Грэм Грын - Стамбульскі экспрэс

Здесь есть возможность читать онлайн «Грэм Грын - Стамбульскі экспрэс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Политический детектив, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Стамбульскі экспрэс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Стамбульскі экспрэс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўключаны прасякнутыя гуманістычным пафасам і напружанай маральна-этычнай праблематыкай, вострасюжэтныя, з элементамі дэтэктыву і меладрамы, раманы «Стамбульскі экспрэс» і «Хто прайграе, бярэ ўсё» англійскага пісьменніка Грэма Грына (1904-1991).

Стамбульскі экспрэс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Стамбульскі экспрэс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Прабачце, містэр Другі, не магу.

— Маё прозвішча не Другі. Вы ж мяне ведаеце. Я — А.Н.Боўлз.

— У канторы мы завём вас А.Н.Другі. Чаму б вам не пайсці ў тутэйшы банк і не атрымаць грошы па чэку? Заўсёды хтосьці там дзяжурыць.

— У мяне няма рахунку ў франках, малады чалавек. Хіба вам нічога не вядома пра абмен валюты?

— Такіх людзей, як я, гэта мала хвалюе, — адказаў я.

— Давайце лепей вып'ем кавы і абмяркуем нашы справы.

— Зараз у мяне няма часу.

— Паслухайце, малады чалавек, — сказаў Другі, — я ж усё-такі ваш гаспадар.

— Я не прызнаю ніякіх гаспадароў, апроч Гома.

— Хто такі Гом?

— Містэр Друтэр.

— Гом. Другі, — сказаў містэр Боўлз. — Здаецца, што тут мае месца здзіўляючая адсутнасць павагі да кіраўніцтва фірмы. А ў сэра Ўолтэра Бліксана — якая мянушка ў яго?

— Па-мойму, малодшы персанал фірмы называе яго Пухіром.

Тонкая ўсмешка на імгненне кранула рысы яго напудранага твару.

— Зрэшты, гэтая мянушка даволі трапная, — зазначыў А.Н.Другі. — Сястра, вы можаце пагуляць з паўгадзінкі. Прайдзіцеся да гавані і назад. Вы ж заўсёды кажаце, што вам падабаюцца яхты.

Калі я развярнуў крэсла і пачаў рухаць яго разам з Боўлзам у бар, на маіх руках і лбе выступіў пот. У галаву стрэльнула фантастычная ідэя, якая выцесніла нават думкі пра Кэры і яе галоднага кавалера. Я не мог дачакацца, калі мы дойдзем да бара. Я сказаў:

— У маім сейфе ў гатэлі ёсць пятнаццаць мільёнаў франкаў. Вы можаце атрымаць іх у абмен на вашы акцыі.

— Не стройце з сябе ідыёта. Акцыі каштуюць дваццаць мільёнаў па намінале, а Друтэр і Бліксан далі б за іх і ўсе пяцьдзесят мільёнаў. Шклянку мінеральнай вады, калі ласка.

Я даў яму вады. Ён сказаў:

— А зараз прынясіце мне пяць мільёнаў.

— Не.

— Малады чалавек, — сказаў ён, — у мяне беспамылковая сістэма. Дваццаць гадоў таму я даў сабе абяцанне сарваць банк. Я не збіраюся адмаўляцца ад сваёй даўняй задумы з-за нейкіх там пяці мільёнаў. Ідзіце і прынясіце іх. Калі вы гэтага не зробіце, я аддам загад звольніць вас з працы.

— Хіба вы сур'ёзна лічыце, што такая пагроза нешта значыць для чалавека з пятнаццаццю мільёнамі ў сейфе? А заўтра ў мяне будзе дваццаць мільёнаў...

— Вы сёння ж прайграеце ўсё: учора я назіраў за вамі.

— Учарашні пройгрыш быў мной запланаваны. Ён толькі даказвае, што мая сістэма правільная.

— Не могуць існаваць адначасова дзве беспамылковыя сістэмы.

— Баюся, што ваша сістэма мае хібы.

— Раскрыйце мне сваю сістэму.

— Не. Але я магу сказаць, якія хібы ёсць у вашай.

— Сваю сістэму вынайшаў я сам.

— Колькі ж вы выйгралі з яе дапамогай?

— Я пакуль не пачаў выйграваць. Зараз я на першай стадыі. Сёння ўвечары пачну выйграваць. Чорт бы вас пабраў, малады чалавек, прынясіце мне гэтыя пяць мільёнаў.

— Мая сістэма ўжо прынесла мне пятнаццаць мільёнаў.

Я памыляўся, калі лічыў Другога спакойным і ўраўнаважаным чалавекам. Надта лёгка выглядаць спакойным, калі вашы рухі абмежаваныя. Але калі яго пальцы, якія ляжалі на каленях, ледзьве зварухнуліся, яны выдалі нястрымныя эмоцыі: галава яго ледзьве хіснулася, правадок яго слыхавога апарата затрымцеў. Гэтае трымценне было падобнае на ледзь прыкметны подых ветрыку, які прымушаў звінець аканіцы і быў прадвеснікам блізкага ўрагану. Ён сказаў:

— Па-мойму, у нас з вамі адна і тая ж сістэма.

— Не. Я назіраў за вашай і добра яе ведаю. Яе можна купіць у папяровым канверце ў любога гандляра канцылярскімі таварамі за тысячу франкаў.

— Няпраўда! Я распрацаваў яе сам, шчыраваў над ёю гадамі, седзячы вось у гэтым крэсле. Дваццаць гадоў...

— Адны і тыя ж думкі прыходзяць не толькі выдатным вучоным. Але банк нельга сарваць з дапамогай сістэмы коштам у тысячу франкаў, якой гандлююць у канвертах з надпісам «Беспамылковая».

— Я дакажу, што вы памыляецеся. Я прымушу вас праглынуць гэты канверт. Прынясіце мне пяць мільёнаў.

— Я вам ужо назваў свае ўмовы.

Уперад, узад і ў розныя бакі рухаліся рукі ў тым цесным прамежку, у якім хвароба дазваляла ім рухацца. Яны мітусіліся, як мышы ў клетцы, мне нават уявілася, што яны грызуць невыносныя краты.

— Вы нават не разумееце, чаго просіце. Хіба вы не ведаеце, што атрымаеце кантроль над фірмаю, калі аб'яднаецеся з Бліксанам?

— Нарэшце я хоць зведаю, што гэта такое — кантроль над фірмаю.

— Паслухайце, калі вы дасцё мне гэтыя пяць мільёнаў сёння ўвечары, я вярну іх вам раніцай разам з паловай свайго выйгрышу.

— Ніякага выйгрышу па вашай сістэме не будзе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Стамбульскі экспрэс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Стамбульскі экспрэс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Стамбульскі экспрэс»

Обсуждение, отзывы о книге «Стамбульскі экспрэс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x