Грэм Грын - Стамбульскі экспрэс

Здесь есть возможность читать онлайн «Грэм Грын - Стамбульскі экспрэс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Политический детектив, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Стамбульскі экспрэс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Стамбульскі экспрэс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўключаны прасякнутыя гуманістычным пафасам і напружанай маральна-этычнай праблематыкай, вострасюжэтныя, з элементамі дэтэктыву і меладрамы, раманы «Стамбульскі экспрэс» і «Хто прайграе, бярэ ўсё» англійскага пісьменніка Грэма Грына (1904-1991).

Стамбульскі экспрэс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Стамбульскі экспрэс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Грэм Грын

Стамбульскі экспрэс

Мн.: Маст. літ., 1993. 335 с., л. партр. Пераклад з англійскай мовы Вадзіма Небышынца. Тыраж 3100 экз.

Стамбульскі экспрэс

Вівьен Кэндэйс ад шчырага сэрца

Усё ў прыродзе — лірычнае па ідэальнай задуме,

трагічнае па лёсе і камічнае ў рэальным увасабленні.

Джордж Сантаяна

Частка першая

Остэндэ

1

Памочнік капітана трымаў у руцэ апошні пасадачны білет і назіраў, як пасажыры перасякалі змрочны, мокры прычал, пераходзячы цераз безліч чыгуначных пуцей і стрэлак, абгінаючы кінутыя багажныя цялежкі. Яны цягнуліся, наставіўшы каўняры паліто і ўнурыўшы галовы ў плечы. У доўгіх спальных вагонах на століках ужо запалілі лямпы, якія свяціліся праз дажджавую заслону чарадой блакітных пацерак. Страла гіганцкага пад'ёмнага крана скранулася з месца, паплыла і апусцілася, і жалезны скрыгат лябёдкі на нейкае імгненне заглушыў шум вады — вады, якая лілася з агорнутага хмарамі неба, вады, якая білася аб прычал і плёскалася ўздоўж бартоў парома. Была палова пятай папоўдні.

— Божухна, ну і вясенні дзянёк! — уголас вымавіў памочнік капітана, імкнучыся як найхутчэй пазбавіцца непрыемных уражанняў, назапашаных за апошнія некалькі гадзін марскога падарожжа цераз Ла-Манш, — прамоклай палубы, пахаў пары і нафты, затхлага смуроду нясвежага піва ў бары, шамацення чорнага шоўку сцюардэс, што сноўдалі туды-сюды з алавянымі падносамі. Ён зірнуў уверх на сталёвыя фермы пад'ёмнага крана, на платформу і на маленькую фігурку ў сінім камбінезоне, якая круціла рулявое кола, і адчуў нязвыклую зайздрасць: там, наверсе, кранаўшчык быў аддзелены трыццаццю футамі смугі і дажджу ад памочніка капітана, ад пасажыраў, ад доўгага, залітага святлом экспрэса. «Мне няма куды дзецца ад гэтых абрыдлых фізіяномій», — падумаў памочнік капітана, згадаўшы маладога жыда ў цяжкім футры, які ўвесь час скардзіўся, што яму дасталася каюта на дваіх — не мог ужо вытрываць якіх-небудзь там дзвюх гадзін!

— Вам не туды, міс, — папярэдзіў ён апошнюю пасажырку другога класа. — Зала мытні вунь там.

Настрой у яго крыху палепшыўся, калі ён убачыў ветлівы твар юнай незнаёмай — хоць яна ні на што не скардзілася.

— Вам трэба насільшчык, міс, паднесці ваш сакваяж.

— Не, нічога, — адказала яна. — Дый не разумею я іхняй мовы. А сакваяж у мяне зусім не цяжкі. — Вусны ў яе расквітнелі ўсмешкай над узнятым каўнерыкам таннага белага плашчыка. — Вось калі б вы дапамаглі мне… капітан.

Яе нахабства пазабавіла яго.

— Калі б я быў крыху маладзейшы, вядома, вам бы не спатрэбіўся зараз ніякі насільшчык. Не разумею, куды гэта толькі глядзяць сённяшнія маладыя людзі! — ён кіўнуў галавой на маладога жыда ў чорных замшавых чаравіках, які выходзіў з мытні, а за ім цягнуліся два нагружаныя багажом насільшчыкі.

— Вам далёка?

— Да самага канца, — адказала яна, кінуўшы журботны позірк на рэйкі, на кучу багажу, на асветленыя вокны вагона-рэстарана і цёмныя абрысы экспрэса.

— У вас спальнае месца?

— Не.

— Вам трэба было абавязкова ўзяць месца ў спальным вагоне, — сказаў ён, — калі вы едзеце да канца. Тры ночы ў дарозе. Гэта не жарты. А што вы збіраецеся рабіць у Канстанцінопалі, калі не сакрэт? Выйсці замуж?

— Калі б я ведала. — Яна крыва ўсміхнулася, агорнутая сумам ростані і страхам перад невядомасцю. — Хто ведае, што мяне там чакае.

— Працаваць?

— Танцаваць. У вар'етэ.

Яна развіталася з ім і пайшла далей. Плашч падкрэсліваў яе тонкую статную постаць. Дзяўчына трымалася прама, нават тады, калі, спатыкаючыся, ішла паміж рэйкамі ўздоўж спальных вагонаў. Агеньчык святлафора змяніўся з чырвонага на зялёны, і з выхлапной трубы цягніка вырваўся тонкі струмень адпрацаванай пары. Яе твар, такі звычайны, але пікантны, яе манеры, абуральныя і адначасова сціплыя і далікатныя, — затрымаліся на момант у яго свядомасці. «Помні пра мяне, — у думках звярнуўся ён да дзяўчыны. — Праз месяц-другі мы зноў з табой сустрэнемся». Аднак ён добра разумеў, што сам ён яе не ўтрымае ў памяці, бо надта многа твараў мільгае перад ім у акенцы яго канторы, звяртаючыся з просьбамі пакінуць асобную каюту, ці размяняць грошы, ці заказаць спальнае месца, каб ён мог запомніць кожную асобу — дый нічога прыкметнага ў ёй і не было.

Калі ён падняўся на борт, палубы ўжо былі вымытыя, і паром быў падрыхтаваны да рэйсу. Настрой у яго значна палепшыўся, бо на судне ўжо нікога чужога не было. Вось так бы і заўсёды: некалькі матросаў-іншаземцаў, што балбочуць між сабой на сваёй мове, знаёмая сцюардэса, з якой прыемна прапусціць шклянку-другую піва. Ён крыху пабурчаў на матросаў па-французску, а тыя лагодна ўсміхнуліся яму ў адказ, праспяваўшы непрыстойную песеньку пра ашуканага мужа і яго няверную жонку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Стамбульскі экспрэс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Стамбульскі экспрэс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Стамбульскі экспрэс»

Обсуждение, отзывы о книге «Стамбульскі экспрэс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x