Мухі, блохі і жукі
І ўвесь іх род шматлікі,
Цвыркуны і слімакі —
Выдатныя музыкі.
Сола
Зноў катрынкі чуцен зык —
Пузыр катрынкі з мыла:
Слухай жа «трумзык-трумзык»,
Кірпатае дурыла.
Дух, які толькі фармуецца {100} 100 Дух, які толькі фармуецца . — Паэт, які не мае свайго голасу.
Жабін рот, павучы зад,
І шчэлепы, і крылы:
Як не выйдзе звер ці гад,
Выйдзе вершык мілы.
Парачка {101} 101 Парачка — сааўтары-няўдальцы.
Дробны бег, павольны крок —
Нагамі топчам росы,
Але, ходзячы ўпадскок,
Не ўзнімемся ў нябёсы.
Цікаўны падарожнік {102} 102 Цікаўны падарожнік . — Маецца на ўвазе Хрысціян Фрыдрых Нікалаі.
Хто б вачам паверыць мог,
Што тут не маскарады,
Аберон, чароўны бог,
Наладжвае парады.
Артадокс {103} 103 Артадокс — «прававерны», рэакцыйны пісьменнік Фрыдрых Леапольд Штольберг (1750–1819), які з пазіцый каталіцызму рэзка выступаў супраць верша Фрыдрыха Шылера «Багі Грэцыі».
Аберон хоць без рагоў,
А ходзіць чартавата.
З ім і грэчаскіх багоў
Лічыць чарцямі варта.
Паўночны мастак {104} 104 Паўночны мастак — відаць, сам Гётэ.
Натуры вартае шукай,
Хай будзе сэрца рада.
Найболей вабяць мастака
Італія, Элада.
Пурыст {105} 105 Пурыст — «захавальнік чысціні», прыхільнік псеўдакласіцызму.
Няшчасце прывяло сюды,
Дзе брудныя лахудры.
Толькі дзве з усёй арды
Тут дараслі да пудры.
Маладая ведзьма
Старым і пудра ў акурат,—
Я ж на казлішча села
І еду голая да пят,
Глядзі — якое цела!
Матрона
Нам старасць мудрасці дае —
Спрачацца я не буду.
Усе прынаднасці твае
Згніюць у яме бруду.
Капельмайстар
Мухі, блохі і жукі,
На голых не зважайце!
Цвыркуны і слімакі,
У такт і ў лад іграйце!
Флюгер {106} 106 Флюгер . — Пад Флюгерам розныя каментатары разумеюць графа Фрыдрыха Леапольда Штольберга і кампазітара Ёгана Фрыдрыха Рэйхарта (1752–1814).
(у адзін бок)
Які, аднак, цудоўны з’езд
І каскад манераў! —
Як ззяе зала ад нявест
І ад кавалераў.
Флюгер (у другі бок)
Няхай зямля іх праглыне,
Хай дзень ім стане ноччу —
Каб не паганілі мяне,
Я сам у пекла ўскочу.
Ксеніі
Роем мы ляцім на пір,
Нясём з сабой нажніцы —
Каб сам д’ябал, наш кумір,
Мог намі ганарыцца.
Генінгс {107} 107 Генінгс . — Аўгуст Генінгс (1746–1826) — пісьменнік і выдавец, літаратурны праціўнік Гётэ і Шылера.
Глядзі, падцкоўваюцца там
Наіўна і зласліва,
А ўрэшце раптам скажуць нам,
Што любяць нас чулліва.
Музагет {108} 108 Музагет . — «Правадыр муз», мянушка Апалона — назва альманаха, які выдаваўся Генінгсам.
З вядзьмачай арміяй хаўрус
Прыемна мне завесці.
Між ведзьмаў лепш, чым паміж муз,
Сябе да славы ўзнесці,
Ci-devant геній часу {109} 109 Ci-devant геній часу . — Генінгс выдаваў часопіс «Геній часу», у якім выступаў супраць «чужой духу хрысціянства» класічнай эстэтыкі Гётэ і Шылера і супраць іх «Ксеній».
(Музагету)
Праславіцца на доўгі час,
Хто знае нораў немца.
Наш Брокен — гэта не Парнас,
Усім не хопіць месца.
Цікаўны падарожнік
Скажы, чый там схіліўся стан?
Як ён сюды прыблытаў?
Вынюхвае, шукае пан
Між намі — езуітаў.
Журавель {110} 110 Журавель — Ёган Каспар Лафатэр (1741–1801), з якім Гётэ спачатку быў у дружбе, а пасля парваў адносіны, таму што Лафатэр падупаў уплывам ханжаскай набожнасці.
У чыстай я лаўлю вадзе,
Лавіць і ў бруднай рады;
Падчас і сам святы ідзе
Туды, дзе чэрці й гады.
Дзіця свету {111} 111 Дзіця свету — сам Гётэ; чалавек без псеўданавуковых прымхаў.
Ханжам — і сродкі на падбор,
Сваёй паслужаць мэце.
На Брокене святы сабор
Яны ўзвядуць, паверце.
Танцор
Ах, новы хор! Ах, спеў які!
Як гучна бубен грае!
Ды гэта, пэўна, шулякі —
Бубніць, буркоча зграя.
Танцмайстар
Нахрапам лезуць, пруцца ў скок,
Каб спадабацца даме:
Глюгасты ўверх, клыбаты ўбок,
Віхляючы задамі.
Читать дальше