Ёган Гётэ - Фаўст

Здесь есть возможность читать онлайн «Ёган Гётэ - Фаўст» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: tragedy, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Фаўст: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Фаўст»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трагедыя «Фаўст» — найбольш яркі твор выдатнага нямецкага паэта Ёгана Вольфганга Гётэ (1749–1832). У трагедыі адлюстраваны філасофскія погляды аўтара на жыццё і прызначэнне чалавека. Жыццёвы шлях Фаўста — гэта пошукі сэнсу існавання, пошукі шчасця ў высокім значэнні гэтага слова.
«Фаўст» — найвялікшае стварэнне паэтычнага духу, ён служыць прадстаўніком найноўшай паэзіі, гэтаксама як «Іліяда» служыць помнікам класічнай старажытнасці.
А. С. Пушкін

Фаўст — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Фаўст», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мефістофель

Магчыма! Толькі — што шукаць турбот!
Бо, зрэшты, там, дзе сэнсу мала,
Мы круцім словам дасканала;
Са слоў складаюцца ідэі, тэмы,
Са слоў будуюцца сістэмы,
Нам слова трэба паважаць,
Ні ў якім разе не скажаць.

Вучань

Даруйце, што настырна прыстаю,
Але прасіць асмельваюся вас
Мне думку выказаць сваю
Пра медыцыну — пару фраз.
За тры гады збярэш няшмат —
Не абысціся, знаю, без парад,
Тут без падказкі не ўладкуеш справы,
Наперад ні на крок не рушыш.

Мефістофель (сам сабе)

Ну, годзе, у мараль залезлі мы па вушы ж,
Вярнуся да будзённае забавы.

(Уголас.)

Дух медыцыны просты, ясны:
Вялікі і малы спазнайце свет,
І хай усё ідзе на лад уласны,
На богам вызначаны ступіць след.
Свой арганізм навукаю глуміць
Няма чаго, дапытлівы мой друг,
Хто ўмее момант ухапіць —
Той і мастак і зух!
У вас пастава ёсць, манеры,
Вы храбры, спрытны, далікатны,
А хто ў сябе паверыць здатны,
Той стане ідалам чужое веры.
Адметны такт патрэбен да кабет —
Жанчынам трэба ж кавалеры!
На ўсе іх «вохі», «ахі», енкі
Заўсёды медык знойдзе лекі:
Ім дапаможа тытул ваш, дыплом,
Хоць будзьце вы асёл аслом.
А ў вас ёсць нейкі ўсё ж запас.
Тут нават дурню карты ў рукі:
Вы возьмеце сваё за раз
І з пацыенткі і з навукі —
Праверце пульсік у паненкі,
Пасля абстукайце каленкі,
А там, прыветлівы, паслужлівы, прывабны,
Абвіце спрытна станік зграбны:
«Ах, ясачка, анёл нябесны,
На вас гарсэцік ці не цесны?»

Вучань

Якраз, што трэба мне. Наш брат умее…

Мефістофель

Тэорыя — сухая, дружа мой, а дрэва
Жыцця заўсёды пышна зелянее.

Вучань

Я нібы ў сне! То ж гэта трэба!
А ці не можа пан згадзіцца,
Каб я прыйшоў яшчэ раз павучыцца?

Мефістофель

Усім, што маю, рады падзяліцца.

Вучань

Я не магу пакінуць гэты дом,
Не папрасіўшы, мне ў альбом,
Каб лепш адзначыць першую сустрэчу,
Што-колечы ўпісаць.

Мефістофель

Я не пярэчу.

(Піша і аддае.)

Вучань (чытае)

Eritis sicut Deus, scientes bonum et malum. {34} 34 Eritis sicut Deus, scientes bonum et malum ( лац .). — Будзеце, як бог, ведаць дабро і зло. Гэтымі словамі змей спакушаў Адама і Еву.

(Пачціва складвае альбом і развітваецца.)

Мефістофель

Парадай цётухны-змяі кіруючыся, ты
Адкінеш цырымоніі і німб святы.

Уваходзіць Фаўст.

Фаўст

Куды ж ісці?

Мефістофель

А гэта не сакрэт.
У свет малы, пасля ў вялікі свет. {35} 35 У свет малы, пасля ў вялікі свет. — Мяшчанскі свет невялікага мястэчка ў першай частцы трагедыі — малы свет, і дзяржаўна-палітычная, сусветна-гістарычная, навукова-мастацкая арэна ў другой частцы — вялікі свет.
Скажу — набытак будзеш мець вялізны,
Са мной прайшоўшы курс карысны.

Фаўст

Куды ўжо мне з сівою барадой
У гэтым мерацца з табой,
Тут спроба пойдзе надарма.
Адзін бы я не вытрымаў ярма,
Бо я губляюся, людзей баюся
І сам сабе нікчэмнасцю здаюся.

Мефістофель

Адвага прыйдзе з вопыту жывога,
Абы меў веру ты ў сябе самога.

Фаўст

А як жа нам мае пакінуць нетры
Без слуг, без коней, без карэты?

Мефістофель

Нічога! Толькі плашч раскіну гэты —
І мы, васпане, у паветры!
Адно прашу: пакінь ты на зямлі
Куфэркі, клункі, хатулі.
Агнём дыхну на развітанне —
І паляцім у неба тым хутчэй,
Чым будзе на плячах лягчэй!
Ну, з новым вас жыццём! Маё вітанне!

Піўніца Аўэрбаха ў Лейпцыгу {36} 36 Сцэна напісана ў 70-я гады і ўваходзіць у «Прафаўст». Піўніца Аўэрбаха была месцам студэнцкіх вечарынак. У часы Гётэ там былі дзве фрэскі, на адной з якіх быў паказаны студэнцкі банкет з удзелам доктара Фаўста, на другой Фаўст, які ляціць вярхом на бочцы.

Гуляе вясёлая кампанія.

Фрош

Што з вамі, хлопцы? Ўцяміць не магу!
Ні ў скач, ні ў плач, гарэлка вас не грэе;
Бывала, кожны чортам ходзіць і дурэе,
І раптам — на! Што куры ў катуху!

Брандэр

Ты сам спаганіў гумар свой,
Быў зух, а стаў свіння свіннёй.

Фрош (вылівае яму на галаву шклянку віна)

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Отзывы о книге «Фаўст»

Обсуждение, отзывы о книге «Фаўст» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x