Грэм Грын - Стамбульскі экспрэс

Здесь есть возможность читать онлайн «Грэм Грын - Стамбульскі экспрэс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Политический детектив, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Стамбульскі экспрэс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Стамбульскі экспрэс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўключаны прасякнутыя гуманістычным пафасам і напружанай маральна-этычнай праблематыкай, вострасюжэтныя, з элементамі дэтэктыву і меладрамы, раманы «Стамбульскі экспрэс» і «Хто прайграе, бярэ ўсё» англійскага пісьменніка Грэма Грына (1904-1991).

Стамбульскі экспрэс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Стамбульскі экспрэс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я выйшаў, каб расказаць Кэры пра гэтыя навіны, зусім забыўшыся на нашы дамоўленыя спатканні: мне хацелася пабачыць яе твар, калі даведаецца, што яна — жонка чалавека, які кантралюе фірму. Ты ненавідзела маю сістэму, хацеў сказаць я ёй, і тыя гадзіны, што я праводзіў у казіно, але ніякай заганнай прычыны тут не было — не за грашыма я ганяўся. Аднак я зусім забыўся, што да сённяшняга вечара ніякіх іншых матываў, апроч грошай, у мяне не было. Я пачаў быў сам верыць, што загадзя задумаў усё гэта, — з самай першай стаўкі ў дзвесце франкаў на «кухні».

Але, вядома, Кэры нідзе я не знайшоў. «Мадам пайшла з джэнтльменам», — пра гэта мог бы і не паведамляць мне парцье, бо я сам успомніў пра спатканне ў сціплай студэнцкай кавярні. Што ж, быў і ў маім жыцці такі час, калі я без асаблівага клопату знаходзіў сабе жанчыну, і я вярнуўся ў казіно, каб зрабіць тое, што я абяцаў сваёй жонцы. Але з прыгажуняй ужо сядзеў нейкі мужчына: іх пальцы поркаліся ў аб'яднаных фішках, — і неўзабаве я зразумеў, што адзінокія жанчыны, якія прыходзяць у казіно, рэдка бываюць прыгожыя і іх не вельмі цікавяць мужчыны. Шарык рулеткі, а не ложак, быў іх галоўнай мэтаю. Я прыгадаў пытанні Кэры і сваю хлусню — яна не зманіла, бо яе нідзе не было відно, а што да маёй хлусні, то, відаць, яна яе выкрыла.

Я назіраў, як Птушынае Гняздо круцілася вакол сталоў, робячы раптоўныя наскокі то там, то тут, калі яе не бачыць круп'е. У яе была вытанчаная тэхніка: калі нейкая кучка фішак рабілася дастаткова вялікая, яна накрывала пальцамі адну фішку і адорвала яе ўладальніка пяшчотным позіркам, нібы казала: «Вы такі шчодры чалавек, а за гэткі нязначны падарунак я цалкам у вашай уладзе». Яна была настолькі ўпэўненая ў сваёй прывабнасці, што ніхто не адважыўся выкрыць яе махлярствы. У той вечар у яе вушах былі доўгія бурштынавыя завушніцы, а ліловае вячэрняе плацце падкрэслівала найлепшую рысу яе фігуры — раскошныя плечы. Плечы ў яе сапраўды былі цудоўныя — шырокія, і ў іх было нешта жывёльнае, аднак усё ўражанне псаваў яе твар, што ўзнікаў неяк нечакана, нібы ў сполаху святла, і адразу кідаліся ў вочы яе непрыбраныя нафарбаваныя валасы, у якіх заблыталіся завушніцы (пэўна, яна лічыла, нібыта гэтыя неахайныя пучкі і пасмы валасоў былі «шыкоўныя локаны»!), ды яшчэ гэтая яе скамянелая ўсмешка не надавала ёй прыгажосці. Назіраючы за ёй, я гэтаксама пачаў кружыцца: я трапіў у яе арбіту і зразумеў: вось тая жанчына, якая мне трэба. Я павінен быў павячэраць з жанчынай, і ва ўсім казіно гэта была адзіная жанчына, якая згадзіцца пайсці са мной. Калі яна яшчэ раз ухілілася ад прыслужніка з хуткасцю парцьеры і з лёгкім звонам, што ішоў ад яе сумачкі, дзе, на маю думку, былі схаваны яе стофранковыя фішкі, я крануў яе за локаць.

— Шаноўная лэдзі, — сказаў я.

Гэты нечаканы зварот здзівіў мяне: было такое адчуванне, нібыта нехта іншы, а не я сам, уклаў яго ў мае вусны, і, здавалася, гэты шыкоўны зварот належыць тым старадаўнім часінам, што і яе ліловае вячэрняе плацце і чароўныя плечы.

— Шаноўная лэдзі, — паўтарыў я з яшчэ большым здзіўленнем (мне ледзь не падалося, што ў мяне на верхняй губе з'явяцца тонкія сівыя вусікі), — спадзяюся, што вы даруеце незнаёмаму...

Яна, пэўна, была заўсёды ў стане страху перад прыслужнікамі, бо яе звыкла жабрацкі, далікатны погляд расквітнеў, калі яна ўбачыла мяне, нібыта сполах святла шугануў па ўсёй прасторы яе твару, як шырокая стужка бліскавіцы.

— О, які ж вы незнаёмы, — з палёгкай вымавіла яна, і я ўзрадаваўся, што яна ангелька, і мне не давядзецца цэлы вечар гаварыць на ламанай французскай мове. — Я была сведкаю вашай вялікай удачы. (І яна некалькі разоў мела з гэтага пэўную карысць!)

— Я хацеў бы прапанаваць вам, шаноўная лэдзі, — нязвыклая фраза зноў выскачыла ў мяне з вуснаў, — ці не зробіце вы мне гонар павячэраць у вашай кампаніі. У мяне тут нікога няма, з кім бы я мог адсвяткаваць сваю ўдачу.

— Пра што гаворка, гэта будзе мне вялікая асалода.

Вось тут ужо я сапраўды крануў рукой свае вусны, каб пераканацца, што вусікі там яшчэ не выраслі. Здавалася, мы з ёю развучвалі пэўныя ролі ў нейкай п'есе. Я ўжо з жахам чакаў, які ж будзе яе трэці акт. Я заўважыў, што яна накіравалася да рэстарана ў Sаllе Рrіveе, але я не мог дазволіць сабе паказацца з такім страхапуддзем у казіно. Я сказаў:

— Я падумаў... можа, мы б глынулі трохі свежага паветра — такі цудоўны вечар, — гэта не пашкодзіць пасля духаты казіно, а потым знойдзем які-небудзь зацішны куточак...

Я прапанаваў бы ёй які-небудзь прыватны пакой, калі б не баяўся, што мае намеры яна няправільна зразумее.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Стамбульскі экспрэс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Стамбульскі экспрэс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Стамбульскі экспрэс»

Обсуждение, отзывы о книге «Стамбульскі экспрэс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x