Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Исторический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чорны замак Альшанскі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чорны замак Альшанскі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чорны замак Альшанскі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чорны замак Альшанскі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А бухгалтар — я чуў крокі — пашыбаваў да мяне, лёгка пераскочыў канаву і стаў побач.

— А-а, Антон Глебавіч, — сказаў прыязна, нібы нічога між намі не адбылося. — А я думаю, хто гэта свеціць. Закурыць не знойдзецца?

— Ёсць, Тодар Ігнатавіч. Вазьміце вось ліхтарык, пасвяціце.

Я ўзрэзаў пачак нажнічкамі.

— Вялікі сцізорык, — сказаў ён. — Усё ёсць.

— Усё. Нават, бачыце, выцягач, каб гільзу з казённіка выцягваць. Паляўнічы нож.

— І ногці можна пастрыгчы. Ну добра, хадзем. Да Альшан побач, усё вяселей.

«Чаго ты пад лес пёрся? Мала табе было прыдарожнага кювета, каб яшчэ цераз яго скакаць ды тупаць па ўзараным? Урэшце, не мая справа. А дарога сапраўды карацей, калі ўдвух».

— Якія справы вас сюды прывялі, Антон Глебавіч?

— Замак буду абследаваць. Цікавая тут адна гісторыя з ім звязана.

— Новая?

— Ды не, дужа старая. Цёмная гісторыя тут трыста з лішнім год назад адбылася.

— А каму справа да трохсотгадовай гісторыі? — засмяяўся ён, відавочна здзіўлены.

— Мне.

— Ну хіба што вам. А тут і нядаўніх хапае. Унь лепей бы Шаблыку спыталі пра падполле, пра гестапа.

— Спытаю і пра гэта. Не мне, дык іншым прыдасца. Тым, што для новай гісторыі існуюць.

— Кгм.

…Назад я вяртаўся другой дарогай. У адным месцы мне здалося, што ў полі за канавай чарнее нейкі кшталт, і я скочыў туды, ды не разлічыў і чарпануў вады вышэй адной халявы.

Не, гэта проста ляжаў кароткі абрэзак бервяна.

— Цьфу ты, чорт! — вылаяўся я ад сэрца.

Я падыходзіў ужо да Альшанкі, і справа ад мяне цьмяна праступалі дрэвы і цямнейшы за ноч чорны сілуэт замка. І тут раптам я спыніўся. Рэзка, быццам знянацку наляцеў грудзьмі на нешта вострае.

У адной з вежаў замка гарэў агонь. Невялічкі, ён у гэтай цемры здаваўся ружова-сінім. І калі я ступіў некалькі крокаў наперад, знік. А калі я павярнуў назад, загарэўся зноў.

«Што такое? Каму спатрэбілася запальваць агонь у гэтай чорнай, мёртвай, як труна — не, мярцвей за труну, — будыніне?»

…У цемры, у закінутай, даўно мёртвай вежы роўна і злавесна свяціў агонь. І нельга было не думаць, адкуль і чаму.

Востра і самотна гарэў уначы агонь.

…Марыя Сямёнаўна ўсё яшчэ была ў слязах. Я крэкнуў, разумеючы, што давядзецца зноў ісці ў ноч, трэцяй дарогай. Сцягнуў боты.

— Дайце, гаспадынечка, сухія анучы.

Бог, відаць, пачуў мае маленні. Ледзь я паспеў абуць боты, як на двары пачуўся рык матора, прабегла па вокнах святло ад фараў, пачуўся ў сенцах тупат, а пасля дзверы адчыніліся і на парозе ўсталі постаці Нічыпара Альшанскага і Рыгора Шаблыкі, якія вялі пад рукі тленныя рэшткі таго, што было пару гадзін таму назад Міколам Чэсевічам Зеляпушчанкам, а па-вулічнаму Вячоркам. Ён быў мокры з ног да галавы і ледзь вязаў лыка. А за гэтай тройцай ішоў настаўнік беларускай мовы Міхась Іванавіч Змагіцель і толькі што не перастаўляў рукамі «нябожчыку» ногі.

— Вось, — сказаў ён. — У кувеце знайшлі.

Гаспадыня ахнула, заплакала, на гэты раз з радасці, і кінулася разуваць гаспадара, сцягваць з яго плашч, порткі, пінжак.

Агульнымі намаганнямі мы ўзвалілі яго на ляжанку, і Марыя Сямёнаўна кінулася па нейкі спіртавы настой, каб расціраць.

— Жоначка, ты ж мне лепей глотку ўсярэдзіне гэтым разатры, — бубніў Вячорка.

— Дам, дам. А божа мой. А дзякуй вам, добрыя людзі. А жывога ж хаця прывезлі.

Я пасмейваўся. Незласлівасць гэтая нагадала мне першае вясковае вяселле, на якім я быў. Паспаць мяне тады адвялі ў суседнюю хату. Я ляжаў, а ў вушах усё яшчэ аднастайна гудзела ўсе тое самае:

А на шэрым кані

У яб-лы-кі

Едзе ў Зосеньчын двор

Мі-цеч-ка.

Раніцай, калі я прачнуўся, у печцы палаў агонь, гаспадыня ставіла туды гаршкі. І тут адчыніліся дзверы і два хлопцы ўнеслі ў хату трэцяга. Адзін нёс ногі, другі — галаву (не плечы, а менавіта галаву), а сярэдзіна звісала самастойна і пагойдвалася, як гамак. І тады гаспадыня пляснула рукамі і зусім без злосці, а толькі з бязмерным здзіўленнем працягнула:

— А-а сы-но-чак мой! А ты ж казаў, што на сваіх нагах прыйдзеш!

Варыяцыю таго здарэння бачыў я перад сабою зараз. Ох і добры ж наш народ да такога! І я толькі падумаў, што калі так будзе далей — давядзецца з'язджаць. З'язджаць ад Вячоркі хаця б да дзеда Мультана.

Вячорка абмацваў здаравенныя гузакі на галаве і мармытаў гаротна:

— Білі мяне. Ой, білі мяне!

Пасля мы даведаліся, што ніхто яго не біў, што яны з братам узялі «пасашок» перад аўтобуснай станцыяй, брат паехаў, а Чэсевіч замест дамоў патупаў рэвізаваць свой клуб і там некалькі разоў ударыўся галавой, а пасля, замест таго каб легчы ў клубе на канапе, папраставаў дахаты.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чорны замак Альшанскі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чорны замак Альшанскі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Чорны замак Альшанскі»

Обсуждение, отзывы о книге «Чорны замак Альшанскі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x