Грэм Грын - Стамбульскі экспрэс

Здесь есть возможность читать онлайн «Грэм Грын - Стамбульскі экспрэс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Политический детектив, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Стамбульскі экспрэс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Стамбульскі экспрэс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўключаны прасякнутыя гуманістычным пафасам і напружанай маральна-этычнай праблематыкай, вострасюжэтныя, з элементамі дэтэктыву і меладрамы, раманы «Стамбульскі экспрэс» і «Хто прайграе, бярэ ўсё» англійскага пісьменніка Грэма Грына (1904-1991).

Стамбульскі экспрэс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Стамбульскі экспрэс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А мадам? — спытаўся афіцыянт.

— Булачку з маслам і кубачак кавы, — сказала Кэры.

— Але, можа, мадам захоча...

Яна надзяліла яго чароўнай усмешкаю, нібы хацела выправіць маю колішнюю памылку. Яна сказала:

— Толькі булачку з маслам, калі ласка. Я не галодная. Проста я хачу падтрымаць месье кампанію.

Я злосна сказаў:

— У такім выпадку я адмаўляюся...

Але афіцыянт ужо адышоў ад стала. Я ўскіпеў:

— Навошта ты гэта робіш?

— А што здарылася, любы?

— Ты сама добра ўсё разумееш. Ты дазволіла мне заказаць...

— Але ж папраўдзе, я не галодная, любы. Мне проста захацелася зрабіць яму прыемнае, вось і ўсё. Я сёння трохі сентыментальная. Булачка з маслам нагадвае мне тыя дні, калі мы не былі багатыя. Хіба ты не памятаеш тую сціплую кавярню на ніжняй пляцоўцы лесвіцы?

— Ты з мяне кпіш?

— Зусім не, любы. Хіба ты ўжо нават не хочаш і ўспамінаць пра тыя дні?

— Тыя дні, тыя дні... Чаму ты не нагадаеш апошні тыдзень, і як ты баялася паслаць што-небудзь у пральню, і як мы не маглі дазволіць сабе купіць ангельскую газету: ты ж не чытаеш па-французску...

— Хіба ты не памятаеш, які ты быў неразважлівы і шчодры, калі аддаў пяць франкаў жабраку? Прынамсі, гэта нагадала мне...

— Што?

— Апошнім часам я нешта нідзе не бачу таго маладога галоднага чалавека.

— Не думаю, што ён наведвае пляж, каб прымаць сонечныя ванны.

Прынеслі ікру і гарэлку. Афіцыянт спытаў:

— Можа, мадам хоча, каб я прынёс ёй каву адразу?

— Не, не трэба. Думаю, я буду паціху піць каву, пакуль месье будзе есці свой...

— Вrеssе а l'еstrаgоn, мадам.

Мне ніколі ў жыцці ікра не здавалася такой нясмачнаю. Кэры пільна сачыла за кожным маім рухам. Нахіліўшыся наперад, яна абаперлася рукой на падбародак, што, на яе думку, па-мойму, азначала, якая яна верная і адданая жонка. Падсмажаны хлеб нахабна храбусцеў у цішыні, але я вырашыў, што не саступлю, — і наступную страву з'еў метадычна, да самага канца, зрабіўшы выгляд, што не зважаю на тое, як яна з цяжкасцю глытае сваю булачку. Кэры, відаць, таксама не мела ніякай асалоды ад ежы. Яна сказала афіцыянту:

— Прынясіце мне яшчэ кубачак кавы, каб я змагла падтрымаць кампанію мужу, пакуль ён будзе есці суніцы. А ты можаш заказаць сабе яшчэ паўбутэлькі шампанскага, любы?

— Не. Калі я вып'ю яшчэ хоць трохі, я магу страціць над сабою кантроль...

— Любы, можа, я сказала нешта не тое? Хіба табе не падабаецца, што я нагадала табе пра тыя дні, калі мы былі бедныя і шчаслівыя? Зрэшты, калі б я выходзіла за цябе замуж цяпер, гэта выглядала б, нібыта я кваплюся на твае грошы. Ведаеш, ты быў такі шчодры, калі даў мне пяцьсот франкаў на рулетку. Ты так сур'ёзна назіраў, як круціцца яе кола.

— А хіба зараз я не сур'ёзны?

— Зараз ты не назіраеш за тым, як круціцца кола. Ты ўнурыўся ў свае паперы і разлікі. Любы, мы ж зараз усё-такі адпачываем!

— Мы б і адпачывалі як належыць, калі б прыехаў Друтэр.

— Мы ж можам і цяпер дазволіць сабе пайсці куды хочам. Давай абмяркуем нашы планы назаўтра — можа, сходзім куды-небудзь.

— Толькі не заўтра. Разумееш, згодна з маім разлікам цыкл маіх пройгрышаў заўтра павінен дасягнуць апагею. Вядома, каб паменшыць страты, я буду ставіць толькі па тысячы франкаў.

— Тады паслязаўтра...

— Якраз паслязаўтра я пачну выйграваць на двайных стаўках. Калі ты ўжо дапіла каву, час збірацца на балет.

— Нешта ў мяне забалела галава, і мне не хочацца нікуды ісці.

— Дзіва што забалела, калі ты, апроч булачак, нічога не ела.

— Памятаеш, як я ела адны толькі булачкі цэлых тры дні запар, але ў мяне тады чамусьці галава не балела.

Яна паднялася з-за стала і сказала з падкрэсленай павольнасцю:

— Бо ў тыя дні я была ў цябе закаханая.

Я не даў уцягнуць сябе ў спрэчку і адправіўся на балет адзін.

Я не магу зараз прыпомніць, які тады быў балет — я не памятаю нават яго назвы. У той вечар мая галава была занятая зусім іншым. Назаўтра я павінен быў прайграць, каб у наступны дзень — выйграць, іначай мая сістэма была нічога не вартая. Увесь цудоўна распрацаваны план маёй гульні аказаўся б усяго толькі шэрагам выпадковых удач, які згодна тэорыі шанцаў выпадае толькі раз на тысячу стагоддзяў, — гэта ўсё адно што пасадзіць за пішучыя машынкі працавітых малпаў і чакаць, пакуль тыя малпы выпадкова на працягу стагоддзяў не надрукуюць у рэшце рэшт творы Шэкспіра. У той вечар балерына здавалася мне адначасова і жанчынай, і шарыкам, які скача па коле рулеткі: калі яна закончыла апошняе сваё па і выйшла адна перад заслонай, — мне падалося, нібыта яна з'явілася тут, каб пераможна супакоіцца на «нулі», а ўсе фішкі са сцэны былі ссунуты лапаткаю круп'е за кулісы, а тыя фішкі, што заставаліся ў зале — двухсотфранкавыя за танныя месцы і больш буйныя фішкі за месцы ў партэры, — усе яны змяшаліся разам у адну кучу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Стамбульскі экспрэс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Стамбульскі экспрэс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Стамбульскі экспрэс»

Обсуждение, отзывы о книге «Стамбульскі экспрэс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x