Ёган Гётэ - Фаўст

Здесь есть возможность читать онлайн «Ёган Гётэ - Фаўст» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: tragedy, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Фаўст: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Фаўст»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трагедыя «Фаўст» — найбольш яркі твор выдатнага нямецкага паэта Ёгана Вольфганга Гётэ (1749–1832). У трагедыі адлюстраваны філасофскія погляды аўтара на жыццё і прызначэнне чалавека. Жыццёвы шлях Фаўста — гэта пошукі сэнсу існавання, пошукі шчасця ў высокім значэнні гэтага слова.
«Фаўст» — найвялікшае стварэнне паэтычнага духу, ён служыць прадстаўніком найноўшай паэзіі, гэтаксама як «Іліяда» служыць помнікам класічнай старажытнасці.
А. С. Пушкін

Фаўст — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Фаўст», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вучань

Прыпаў бы я да мудрасці грудзей,
Але парайце мне, шукаць іх дзе?

Мефістофель

Кіруючыся ў навуковы свет,
Які ж сабе абралі факультэт?

Вучань

Мне імпануе тып універсала
І прыдалася б ваша дапамога:
Хачу, каб думка меж не знала,—
Навукі знаць хачу, прыроду, бога.

Мефістофель

Тады знайшлі вы ўсё на вашы густы.
Аднак прашу — без гуляў, без распусты.

Вучань

Вучобе я аддам і дух і плоць,
Сябе трымаць гатовы ў чорным целе.
Вы ж, думаю, не будзеце супроць
Вакацый летніх, свята і нядзелі?

Мефістофель

Цаніце час найболей з усяго!
Карысць бярыце поўніцай з яго.
Таму ваш першы крок у людзі
Collegium logicum {30} 30 Collegium logicum ( лац .) — курс логікі, з якога пачыналася вучоба ў тагачасных універсітэтах. хай будзе.
Там духу вашаму дадуць работы:
Душу ў гішпанскія абуюць боты {31} 31 Душу ў гішпанскія абуюць боты. — Гішпанскія боты — сярэдневяковая прылада для катаванняў, якою драбілі косці ахвяры. ,
Каб вы пасля абачліва маглі
Ступаць па сцежках думкі і зямлі,
Навучаць вас, што і такі працэс,
Як есці, піць, усякі траціць сэнс,
Калі камандай «раз-два-тры» здавён
Не вымуштроўваецца ён,
Не кажучы пра думак цёмны лес,
Бо фабрыкуюць іх усё адно,
Як ткач на кроснах палатно,
Калі сюды-туды чаўнок пускае
І ніткі бердам падціскае.
Так і філосаф вам дакажа,
Як знітавана думка наша:
Як першая спрычыніла другую,
Другая — трэцюю, а тую
Як у чацвёртай адшукаць,
Каб вывады лагічна ткаць,
І што без першай і другой
Не мае сэнсу ўвесь навой.
Так вучні ўсе на кроснах ткалі,
Але не ўсе ткачамі сталі,
Бо іншы рэч жывую спазнае —
І выганяе дух жывы з яе,
Усе канцы ў руках сваіх трымае,
А як у вузел іх звязаць —
не знае.
У хіміі encheiresis naturae {32} 32 Encheiresis naturae ( лац .) — сіла, спосаб дзеяння прыроды; грэчаскі тэрмін старой хіміі. то завецца —
Так хімія сама з сябе смяецца.

Вучань

Не ўсё мне ў думках вашых ясна.

Мефістофель

О, не бянтэжцеся заўчасна:
Навучаць вас рэдукаваць,
Па нормах класіфікаваць. {33} 33 Навучаць вас рэдукаваць,/Па нормах класіфікаваць. — Рэдукцыя — лагічная аперацыя звядзення паняццяў да асноўных катэгорый, класіфікацыя — падзел лагічных паняццяў на класы; — тэрміны логікі.

Вучань

Вам гэта ўсё як «раз-два-тры»,
А мне — спрабуй перавары.

Мефістофель

Каб мела добры вынік ваша праца,
За метафізіку патрэбна ўзяцца,
Навукай гэтай мудрай, дарагі,
Вы найвастрэй адточыце мазгі.
Бязглуздзіцу ці сэнс яна адразу
Адзець умее ў слова альбо фразу.
Але хацеў бы я, каб вы спачатку
Прыладзіліся да майго парадку:
Пяць лекцый кожны дзень у нас,
І па званку з’яўляцца трэба ў клас,
І ўвесь зададзены дамоў урок
Павінны знаць вы назубок,
Настаўніку глядзіце ў рот, не ўбок,
І ўсё, што ў кнізе, слова ў слова,
Уголас паўтарайце адмыслова
І перапісвайце з яе лісты,
Нібы дыктуе бог ці дух святы.

Вучань

Лічу ўсё гэта зразумелым
І бачу ўжо карысць умоў:
Усё, што чорным запішу на белым,
Спакойна панясу дамоў.

Мефістофель

Дык выбірайце ж факультэт!

Вучань

Юрыспрудэнцыя мяне не вабіць.

Мефістофель

Я дастаткова ведаю прадмет,
Каб у віну вам гэтага не ставіць.
Законы прававой маралі
Мы ад эпох мінулых атрымалі
У спадчыну, нібы хваробу,
Што з роду ў род усім грызе вантробу.
І мы чужыя сплачваем падаткі,
Грахоў бацькоўскіх кволыя нашчадкі.
Дурнота мудрай стала, зло — з дабра,
А што прыродным правам жыць пара,
Забылі мы пра гэта, ані згадкі.

Вучань

Умацавалі вы мяне ў агідзе.
Шчаслівы той, хто ў школу вашу прыйдзе!
За тэалогію, магчыма, лепш узяцца?

Мефістофель

Баюся, тут я вам не лепшы радца.
Прадмет складаны і славуты,
Дзе заблудзіць за ўсё прасцей —
Адрозніць лекі ад атруты
Ніхто не ўмее між людзей.
Вы слухайце настаўніка свайго
І прысягайце словамі яго,
Бо толькі слову адамкнецца брама
Таго загадкавага храма,
Дзе ёсць і пэўнасць і аплот.

Вучань

Аднак ва ўсякага жывога слова
Павінна быць рэальная аснова!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Отзывы о книге «Фаўст»

Обсуждение, отзывы о книге «Фаўст» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.