Ёган Гётэ - Фаўст

Здесь есть возможность читать онлайн «Ёган Гётэ - Фаўст» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: tragedy, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Фаўст: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Фаўст»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трагедыя «Фаўст» — найбольш яркі твор выдатнага нямецкага паэта Ёгана Вольфганга Гётэ (1749–1832). У трагедыі адлюстраваны філасофскія погляды аўтара на жыццё і прызначэнне чалавека. Жыццёвы шлях Фаўста — гэта пошукі сэнсу існавання, пошукі шчасця ў высокім значэнні гэтага слова.
«Фаўст» — найвялікшае стварэнне паэтычнага духу, ён служыць прадстаўніком найноўшай паэзіі, гэтаксама як «Іліяда» служыць помнікам класічнай старажытнасці.
А. С. Пушкін

Фаўст — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Фаўст», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Скрыпач

Гуляе зброд — і віск, і роў.
Ну ж гадаўё ўцінае!
Як ліраю Арфей звяроў,
Катрынка ўсіх яднае.

Дагматык {112} 112 Дагматык — паслядоўнік дакантаўскай метафізікі, які разглядаў з’явы як ізаляваныя адна ад адной і нязменныя.

Не дасць мне крытыка пажыць,
Не дасць спакойнай смерці —
Павінен чорт жа чортам быць,
Інакш навошта чэрці?

Ідэаліст {113} 113 Ідэаліст — нямецкі філосаф Ёган Готліб Фіхтэ (1762–1814), які, зыходзячы з прымата ідэі, разглядаў рэальны свет як эманацыю свайго «я».

Заўжды фантазія мая
Не ведае граніцы.
Аднак калі ўсё гэта — я,
Дык дурань я дурніца.

Рэаліст {114} 114 Рэаліст — філосаф-эмпірык, які лічыць рэальным толькі тое, што ён можа ўспрымаць праз адчуванне.

Рэальнасць гэтая падчас
Даводзіць да знямогі.
Дальбог, не чую першы раз
Я пад сабой падлогі.

Супернатураліст {115} 115 Супернатураліст — філосаф, які прызнае існаванне надпачуццёвага свету, надпрыродных сіл, недасягальных чалавеку. Маецца на ўвазе Фрыдрых Генрых Якобі (1743–1819).

Гуляю тут між весялух,
Свае забыўшы скрухі;
Калі на свеце ёсць злы дух,—
То й добрыя ёсць духі.

Скептык {116} 116 Скептык — паслядоўнік філосафа-агностыка Давіда Юма (1711–1776). Скептык адмаўляе «скарб», г. зн. сапраўднае пазнанне наогул. У яго застаецца толькі вера ў чорта і сумненне.

Агеньчык вабіць — ды ражна
Усім вам, а не скарбаў,
Бо рыфма «сатана-мана»
Не мае іншых фарбаў.

Капельмайстар

Цвыркуны і слімакі —
Проста дылетанты.
Мухі, блохі і жукі —
Гэта музыканты!

Спрытныя

Мы без турбот, мы sanssousi,
Нікому не нашкодзім,
На ножках дыбаць не прасі —
Бо на галовах ходзім!

Няўвішныя {117} 117 Няўвішныя — маюцца на ўвазе бездапаможныя палітыкі, французскія эмігранты.

Мы раявалі без турбот,
Дык пашкадуй нас, неба,
Апошні ў скоках збілі бот,
Басотай бегаць трэба.

Вандроўныя агеньчыкі {118} 118 Вандроўныя агеньчыкі — падразумяваюцца французскія арыстакраты, якія ўцяклі ў час рэвалюцыі ў Германію, розныя выскачкі.

А мы прыйшлі сюды з балот —
Мы шляхціцы, мы пані,
У параўнанні з вамі, зброд,
Мы чыстыя і ў твані.

Знічка {119} 119 Знічка — дэмагог, звергнутая палітычная зорка.

Я з нябёс у гэты свет
Зляцела разгарацца,
А ляжу вось у траве —
Дазвольце мне падняцца.

Масіўныя {120} 120 Масіўныя — відаць, рэвалюцыйныя масы, якія хочуць змесці названых вышэй палітыкаў і філосафаў; стаўленне Гётэ да масіўных — негатыўнае.

Гэй, з дарогі прэч, назад —
Саштурхнём са смехам.
Мець вялікі тоўсты зад
Мы не лічым грэхам.

Пук

Шум і тупат, гвалт і грук,—
Слановая манера,
Тут і сам няўклюда Пук,
Як сонная цяцера.

Арыель

Духі крылле вам далі,
Мудрая прырода —
Мчыце разам на палі,
Ружы там, свабода.

Аркестр (pianissimo)

Хмары ў небе, мгла між дрэў —
І раптам ясна стала.
Дзьмухнуў ветрыку павёў,
І ўраз усё прапала.

Пахмурны дзень. Поле {121} 121 Сцэна напісана прыблізна ў 1772 г.

Фаўст. Мефістофель.

Фаўст

У галечы! У роспачы! Няшчасная на зямлі, яна доўга пакутавала — і вось у цямніцы! Нібы злачынец, замкнута ў турме, яна, мілае, пяшчотнае стварэнне! Вось да чаго дайшло! Вось да чаго! Здрадлівы, нікчэмны дух, — ты ўтойваў гэта ад мяне! Стой цяпер, стой! Д’ябальскімі вачыма варочай! Стой і дражні мяне сваёю прысутнасцю! У цямніцы! У беспрасветнай галечы! Ва ўладзе духаў і нячулых, бязлітасных людзей! А мяне ты ўлешчваеш пошлымі асалодамі, утойваеш ад мяне яе бязмернае гора, каб яна загінула без дапамогі.

Мефістофель

Яна не першая.

Фаўст

Сабака! Пачвара агідная! Ператвары яго зноў, о дух бясконца ўсеўладны, ператвары чарвяка ў вобраз сабачы, які ён звычайна прымае начамі, трушком бегучы перада мною, бяскрыўдным падарожнікам, і кідаючыся на таго, хто ўпаў. Надай яму зноў яго любімае аблічча, каб поўзаў на чэраве перада мной па зямлі, каб яго, подлага, я штурхаў нагамі.

Не першая!.. Гора мне! Гора мне! Ні ўявіць, ні прыдумаць! Не адно стварэнне загінула ў прорве глыбокай пакуты, не першая не акупіла яна віны ўсіх астатніх перад абліччам усёдаравальнага ў гадзіну свайго смяротнага гора! Мозг мой і цела маё жахаюцца перад пакутамі гэтай самотнай, пакінутай, а ты выскаляешся, раўнадушна кпіш з цяжкага лёсу тысяч ёй падобных.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Отзывы о книге «Фаўст»

Обсуждение, отзывы о книге «Фаўст» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x