, хлопча, да Пратэя. — Пратэй — сын Акіяна і Фетыды, мудры марскі старац, які мог пераўтварацца. .
Ёсць хібы і ў яго — ды іншага парадку:
Дзядок таемнасць любіць і загадку;
Па-свойму кожны з нас дурэе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Отзывы о книге «Фаўст»

Обсуждение, отзывы о книге «Фаўст» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x