Мефістофель
Вось у калюгу зараз сядзе зноў —
Так ён усе свае хваробы лечыць;
Пасмокчуць п’яўкі тоўстае гузно,
І выйдзе дух з яго, і выйдзе нечысць.
(Фаўсту, які выйшаў з кола.)
У дзеўкі на любоў ахвота —
Чаго ж упрочкі ты бяжыш?
Фаўст
Калі яна спявала, з рота
Чырвоная пабегла мыш. {93} 93 Чырвоная пабегла мыш. — Гётэ запазычыў гэты вобраз з «Антрападэмуса» Прэторыя: «У ведзьмы, калі яна спіць, з рота выскоквае чырвоная мыш», калі памірае — выскоквае шэрая мыш.
Мефістофель
І толькі той бяды і зла?
Абы каб мыш не шэрая была,—
На драбязу ў любові не глядзіш!
Фаўст
Мефістофель
Фаўст
Ты толькі глянь:
Дзіця прыгожае ў няяснай далі
Павольна праплывае, нібы здань,
Нібы яго ў калодкі закавалі.
Паведаю тугу сваю:
Я ў здані Грэтхен пазнаю.
Мефістофель
Забудзь — не Грэтхен гэтае дзіця;
Там прывід, цень — у ім няма жыцця.
Хто з ім сустрэнецца, адразу згіне:
Зірне — у жылах кроў застыне,
Акамянее чалавек уміг —
Напэўна, чуў ты пра Медузу міф. {94} 94 Напэўна, чуў ты пра Медузу міф. — Медуза Гаргона — у антычнай міфалогіі істота, якая сваім паглядам ператварала людзей у камень. Персей адсек ёй галаву, гледзячы ў люстэрка.
Фаўст
Нібы шкляныя вочы, нежывыя,
Рука каханага іх не закрыла ёй,
Усё яе — пастава, грудзі, шыя
І цела Грэтхен, што была маёй…
Мефістофель
Не вер, не вер! Бо гэта ўсё мана —
Здаецца кожнаму каханкаю яна.
Фаўст
О, слодыч мукі, слодыч болю!
О, дай нагледзецца на вобраз мілы ўволю.
Дзівосна шыйку абвівае
Шнурок чырвоны, ззяе, грае
Танюсенькі, нібы лязо нажа.
Мефістофель
Усім здаецца так спярша.
Але яна падчас пад пахаю нясе
І галаву, што ёй адсек Персей.
Аднак ад зданяў нам няма карысці —
Пара ўжо на лужок зялёны выйсці:
Кіпіць разгулам, радасцю наш Пратэр. {95} 95 Кіпіць разгулам, радасцю наш Пратэр. — Пратэр — славуты гарадскі парк у Вене.
Ды, зрэшты, тут, здаецца, пад аншлаг
Спектаклі публіцы дае тэатр.
Што сёння?
Servibilis {96} 96 Servibilis ( лац . servis — слуга) — чалавек, які навязваецца са сваімі паслугамі.
П’еса шэсць разоў прайшла,
Якую напісаў паэт-аматар.
Звычайна сем разоў дае тэатр.
Хоць граюць там аматары-акторы,
Аднак жа грэх паскардзіцца на зборы.
Панове, мне пара, прашу пардону:
Аматар тут і я — ўздымаць заслону.
Мефістофель
Ну што ж, калі знайшлі на Блоксберг лаз,—
Вам гэтая мясціна сама раз.
Сон у ноч Вальпургіі, альбо Залатое вяселле Аберона і Тытаніі {97} 97 Інтэрмедыя напісана ў 1797 г. Яна вынікла як працяг напісаных разам з Фрыдрыхам Шылерам сатырычных эпіграм «Ксеніі», якія выклікалі вялікі перапалох у лагеры літаратурнай рэакцыі. «Сон у ноч Вальпургіі» нагадвае шэкспіраўскі «Сон у летнюю ноч» (адсюль узяты і некаторыя персанажы: Аберон і Тытанія — цар і царыца эльфаў, Пук — эльф, смяшлівы дух; Арыель — светлы дух паветра, паходзіць з драмы Шэкспіра «Бура»).
Інтэрмедыя
Дырэктар тэатра
Сёння вы свабодны дзень,
Сыны Мідынга {98} 98 Сыны Мідынга . — Мідынг (1725–1782) — рэжысёр веймарскага тэатра, на смерць якога Гётэ адгукнуўся элегіяй.
, майце.
На лугі, пад скалы ў цень
Ідзіце, там іграйце.
Герольд
Пяцьдзесят гадоў чакай
Вяселля зататога,
Ды лепей згода будзе хай
І да любові змога.
Аберон
Духам прыклад падаём:
Любоў — сям’і аснова.
Каралева з каралём
Пабраліся нанова.
Пук
Пук у звычаі сваім:
Ідзе ўпадскок, спявае.
І бяжыць услед за ім
Вясёлых духаў зграя.
Арыель
Арыель — паэт-пясняр —
Чыстай песняй радзіць;
Вабіць спевамі пачвар
І прыгожых надзіць.
Аберон
Хто не знае, як любіць,
Хай прыйдзе павучыцца.
Каб у згодзе век пражыць,
Перш трэба разлучыцца.
Тытанія
Ён бурчыць, яна злуе —
Развод у справе помач:
Поўдзень — месца для яе,
Яго ж астудзіць поўнач.
Аркестр тutti (fortissimo) {99} 99 Аркестр tutti (fortissimo) ( іт .) — увесь аркестр, вельмі гучна.
Читать дальше