Маргарыта
Каб толькі нам мінуць гару на полі!
Сядзіць на камені матуля.
Ах, як страшна мне з табою…
Сядзіць на камені матуля…
І мне ківае галавою…
Панікла ўся…
Васковае аблічча…
І не заве яна мяне… не кліча…
Каб добра нам было, яна заснула…
Але мінула шчасце… ўсё мінула…
Фаўст
Ніякай просьбаю не ўзрушу,
Цябе я сілай весці мушу.
Маргарыта
Я не люблю ні гвалту, ні падману.
Пусці мяне, пусці, забойца,
Не развярэджвай рану.
Фаўст
Каханая, ўзыходзіць сонца.
Маргарыта
Узыдзе сонца!
Дзень настане… дзень маіх пакут —
Ён днём вяселля будзе…
Ты ж не кажы нікому, што пабачыў тут
Сваю каханую ў цямніцы й брудзе…
Сарвалі мой вянец!
Ах, што рабіць? Канец…
Нам суджана сустрэцца
Не ў танцы…
Не ў альтанцы…
Народ таўчэцца,
Ужо няма на плошчы месца…
І рынак поўны… ён…
Змясціць усіх не можа…
Зламаў свой кій суддзя, ударыў звон,
Натоўп знямеў ад жаху…
Мяне хапаюць… вяжуць… божа…
І ўжо вядуць на плаху…
Ўсе дотык вострага ляза
Нібы адчулі самі. {125} 125 Зламаў свой кій суддзя, ударыў звон…/Нібы адчулі самі. — Падчас пакарання злачынцаў званілі ў званы і над галавой асуджанага суддзя ламаў палачку; перш чым адсячы галаву, кат дакранаўся сякераю да шыі ахвяры.
Пацякла… з вачэй спагадлівых сляза…
І свет нямее… цішыня ў труне…
Фаўст
Ах, лепш бы не радзіцца мне.
Мефістофель (з’яўляецца ў дзвярах)
Ідзем. Альбо дваім турма!
Вы не вагайцеся дарма!
Чакаюць коні на двары,
Прачнецца варта на зары.
Маргарыта
Хто гэта вылез з цемнаты?
Ён! Ён! Гані яго!..
Што хоча ён у міг святы?
Жыцця майго?..
Фаўст
Маргарыта
Мефістофель (Фаўсту)
За мной, інакш адзін пайду!
Маргарыта
Іду, гасподзь, іду! Ратуй мяне!
Анёлы, вы пры божым троне
Не адмаўляйце ў абароне!
Ты, Генрых, страшны мне.
Мефістофель
Голас зверху
Мефістофель (Фаўсту)
(Знікае з Фаўстам.)
Голас з цямніцы (заціхаючы)
Другая частка трагедыі {126} 126 Да работы над другой часткай «Фаўста» Гётэ прыступіў у 1824 г. Да гэтага часу ў яго былі толькі некалькі фрагментаў асобных сцэн, у прыватнасці, трэцяга акта. Цалкам трагедыя была закончана ў 1831 годзе.
Акт першы {127} 127 Схема першага акта была ў Гётэ ў 1816 г. Першыя сцэны былі напісаны ў 1808 г. Канчаткова акт апрацаваны ў 1828–1830 гг.
Фаўстляжыць на лузе сярод кветак, стомлены, неспакойны; хоча заснуць. Досвітак. Навокал кружацца грацыёзныя духі-эльфы.
Арыель (спявае пад эолаву арфу)
Па зіме, як толькі кветкі
Амалодзяць стылы свет,
Нашы пашы і палеткі
Зноў адзенуцца як след,—
Зноўку лёткія малыя
Эльфы роем наляцяць,
Людзі добрыя і злыя
Могуць ласку іх прыняць.
Вы, што лунаеце над Фаўстам сонным
Чароўна-эльфаўскім надземным сонмам,
Суцішце боль агорклае нуды,
Развейце ў сэрцы роспач ад дакору,
Злагодзьце дух яго, здыміце змору,
Каб ён забыў былое назаўжды.
Закалышыце ласкай і пяшчотай,
Скрапіце забыццёваю вадой,
Каб сіл набраўся ён душой, істотай
Да новай рызыкі, да маладой.
Зрабіце дзіва з чараў і дзівос,
Каб Фаўст нарэшце сон атрос.
Эльфы (паасобку, па двое, хорам)
Цёплы ветрык ціха вее,
Дзень згасае, вечарэе,
Лёг на поле волкі змрок.
Накалышам сон на вочы,
Каб турбота адплыла,
І зачынім браму ночы
Ад праменнага святла.
На бязмежжы, на прасторы
Чорнай поўначы пячаць.
У бяздонным небе зоры
Запаліліся, зіхцяць
І на луг, на гай чароўны
Сыплюць іскры, прамяні.
І плыве ўрачыста поўны
Месяц горды ў вышыні.
Адышлі ў нябыт суровы
Шчасце, боль і пачуццё.
Будзь бадзёры і здаровы,
Вер у новае жыццё.
На прыгорках, у далінах —
Квецень, свежасць, пышны май:
І калышацца на нівах,
Даспявае ўраджай.
Каб убачыць лёс жаданы,
Глянь у ясную вясну,
Прэч шпурні свае кайданы
І адкінь лушпінне сну.
Уставай жа, неўтаймоўны,
Будзь нядрэмны між людзей
І ваюй, натхнення поўны,
За трыумф сваіх надзей!
Читать дальше